Адкрытае акцыянернае таварыства "Слонiмскi мясакамбiнат": бяспечны прадукт — здаровая нацы
Адкрытае акцыянернае таварыства "Слонiмскi мясакамбiнат": бяспечны прадукт — здаровая нацыя
У дачыненнi да Слонiмскага мясакамбiната гэты выраз стаў ужо ўстойлiвым слоганам, што зусiм не дзiўна: прадукцыя прадпрыемства за 85-гадовую гiсторыю традыцыйна славiлася высокай якасцю i карыснасцю для арганiзма чалавека. Тут з пэўнай доляй жыццёвай фiласофii падыходзяць да справы. Бо ведаюць: спрадвеку ў Беларусi i ў самых розных кутках свету адмыслова накрыты стол прыносiў радасць i задавальненне людзям. Інакш i быць не магло: бо тое, што мы спажываем у ежу, мае важнае значэнне для паўнацэннай жыццядзейнасцi чалавечага арганiзма. Асаблiва гэта актуальна цяпер, калi сучасны рытм жыцця i працы патрабуе ад кожнага чалавека вялiкай аддачы сiлаў i энергii. А папоўнiць патрачаны рэзерв можна толькi правiльнай арганiзацыяй уласнага харчавання. Заснаваны ў пачатку мiнулага стагоддзя Слонiмскi мясакамбiнат спалучае ў сабе шматгадовы вопыт работы ў мясаперапрацоўчай галiне i цяпер працуе ў адпаведнасцi з комплекснай праграмай "Бяспечны прадукт — здаровая нацыя". На прадпрыемстве шмат зроблена ў сферы ўкаранення новых тэхналогiй i бездакорнай якасцi выпускаемай прадукцыi. Тут праведзена карпатлiвая работа па паляпшэннi вытворчасцi кожнага члена прадпрыемства ў адпаведнасцi з патрабаваннямi мiжнародных стандартаў, арганiзавана навучанне кожнага члена прадпрыемства па дзейнасцi ў новых умовах, створаны новы вобраз вытворчасцi. Пачаткам новага часу можна лiчыць 2003 год, калi камбiнат атрымаў мiжнародны сертыфiкат якасцi ИСО 9001. Працяг эпохi дасканаласцi вытворчасцi адносiцца да 2006 года, калi на прадпрыемстве была ўкаранёна сiстэма аналiзу рызыкi i крытычных кантрольных кропак HАССР.
У дачыненнi да Слонiмскага мясакамбiната гэты выраз стаў ужо ўстойлiвым слоганам, што зусiм не дзiўна: прадукцыя прадпрыемства за 85-гадовую гiсторыю традыцыйна славiлася высокай якасцю i карыснасцю для арганiзма чалавека. Тут з пэўнай доляй жыццёвай фiласофii падыходзяць да справы. Бо ведаюць: спрадвеку ў Беларусi i ў самых розных кутках свету адмыслова накрыты стол прыносiў радасць i задавальненне людзям. Інакш i быць не магло: бо тое, што мы спажываем у ежу, мае важнае значэнне для паўнацэннай жыццядзейнасцi чалавечага арганiзма. Асаблiва гэта актуальна цяпер, калi сучасны рытм жыцця i працы патрабуе ад кожнага чалавека вялiкай аддачы сiлаў i энергii. А папоўнiць патрачаны рэзерв можна толькi правiльнай арганiзацыяй уласнага харчавання. У дачыненнi да Слонiмскага мясакамбiната гэты выраз стаў ужо ўстойлiвым слоганам, што зусiм не дзiўна: прадукцыя прадпрыемства за 85-гадовую гiсторыю традыцыйна славiлася высокай якасцю i карыснасцю для арганiзма чалавека. Тут з пэўнай доляй жыццёвай фiласофii падыходзяць да справы. Бо ведаюць: спрадвеку ў Беларусi i ў самых розных кутках свету адмыслова накрыты стол прыносiў радасць i задавальненне людзям. Інакш i быць не магло: бо тое, што мы спажываем у ежу, мае важнае значэнне для паўнацэннай жыццядзейнасцi чалавечага арганiзма. Асаблiва гэта актуальна цяпер, калi сучасны рытм жыцця i працы патрабуе ад кожнага чалавека вялiкай аддачы сiлаў i энергii. А папоўнiць патрачаны рэзерв можна толькi правiльнай арганiзацыяй уласнага харчавання. ААТ "Слонiмскi мясакамбiнат выпускае шырокі асартымент многіх відаў прадукцыі: — вараныя каўбасныя вырабы; — сасiскi; — сардэлькi; — варана-вэнджаныя каўбасныя вырабы; — паўвэнджаныя каўбасныя вырабы; — вэнджаныя вырабы; — сыравэнджаныя вырабы; — сыравэнджаныя i сыравяленыя каўбасныя вырабы; — вырабы з птушкі; — паўфабрыкаты мясныя натуральна рубленыя; — пельмені; — кансервы, а таксама шмат іншай прадукцыі на ўсе густы. Упакоўка: адпаведнасць лепшым стандартамТрымаючы курс на якасць прадукцыi, тут не забываюць пра яе вялiкi тэрмiн прыдатнасцi з захаваннем пры гэтым лепшых смакавых якасцяў. Безумоўна, што немалаважная роля адводзiцца ўпаковачнай абалонцы. Фiрменны стыль слонiмскiх вытворцаў мясапрадуктаў, зразумела, — у выкарыстаннi натуральнай абалонкi. Гэта ў першую чаргу датычыцца вараных каўбас, а таксама сардэлек i сасiкак. Праўда, завяраюць спецыялiсты прадпрыемства, цяпер у якасцi альтэрнатывы выкарыстоўваюцца ўпаковачныя матэрыялы, з’яўляючыся аналагам натуральнай. Пэўна, што ў многіх настальгія па колішняй варанай каўбасе "Доктарская", якая была ўпакавана ў звычайную цалафанавую плёнку. Пры гэтым у каўбасе захоўваліся лепшыя смакавыя якасці. На ААТ "Слонімскі мясакамбінат" выкарыстоўваецца менавіта такая ўпакоўка, якая прапускае дымок пры вэнджанні. Пры гэтым якасць прадукцыі і яе прываблівасць застаюцца выдатнымі. Ахалоджанае мясаНе спыняцца на дасягнутым — адзiн з прынцыпаў работы ААТ "Слонiмскi мясакамбiнат". Кiруючыся сённяшнiмi тэндэнцыямi, ААТ "Слонiмскi мясакамбiнат" актыўна ўкараняе iнавацыйныя тэхналогii абсталявання для вытворчасцi высакаякасных ахалоджаных паўфабрыкатаў. Гэта — шырокi асартымент ахалоджанай ялавiчыны i свiнiны. Вядома, што мяса, якое прыгатавана з прымяненнем новай тэхналогii, захоўвае ўсе свае спажывецкiя ўласцiвасцi. Асартымент такой прадукцыi з маркай Слонiмскага мясакамбiната даволi шырокi. Гэта катлеты ў розных упакоўках, парцыённыя цэльнамышачныя прадукты ў панiроўцы, натуральныя катлеты. Яшчэ адна серыя паўфабрыкатаў уключае ў сябе разнастайныя высакаякасныя фаршы, у тым лiку ахалоджаныя i ўпакаваныя ў газавым асяроддзi. Зараз пачаты выпуск яшчэ адной лiнейкi ахалоджанай прадукцыi. Гэта папулярныя шашлыкi розных вiдаў на любы густ, купаты, каўбаскi-грыль. Сасiскi, сардэлькiШчыльна ўвайшлi ў наш рацыён, карыстаючыся неверагодным попытам у спажыўца. Сёння гэта адны з самых папулярных мясных прадуктаў: хуткая вячэра, сытны сняданак i просты спосаб парадаваць сваiх сяброў i блiзкiх. Мяса птушкi: асартымент багацее Гурманам прапануюцца вырабы з птушкi ў багатым асартыменце, у тым ліку вараныя і вэнджана-вараныя. Прыемна, што такая прадукцыя карыстаецца ў пакупнiкоў павышаным попытам. ААТ "Слонiмскi мясакамбiнат" — пастаянны ўдзельнiк найбуйнейшых беларускiх i мiжнародных выстаўДля прадпрыемства вельмi важна прызнанне спецыялiстаў харчовай галiны, якiя нязменна ўдастойваюць ААТ "Слонiмскi мясакамбiнат" высокiмi ацэнкамi. За папярэднiя гады прадпрыемства стала ўладальнiкам шэрагу ўзнагарод на выставах "Прадэкспа" ў Маскве, на беларускiх конкурсах "Прадукт года", "Лепшая прадукцыя года", "Густ". У 2006 годзе прадпрыемства таксама стала лаўрэатам конкурсу на суісканне прэмii Ўрада за дасягненнi ў галiне якасцi. Сыравэнджаная i сыравяленая прадукцыяБясспрэчна, што ў спiсе выпускаемых мясных вырабаў з маркай ААТ "Слонiмскi мясакамбiнат" асобна стаяць вэнджаныя i сыравяленыя каўбасы, а таксама розная вяндлiна: тэрмiн iх захоўвання даволi вялiкi, пры гэтым iдэальна захоўваюцца лепшыя смакавыя якасцi. Сярод шырокага асартыменту ўказанай прадукцыi — сыравэнджаныя каўбасы "Браўншвейгская", "Раўбiцкая" — яны, як i шэраг iншых, гатуюцца па старадаўнiх тэхналогiях i адпавядаюць усiм стандартам. Працэс выспявання такiх каўбас — да 40 сутак. Даспадобы самаму патрабавальнаму пакупнiку прыйдзецца, безумоўна, балык "Дарнiцкi" цi бастурма "Кобрынская", грудзiнка "Деревенская", падчас прыгатавання якiх выкарыстоўваюцца толькi натуральнае мяса, цукар, соль i спецыi. Па фiрменнай распрацоўцы выраблена каўбаса сыравяленая "Дамашняя слаўная". На нядаўнiм конкурсе "Густ" яна атрымала дыплом пераможцы сярод аналагiчнай прадукцыi шматлiкiх айчынных вытворцаў. Можна не сумнявацца, што сярод новых распрацовак вельмi хутка знойдзе свайго пакупнiка каўбаса "Изысканная" свiная са смакам грыбоў, а таксама каўбаса "Капрыз" аўчынная са смакам чарнаслiву. Слонiмскiя рэцэптыАпошнiм часам камбiнат пазiцыянуе сваю прадукцыю з новай гандлёвай маркай —"Слонiмскiя рэцэпты". Гэта ў першую чаргу датычыцца пельменяў, папулярнасць якiх сярод патэнцыяльных пакупнiкоў расце штодня. На прадпрыемстве не стаяць убаку ад патрэбаў дачнiкаў, турыстаў i людзей, якiя любяць актыўна адпачываць. Для iх прадугледжана высакаякасная прадукцыя, якая, як нiшто iншае, запатрабавана на свежым паветры. Гэта гатовыя шашлыкi, каўбаскi для грыля, купаты. Запрашаем да супрацоўнiцтва!Нашы рэквiзiты: Гродзенская вобласць, ААТ "Слонiмскi мясакамбiнат", 231800, г. Слонiм, вул. Чкалава, 35. Аддзел маркетынгу: тэл/факс 8 (01562) 4 71 18 аддзел продаж: тэл. 8 (01562) 2 35 79 тэл/факс: 8 (01562) 2 58 45 е-mаil: slmаrkеt@tut.bу УНП 500041325 Матэрыялы падрыхтавалі Уладзімір ЗДАНОВІЧ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і з архіва прадпрыемства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дачыненнi да Слонiмскага мясакамбiната гэты выраз стаў ужо ўстойлiвым слоганам, што зусiм не дзiўна: прадукцыя прадпрыемства за 85-гадовую гiсторыю |
|