Мечыслаў КАСЦЮК, старшыня Слонімскага райвыканкама: "Кожны з нас, беларусаў, у адказе за развiц
Мечыслаў КАСЦЮК, старшыня Слонімскага райвыканкама: "Кожны з нас, беларусаў, у адказе за развiццё роднага краю"
Слонiмшчына здаўна лiчылася эпiцэнтрам спартыўна-культурнага, эканамiчнага i грамадскага развiцця Гродзеншчыны. Сёння цяжка сказаць, што стала зыходным пунктам для iмклiвага росту па многiх накiрунках гэтай заходняй часткi цяперашняй Беларусi. Мiж тым жыццё паказвае, што час не вельмi ўплывае на раскладку сiлаў у рэгiёне. Слонiмскi раён па-ранейшаму на слыху ў айчынных вытворцаў прамысловых тавараў i сельскагаспадарчай прадукцыi, тут па-асаблiваму песцяць спартыўную спадчыну нашай краiны. Як сёння жыве радзiма многiх вядомых людзей Беларусi, якiя клопаты непакояць тутэйшых гарадскiх i вясковых жыхароў? Пра гэта i многае iншае карэспандэнт "Звязды" гутарыць са старшынёй Слонiмскага раённага выканаўчага камiтэта Мечыславам Касцюком. — Мечыслаў Бранiслававiч, напэўна, стаж вашай работы на пасадзе кiраўнiка раённага маштабу дазваляе адчуваць сябе адмысловым кiраўнiком, якому для падтрымкi парадку i дысцыплiны ў раёне дастаткова ўласнага аўтарытэту... Як сёння жыве радзiма многiх вядомых людзей Беларусi, якiя клопаты непакояць тутэйшых гарадскiх i вясковых жыхароў? Пра гэта i многае iншае карэспандэнт "Звязды" гутарыць са старшынёй Слонiмскага раённага выканаўчага камiтэта Мечыславам Касцюком. — Мечыслаў Бранiслававiч, напэўна, стаж вашай работы на пасадзе кiраўнiка раённага маштабу дазваляе адчуваць сябе адмысловым кiраўнiком, якому для падтрымкi парадку i дысцыплiны ў раёне дастаткова ўласнага аўтарытэту...
Як сёння жыве радзiма многiх вядомых людзей Беларусi, якiя клопаты непакояць тутэйшых гарадскiх i вясковых жыхароў? Пра гэта i многае iншае карэспандэнт "Звязды" гутарыць са старшынёй Слонiмскага раённага выканаўчага камiтэта Мечыславам Касцюком. — Мечыслаў Бранiслававiч, напэўна, стаж вашай работы на пасадзе кiраўнiка раённага маштабу дазваляе адчуваць сябе адмысловым кiраўнiком, якому для падтрымкi парадку i дысцыплiны ў раёне дастаткова ўласнага аўтарытэту... — Дазвольце з вамi не пагадзiцца. Так, я працую на Слонiмшчыне ў ролi кiраўнiка раённай "вертыкалi" практычна сем гадоў, перад гэтым амаль удвая больш адпрацаваў на пасадзе старшынi Дзятлаўскага райвыканкама... Ведаеце, сёння я не адчуваю сябе монстрам, якi можа ўладжваць надзённыя справы рэгiёна толькi ўзмахам нейкай чароўнай палачкi. Не я гэта прыдумаў: колькi чалавек жыве — столькi вучыцца. Так што лiчыце, што кожны дзень я адкрываю для сябе нешта новае ў рабоце i вучуся. Хоць, не палiчыце за выхваленне, абсалютная большасць пытанняў вырашаецца аператыўна i эфектыўна — дапамагае шматгадовы вопыт. — І усё ж якi стыль кiраўнiцтва трэба прымяняць, каб спраўляцца з вырашэннем задач, што стаяць перад гарадскiмi прамысловымi прадпрыемствамi, прадпрымальнiкамi, работнiкамi сельскай гаспадаркi... — Дадайце сюды медработнiкаў, педагогаў, работнiкаў культуры i спорту. Думаю, не адкрыю вам Амерыкi, калi скажу: метад бiзуна нi зараз, нi раней — далёка не самы лепшы варыянт у дасягненнi неабходных вынiкаў. Тут патрэбен нейкi асаблiвы падыход да людзей. У адной асобе ты i псiхолаг, i настаўнiк, i вайсковец. Несумненна, здараецца, калi трэба для неадкладнага, а галоўнае эфектыўнага вырашэння нейкай праблемы i кулаком па стале стукнуць, ад чаго напрамую будзе залежаць дабрабыт гараджан цi вяскоўцаў. — Сёння можна сцвярджаць, што жыхары Слонiмшчыны задаволеныя сваiм жыццём? — Кожнаму ў душу не зазiрнеш, ды i мера задавальнення цi шчасця ў кожнага свая. Тым не менш я ўпэўнены, што наш рэгiён славiцца працавiтымi людзьмi. Упэўнены, што сярод яго 70 тысяч жыхароў абсалютная большасць — добрасумленныя грамадзяне, кожны з якiх прыўносiць уклад у развiццё свайго краю. — Якiя пытаннi сёння хвалююць кiраўнiка раённай вертыкалi найперш? — Вядома ж, правядзенне ўборачнай кампанii, якая павiнна вось-вось пачацца. Мяркую, што пасеянае i пасаджанае нашы вяскоўцы, а гэта каля паўтара дзесятка прадпрыемстваў рознай формы ўласнасцi i 17 фермерскiх гаспадарак, змогуць без страт убраць. Праўда, у народзе кажуць, што не хлебам адзiным жыве чалавек. Таму цяпер я вельмi хвалююся за нашых алiмпiйцаў, якiя ў хуткiм часе выступяць у Пекiне. Слонiмшчыну, як вядома, прадстаўляе наш выдатны легкаатлет, трохразовы чэмпiён свету ў кiданнi молата Iван Цiхан. Карыстаючыся магчымасцю, хачу пажадаць Iвану ўзняцца на самую высокую прыступку алiмпiйскага п’едэстала. Як кiраўнiка раёна мяне вельмi хвалюе тэма святкавання 755-годдзя Слонiма. Дарэчы, да гэтай даты быў распрацаваны план добраўпарадкавання горада i надання яму да належнага эстэтычнага выгляду. Не хачу шакiраваць вас шматлiкiмi лiчбамi, тым не менш адзначу, што з нагоды круглай даты толькi тратуарнай плiткi выкладзена 38 000 кв.метраў, заасфальтавана 100 000 кв.метраў вулiц i дарог, адрамантавана амаль паўтара дзесятка фасадаў пабудоў рознага прызначэння, укладзена 30 000 кв.метраў металачарапiцы... За кошт усіх крыніц фінансавання ў добраўпарадкаванне горада ўкладзена 40 мільярдаў рублёў. Вось такая арыфметыка. — Дзяржаўная праграма па адраджэннi вёскi таксама знайшла сваё ўвасабленне? — А як жа. Сёлета за першыя паўгода ў сельскай мясцовасцi было ўведзена ў строй 143 кватэры, у горадзе гэтая лiчба складае 396 кватэр. Больш за паўдзесятка населеных пунктаў, у тым лiку i вядомыя многiм беларусам Жыровiчы, набылi статус аграгарадкоў. Зразумела, што ў адпаведнасцi з Праграмай адраджэння вёскi значная ўвага была сканцэнтравана на наладжваннi дабрабыту аграгарадкоў. А гэта вада, электрычнасць, транспарт, дарогi, медыцынскае абслугоўванне, школы, месцы адпачынку i бытавога абслугоўвання, адкрыццё новых рабочых месцаў. Лiчыце, што мiкраклопаты ў маштабе цэлага раёна, дзе акрамя аграгарадкоў ёсць звычайныя вёскi, нават хутары, ды i сам горад Слонiм. Так што работы хапае, а вось часу — не заўсёды. — Наколькi я ведаю, многiя кiраўнiкi самага рознага ўзроў-ню хацелi б расцягнуць суткi як мiнiмум да 25 гадзiн. — Скажу шчыра, што гэта было б нядрэнна. Глядзiш, i выкраiў бы адзiн-другi выхадны на паход па грыбы альбо на рыбалку. — У параўнаннi з iншымi раёнамi Слонiмшчына выглядае дастойна? — Так, i ў гэтым можаце не сумнявацца. Па вынiках першага паўгоддзя асноўныя прагнозныя паказчыкi па развiццi раёна ў асноўным выконваюцца. Гэта датычыцца развiцця аграпрамысловага комплексу, будаўнiцтва жылля ў вёсцы i ў горадзе, утрымання i рамонту дарог, развiцця сацыяльнай сферы, экспарту паслуг, прыцягнення ў раён iнвестыцый... Усе накiрункi дзейнасцi, за якiя даводзiцца адказваць, як кажуць, пад кантролем. Так што чырванець перад калегамi па цэху пакуль не прыходзiцца. — Мечыслаў Бранiслававiч, цяпер модна падтрымлiваць дзелавыя сувязi з многiмi замежнымi партнёрамi, мець гарады-пабрацiмы, такiм чынам фармiраваць станоўчы iмiдж не толькi свайго рэгiёна, але i краiны ў цэлым. — Зразумела, што гэта не толькi модна, але i эканамiчна выгадна. Мы падтрымлiваем дзелавыя адносiны з многiмi рэгiёнамi далёкага i блiзкага замежжа. Калi не памыляюся, у Слонiме здзяйсняе энешнеэканамiчную дзейнасць каля 30 суб’ектаў гаспадарання. Гандлёва-эканамiчныя адносiны склалiся больш чым з 40 краiнамi свету. У вынiку цяперашнi аб’ём экспарту прадукцыi ў раёне ў параўнаннi з 2000 годам павялiчыўся ў 4 разы i дасягнуў у 2007 годзе звыш 61 мiльярда амерыканскiх долараў. Зразумела, што гэта не мяжа. Упэўнены, што мы можам спрацаваць яшчэ лепей, бо кожны з нас, беларусаў, у адказе за развiццё роднага краю. Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слонiмскi раён па-ранейшаму на слыху ў айчынных вытворцаў прамысловых тавараў i сельскагаспадарчай прадукцыi, тут па-асаблiваму песцяць спартыўную спа
|
|