Памерла? Плаці за кватэру!
Памерла? Плаці за кватэру!
У Полацку прадпрыемствам ЖКГ ажыццяўлялася налiчэнне камунальных плацяжоў за кватэру, гаспадыня якой памерла ў 2003 годзе. Як высветлiлi спецыялiсты Камiтэта дзяржаўнага кантролю, больш нiхто ў гэтай кватэры прапiсаны не быў. Больш за тое, пры ўскрыццi кватэры аказалася, што для пражывання яна непрыдатная: няма ўнiтаза, умывальнiка, ванны, газавай плiты. Было разбiтае шкло ў аконных рамах. На рамонтныя работы ў кватэры КУП "ЖКГ г. Полацка" патрацiла 5,2 мiльёна беларускiх рублёў. Чаму нiхто з камунальнiкаў раней не мог высветлiць сiтуацыю? Наогул падчас праверкi гэтага прадпрыемства кантралёры знайшлi шмат парушэнняў. Несвоечасова завяршаўся капiтальны рамонт жылых дамоў, дапускалiся завышэннi аб’ёмаў выкананых рамонтна-будаўнiчых работ. Зарплата работнiкам ЖКГ выплачвалася ў апошнiя днi месяца — у парушэнне адпаведных пунктаў калектыўнага дагавора i кантрактаў. Са спазненнем выплачвалiся i "адпускныя". Праверкай устаноўлены i факты набыцця прадпрыемствам iмпартнай металапрадукцыi праз пасрэднiцкiя камерцыйныя структуры, аналагi якой вырабляюцца айчыннымi прадпрыемствамi. Такiм чынам летась у парушэнне дзеючага заканадаўства купiлi ў прыватных камерцыйных структур рэгiёна прадукцыi на суму больш за 30 мiльёнаў беларускiх рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацку прадпрыемствам ЖКГ ажыццяўлялася налiчэнне камунальных плацяжоў за кватэру, гаспадыня якой памерла ў 2003 годзе. Як высветлiлi спецыялiсты К
|
|