У метро зноў "сюрпрыз". "Кіндэр"...
У метро зноў "сюрпрыз". "Кіндэр"...
У сераду вечарам з-за няпамятлiвасцi "злёгку нецвярозага" пасажыра амаль на паўтары гадзiны была паралiзаваная работа мiнскага метрапалiтэна. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, на гэты раз (падобныя падзеi мелi месца ў мiнулы чацвер на станцыi "Ўручча", пра што "Звязда" паведамляла) непрыемны iнцыдэнт адбыўся а палове дзевятай вечара на станцыi метро "Спартыўная", дзе нарад мiлiцыi знайшоў некiм пакiнуты полiэтыленавы пакет чырвонага колеру. Прычым, калi праваахоўнiкi пачалi правяраць пакет пры дапамозе металадэтэктара, апошнi зрэагаваў на метал. На месца здарэння былi выклiканыя спецыялiсты спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз", выратавальнiкi i сапёры адной з вайсковых часцей. Зразумела, пасажыраў са станцыi, якая была закрыта, давялося эвакуяваць. Як высветлiлася пазней, змесцiва пакета было бяспечным: там знаходзiлася бутэлька газаванага напою, каробка цукерак i "Кiндэр-сюрпрыз". Мiж iншым, на фольгу, у якую быў загорнуты апошнi салодкi пачастунак, i зрэагаваў металадэтэктар. А на прафiлактычную гутарку пасля гэтага iнцыдэнту ў мiлiцыю выклiкалi жыхара Дзяржынскага раёна, асобу якога ўдалося высветлiць па блакноце ў пакеце. Паводле яго слоў, пакет з пачастункамi чалавек набыў для сваiх дзяцей, аднак забыў у метро, таму што быў "крыху пад чаркаю". Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду вечарам з-за няпамятлiвасцi "злёгку нецвярозага" пасажыра амаль на паўтары гадзiны была паралiзаваная работа мiнскага метрапалiтэна
|
|