Перасадзіць сэрца i вылечыць арытмiю
Перасадзіць сэрца i вылечыць арытмiю
Першая ў краiне перасадка сэрца запланавана на пачатак наступнага года. Цяпер для гэтага ў розных краiнах набываецца неабходнае абсталяванне, а спецыялiсты праходзяць стажыроўку ў Чэхii, Германii, Фiнляндыi i Лiтве. Паводле слоў галоўнага ўрача Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогiя" Аляксандра МРОЧАКА, наш бок заключыў спецыяльнае пагадненне з Лiтоўскай унiверсiтэцкай клiнiкай, якая выконвае каля 20 перасадак сэрца ў год. Пры неабходнасцi гэтыя спецыялiсты будуць хутка дастаўлены ў Беларусь для ўдзелу ў першай падобнай аперацыi. Дарэчы, сэрца — гэта орган, якi падлягае перасадцы на працягу ўсяго чатырох гадзiн пасля забору. Што датычыцца прымянення высокiх тэхналогiй у кардыялогii, то, як адзначае Аляксандр Мрочак, сёння ў рэспублiцы нараджаецца новая спецыяльнасць — iнтэрвенцыйнага кардыяхiрурга. Інтэрвенцыйнае лячэнне — малатраўматычнае i вельмi эфектыўнае — прымяняецца, напрыклад, у перамаганнi такога распаўсюджанага парушэння дзейнасцi сэрца як арытмiя. Дастаткова сказаць, што толькi ад такога захворвання, як мігальная арытмiя (а ёсць яшчэ экстрасiсталiя, жалудачкавыя парушэннi i iнш.) пакутуе 3 працэнты беларусаў. Аляксандр Мрочак дадаў, што беларускiя кардыяхiрургi здольныя i на ўнiкальныя аперацыi, адной з якiх аказалася выдаленне гайкi з жалудачка сэрца ў пацярпелага падчас святочнага канцэрта "Мы — беларусы!". Справа ў тым, што падобныя траўмы для ўрача — справа, мякка кажучы, незвычайная, паколькi вопыт па iх перамаганнi немагчыма атрымаць падчас навучання ва ўнiверсiтэце. Тым не менш, спецыялiсты РНПЦ "Кардыялогiя" справiлiся з задачай. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая ў краiне перасадка сэрца запланавана на пачатак наступнага года. Цяпер для гэтага ў розных краiнах набываецца неабходнае абсталяванне, а спецыя |
|