Жанчына раз’юшылася...
Жанчына раз’юшылася...
Гэта сёння яна паводзiць сябе цiха, рахмана, бо ведае, што ёй можа пагражаць такая мера пакарання, як арышт цi пазбаўленне волi да шасцi гадоў згодна з адпаведным артыкулам Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (па факце гвалту цi прымянення пагрозы гвалту ў дачыненнi работнiкаў мiлiцыi). Тады ж а палове чацвёртай ночы, кабета 1963 года нараджэння за рулём "Опель-астры" ў п’яным выглядзе вярталася дадому. А тут хлопцы з батальёна дарожнай патрульна-паставой службы ўпраўлення дзяржаўтаiнспекцыi УУС Гомельскага аблвыканкама... У час праверкi яе стану жанчына накiнулася на iх з кулакамi i нанесла цялесныя пашкоджаннi, за што i давядзецца дадаткова адказваць. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта сёння яна паводзiць сябе цiха, рахмана, бо ведае, што ёй можа пагражаць такая мера пакарання, як арышт цi пазбаўленне волi да шасцi гадоў згодна
|
|