Закон Рэспублiкi Беларусь
Закон Рэспублiкi Беларусь
Закон Рэспублiкi Беларусь Аб унясеннi дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 4 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 чэрвеня 2008 года
Артыкул 1. Дапоўнiць артыкул 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2007 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2008 г., № 17, 2/1421) пунктам 61 наступнага зместу: «61. Артыкул 77 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 77. Забароны i абмежаваннi гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў водаахоўных зонах i прыбярэжных палосах У межах водаахоўных зонаў забараняюцца: прымяненнi хiмiчных сродкаў абароны раслiн, унясеннi мiнеральных угнаенняў авiяцыйным метадам; размяшчэнне складоў для захоўвання хiмiчных сродкаў абароны раслiн, мiнеральных угнаенняў, пляцовак для запраўкi апаратуры хiмiчнымi сродкамi абароны раслiн, размяшчэнне аб’ектаў захоўвання нафты i нафтапрадуктаў (за выключэннем складоў нафтапрадуктаў, якiя належаць арганiзацыям унутранага воднага транспарту), арганiзацыя летнiх лагераў для сельскагаспадарчых жывёл, размяшчэнне жывёлагадоўчых фермаў i комплексаў, накапляльнiкаў сцёкавых водаў, палёў арашэння сцёкавымi водамi, могiлак, жывёльных могiльнiкаў, а таксама iншых аб’ектаў, здольных выклiкаць хiмiчнае або бiялагiчнае забруджванне паверхневых i падземных водаў, што ствараюць пагрозу для жыцця i здароўя насельнiцтва, якiя парушаюць iншыя патрабаваннi экалагiчнай бяспекi; устройства аб’ектаў пахавання i захоўвання адходаў, за выключэннем санкцыянаваных месцаў часовага захоўвання адходаў; высечка лесу, выдаленне аб’ектаў раслiннага свету без лесаўпарадкавальных праектаў, праектаў добраўпарадкавання i азелянення, па якiх атрымана станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагiчнай экспертызы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб выкарыстаннi, ахове i абароне лясоў, аб ахове i выкарыстаннi раслiннага свету, аб транспарце, аб Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь; мыйка транспартных i iншых тэхнiчных сродкаў па-за ўстаноўленымi месцамi; стаянка механiчных транспартных сродкаў, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак механiчных транспартных сродкаў, а ў выпадку iх адсутнасцi — на адлегласцi не менш чым трыццаць метраў па гарызанталi ад уразання вады. Размяшчэнне садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў у межах водаахоўных зонаў дапускаецца пры ўмове ўзгаднення праектаў арганiзацыi i забудовы тэрыторый садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове i выкарыстаннi зямель, аб будаўнiцтве, архiтэктуры i горадабудаўнiцтве, аб ахове навакольнага асяроддзя. У межах прыбярэжных палос дзейнiчаюць забароны i абмежаваннi, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, а таксама забараняюцца: будаўнiцтва i рэканструкцыя будынкаў i збудаванняў, правядзенне iншых работ, за выключэннем указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула; прымяненне ўсiх вiдаў угнаенняў на адлегласцi да дзесяцi метраў па гарызанталi ад уразання вады; выпас сельскагаспадарчых жывёл па-за ўстаноўленымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi месцаў; апрацоўка, узворванне зямель (глебы) на адлегласцi да дзесяцi метраў па гарызанталi ад уразання вады, за выключэннем апрацоўкi зямель (глебы) для залужэння i пасадкi водаахоўных i ахоўных лясоў, а таксама пры правядзеннi работ, указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула; выдаленне аб’ектаў раслiннага свету, за выключэннем iх выдалення пры правядзеннi работ па ўстаноўцы i падтрыманнi ў спраўным стане пагранiчных знакаў, знакаў берагавога навiгацыйнага становiшча i ўзвядзення водных шляхоў, палос адвядзення аўтамабiльных дарог i чыгунак, iншых транспартных i камунiкацыйных лiнiй, а таксама пры правядзеннi работ, указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула або вызначаных iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь; загароджванне зямельных участкаў на адлегласцi менш чым пяць метраў па гарызанталi ад уразання вады, за выключэннем зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўнiцтва i абслугоўвання водазаборных збудаванняў, аб’ектаў унутранага воднага транспарту, энергетыкi, рыбаводных гаспадарак, рэкрэацыйнага i лячэбна-аздараўленчага прызначэння i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх непасрэдна звязана з выкарыстаннем водных аб’ектаў; размяшчэнне лодачных прычалаў i пляцовак пастаяннага базiравання маламерных суднаў за межамi адведзеных для гэтых мэтаў месцаў, якiя вызначаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi; размяшчэнне збудаванняў для ачысткi сцёкавых водаў (за выключэннем збудаванняў для ачысткi дажджавых водаў) i апрацоўкi асадку сцёкавых водаў; размяшчэнне садаводчых таварыстваў i дачных кааператываў; тэхнiчнае абслугоўванне транспартных i iншых тэхнiчных сродкаў. У межах прыбярэжных палос дапускаюцца будаўнiцтва i рэканструкцыя: дамоў адпачынку, санаторыяў, санаторыяў-прафiлакторыяў, дамоў паляўнiчага i рыбалова, дзiцячых аздараўленчых лагераў, спартыўных i турыстычных комплексаў, у тым лiку для агра- i экатурызму; збудаванняў выратавальных станцый Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспублiканскае таварыства ратавання на водах»; збудаванняў, прызначаных для добраўпарадкавання пляжаў i iншых зонаў адпачынку (бiятуалеты, масткi для купання i лоўлi рыбы, ценявыя навесы i да iх падобныя аб’екты); малых архiтэктурных формаў (альтанкi, навесы, арэлi i да iх падобныя аб’екты, прызначаныя для добраўпарадкавання прыбярэжных палос водных аб’ектаў), а таксама размяшчэнне кантэйнераў, сметнiц для збору адходаў; збудаванняў для захоўвання маламерных суднаў i iншых плавальных сродкаў; аб’ектаў, звязаных з дзейнасцю ўнутранага воднага транспарту; маставых пераходаў; гiдратэхнiчных збудаванняў, у тым лiку водазаборных i водарэгулюемых збудаванняў, а таксама гiдраэнергетычных збудаванняў, дзюкераў, аб’ектаў iнжынернай iнфраструктуры; збудаванняў i аб’ектаў, неабходных для ажыццяўлення аховы Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, у межах пагранiчнай паласы; пунктаў гiдраметэаралагiчных назiранняў; iншых аб’ектаў, якiя вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. У межах прыбярэжных палос дапускаюцца будаўнiцтва, рэканструкцыя i эксплуатацыя жылых дамоў, будынкаў i збудаванняў пры iх, у тым лiку памяшканняў для захоўвання iнвентару, цвёрдага палiва, гаражоў для захоўвання легкавых аўтамабiляў i матацыклаў, туалетаў з абсталяваным адводам сцёкавых водаў у цэнтралiзаваныя сiстэмы каналiзацыi цi воданепранiкальныя сметнiкi з арганiзаваным пад’ездам для вывазу сцёкаў, на зямельных участках, прадастаўленых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове i выкарыстаннi зямель да 24 лiпеня 2008 года, калi такое будаўнiцтва, рэканструкцыя i эксплуатацыя адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб будаўнiцтве, архiтэктуры i горадабудаўнiцтве, аб ахове навакольнага асяроддзя, аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва i выконваюцца iнтарэсы дзяржавы i законныя iнтарэсы грамадзян. Акрамя будаўнiцтва i рэканструкцыi аб’ектаў, указаных у частках чацвёртай i пятай гэтага артыкула, у межах прыбярэжных палос дапускаюцца размяшчэнне пасек без капiтальных будынкаў, а таксама правядзенне: работ, звязаных з умацаваннем берагоў водных аб’ектаў; работ па ўтрыманнi i тэхнiчным абслугоўваннi iснуючай забудовы; работ па вядзеннi садаводства i агароднiцтва на зямельных участках, што знаходзяцца ў карыстаннi, пажыццёвым валоданнi, атрыманым у спадчыну, прыватнай уласнасцi або арэндзе грамадзян, на землях населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў i дачных кааператываў; рамонтных i эксплуатацыйных работ па ўтрыманнi гiдратэхнiчных збудаванняў, у тым лiку водазаборных i водарэгулюемых збудаванняў, а таксама гiдраэнергетычных збудаванняў, мастоў i ўнутраных водных шляхоў; iншых вiдаў работ, якiя вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. У межах прыбярэжных палос эксплуатацыя будынкаў i збудаванняў, узведзеных да 24 лiпеня 2008 года, якiя маюць скiд сцёкавых водаў, ажыццяўляецца пры наяўнасцi цэнтралiзаванай сiстэмы каналiзацыi, адводу i ачысткi забруджаных сцёкавых водаў або ўстройства воданепранiкальных сметнiкаў з арганiзаваным пад’ездам для вывазу сцёкаў. Выбар месца для ўладкавання воданепранiкальнага сметнiка робiцца на максiмальна аддаленай адлегласцi ад уразання вады воднага аб’екта ў межах прадастаўленага зямельнага ўчастка па ўзгадненнi з органамi дзяржаўнага санiтарнага нагляду. Заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь могуць быць устаноўлены i iншыя забароны i абмежаваннi гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў водаахоўных зонах i прыбярэжных палосах.». Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 24 лiпеня 2008 года: Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 24 лiпеня 2008 года:прывесцi нарматыўныя прававыя акты Ўрада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ўраду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Мясцовым выканаўчым i распарадчым органам да 24 лiпеня 2008 года прывесцi свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтым Законам. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу з 24 лiпеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 2, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Гэты Закон уступае ў сiлу з 24 лiпеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 2, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка 8 лiпеня 2008 года, г. Мiнск. № 374—З
Артыкул 1. Дапоўнiць артыкул 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2007 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2008 г., № 17, 2/1421) пунктам 61 наступнага зместу: Дапоўнiць артыкул 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2007 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2008 г., № 17, 2/1421) пунктам 61 наступнага зместу:«61. Артыкул 77 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 77. Забароны i абмежаваннi гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў водаахоўных зонах i прыбярэжных палосах У межах водаахоўных зонаў забараняюцца: прымяненнi хiмiчных сродкаў абароны раслiн, унясеннi мiнеральных угнаенняў авiяцыйным метадам; размяшчэнне складоў для захоўвання хiмiчных сродкаў абароны раслiн, мiнеральных угнаенняў, пляцовак для запраўкi апаратуры хiмiчнымi сродкамi абароны раслiн, размяшчэнне аб’ектаў захоўвання нафты i нафтапрадуктаў (за выключэннем складоў нафтапрадуктаў, якiя належаць арганiзацыям унутранага воднага транспарту), арганiзацыя летнiх лагераў для сельскагаспадарчых жывёл, размяшчэнне жывёлагадоўчых фермаў i комплексаў, накапляльнiкаў сцёкавых водаў, палёў арашэння сцёкавымi водамi, могiлак, жывёльных могiльнiкаў, а таксама iншых аб’ектаў, здольных выклiкаць хiмiчнае або бiялагiчнае забруджванне паверхневых i падземных водаў, што ствараюць пагрозу для жыцця i здароўя насельнiцтва, якiя парушаюць iншыя патрабаваннi экалагiчнай бяспекi; устройства аб’ектаў пахавання i захоўвання адходаў, за выключэннем санкцыянаваных месцаў часовага захоўвання адходаў; высечка лесу, выдаленне аб’ектаў раслiннага свету без лесаўпарадкавальных праектаў, праектаў добраўпарадкавання i азелянення, па якiх атрымана станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагiчнай экспертызы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб выкарыстаннi, ахове i абароне лясоў, аб ахове i выкарыстаннi раслiннага свету, аб транспарце, аб Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь; мыйка транспартных i iншых тэхнiчных сродкаў па-за ўстаноўленымi месцамi; стаянка механiчных транспартных сродкаў, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак механiчных транспартных сродкаў, а ў выпадку iх адсутнасцi — на адлегласцi не менш чым трыццаць метраў па гарызанталi ад уразання вады. Размяшчэнне садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў у межах водаахоўных зонаў дапускаецца пры ўмове ўзгаднення праектаў арганiзацыi i забудовы тэрыторый садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове i выкарыстаннi зямель, аб будаўнiцтве, архiтэктуры i горадабудаўнiцтве, аб ахове навакольнага асяроддзя. У межах прыбярэжных палос дзейнiчаюць забароны i абмежаваннi, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, а таксама забараняюцца: будаўнiцтва i рэканструкцыя будынкаў i збудаванняў, правядзенне iншых работ, за выключэннем указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула; прымяненне ўсiх вiдаў угнаенняў на адлегласцi да дзесяцi метраў па гарызанталi ад уразання вады; выпас сельскагаспадарчых жывёл па-за ўстаноўленымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi месцаў; апрацоўка, узворванне зямель (глебы) на адлегласцi да дзесяцi метраў па гарызанталi ад уразання вады, за выключэннем апрацоўкi зямель (глебы) для залужэння i пасадкi водаахоўных i ахоўных лясоў, а таксама пры правядзеннi работ, указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула; выдаленне аб’ектаў раслiннага свету, за выключэннем iх выдалення пры правядзеннi работ па ўстаноўцы i падтрыманнi ў спраўным стане пагранiчных знакаў, знакаў берагавога навiгацыйнага становiшча i ўзвядзення водных шляхоў, палос адвядзення аўтамабiльных дарог i чыгунак, iншых транспартных i камунiкацыйных лiнiй, а таксама пры правядзеннi работ, указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула або вызначаных iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь; загароджванне зямельных участкаў на адлегласцi менш чым пяць метраў па гарызанталi ад уразання вады, за выключэннем зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўнiцтва i абслугоўвання водазаборных збудаванняў, аб’ектаў унутранага воднага транспарту, энергетыкi, рыбаводных гаспадарак, рэкрэацыйнага i лячэбна-аздараўленчага прызначэння i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх непасрэдна звязана з выкарыстаннем водных аб’ектаў; размяшчэнне лодачных прычалаў i пляцовак пастаяннага базiравання маламерных суднаў за межамi адведзеных для гэтых мэтаў месцаў, якiя вызначаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi; размяшчэнне збудаванняў для ачысткi сцёкавых водаў (за выключэннем збудаванняў для ачысткi дажджавых водаў) i апрацоўкi асадку сцёкавых водаў; размяшчэнне садаводчых таварыстваў i дачных кааператываў; тэхнiчнае абслугоўванне транспартных i iншых тэхнiчных сродкаў. У межах прыбярэжных палос дапускаюцца будаўнiцтва i рэканструкцыя: дамоў адпачынку, санаторыяў, санаторыяў-прафiлакторыяў, дамоў паляўнiчага i рыбалова, дзiцячых аздараўленчых лагераў, спартыўных i турыстычных комплексаў, у тым лiку для агра- i экатурызму; збудаванняў выратавальных станцый Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспублiканскае таварыства ратавання на водах»; збудаванняў, прызначаных для добраўпарадкавання пляжаў i iншых зонаў адпачынку (бiятуалеты, масткi для купання i лоўлi рыбы, ценявыя навесы i да iх падобныя аб’екты); малых архiтэктурных формаў (альтанкi, навесы, арэлi i да iх падобныя аб’екты, прызначаныя для добраўпарадкавання прыбярэжных палос водных аб’ектаў), а таксама размяшчэнне кантэйнераў, сметнiц для збору адходаў; збудаванняў для захоўвання маламерных суднаў i iншых плавальных сродкаў; аб’ектаў, звязаных з дзейнасцю ўнутранага воднага транспарту; маставых пераходаў; гiдратэхнiчных збудаванняў, у тым лiку водазаборных i водарэгулюемых збудаванняў, а таксама гiдраэнергетычных збудаванняў, дзюкераў, аб’ектаў iнжынернай iнфраструктуры; збудаванняў i аб’ектаў, неабходных для ажыццяўлення аховы Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, у межах пагранiчнай паласы; пунктаў гiдраметэаралагiчных назiранняў; iншых аб’ектаў, якiя вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. У межах прыбярэжных палос дапускаюцца будаўнiцтва, рэканструкцыя i эксплуатацыя жылых дамоў, будынкаў i збудаванняў пры iх, у тым лiку памяшканняў для захоўвання iнвентару, цвёрдага палiва, гаражоў для захоўвання легкавых аўтамабiляў i матацыклаў, туалетаў з абсталяваным адводам сцёкавых водаў у цэнтралiзаваныя сiстэмы каналiзацыi цi воданепранiкальныя сметнiкi з арганiзаваным пад’ездам для вывазу сцёкаў, на зямельных участках, прадастаўленых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове i выкарыстаннi зямель да 24 лiпеня 2008 года, калi такое будаўнiцтва, рэканструкцыя i эксплуатацыя адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб будаўнiцтве, архiтэктуры i горадабудаўнiцтве, аб ахове навакольнага асяроддзя, аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва i выконваюцца iнтарэсы дзяржавы i законныя iнтарэсы грамадзян. Акрамя будаўнiцтва i рэканструкцыi аб’ектаў, указаных у частках чацвёртай i пятай гэтага артыкула, у межах прыбярэжных палос дапускаюцца размяшчэнне пасек без капiтальных будынкаў, а таксама правядзенне: работ, звязаных з умацаваннем берагоў водных аб’ектаў; работ па ўтрыманнi i тэхнiчным абслугоўваннi iснуючай забудовы; работ па вядзеннi садаводства i агароднiцтва на зямельных участках, што знаходзяцца ў карыстаннi, пажыццёвым валоданнi, атрыманым у спадчыну, прыватнай уласнасцi або арэндзе грамадзян, на землях населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў i дачных кааператываў; рамонтных i эксплуатацыйных работ па ўтрыманнi гiдратэхнiчных збудаванняў, у тым лiку водазаборных i водарэгулюемых збудаванняў, а таксама гiдраэнергетычных збудаванняў, мастоў i ўнутраных водных шляхоў; iншых вiдаў работ, якiя вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. У межах прыбярэжных палос эксплуатацыя будынкаў i збудаванняў, узведзеных да 24 лiпеня 2008 года, якiя маюць скiд сцёкавых водаў, ажыццяўляецца пры наяўнасцi цэнтралiзаванай сiстэмы каналiзацыi, адводу i ачысткi забруджаных сцёкавых водаў або ўстройства воданепранiкальных сметнiкаў з арганiзаваным пад’ездам для вывазу сцёкаў. Выбар месца для ўладкавання воданепранiкальнага сметнiка робiцца на максiмальна аддаленай адлегласцi ад уразання вады воднага аб’екта ў межах прадастаўленага зямельнага ўчастка па ўзгадненнi з органамi дзяржаўнага санiтарнага нагляду. Заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь могуць быць устаноўлены i iншыя забароны i абмежаваннi гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў водаахоўных зонах i прыбярэжных палосах.». Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 24 лiпеня 2008 года: Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 24 лiпеня 2008 года:прывесцi нарматыўныя прававыя акты Ўрада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ўраду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Мясцовым выканаўчым i распарадчым органам да 24 лiпеня 2008 года прывесцi свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтым Законам. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу з 24 лiпеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 2, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Гэты Закон уступае ў сiлу з 24 лiпеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 2, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка 8 лiпеня 2008 года, г. Мiнск. № 374—З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь»
|
|