У панядзелак чхайце на здароўе і падарунак!
У панядзелак чхайце на здароўе і падарунак!
Прыметы i павер’i на ўсе днi тыдня У свеце iснуе даволi шмат прымет, павер’яў i забабонаў, якiя падзяляюцца на абсалютна розныя вiды (ад шанавання якой-небудзь магiчнай лiчбы — 3, 7, 13, 777 i г.д. — i да боязi якой-небудзь падзеi або iстоты — разбiтага люстэрка, чорнага ката). Верыць або не тут — справа асабiстая, але варта адзначыць, што амаль кожны чалавек, нават часта не прызнаючыся самому сабе ў гэтым, таго цi iншага павер’я або прыметы асцерагаецца. Звязана гэта iншым разам як са здарэннем, якое адбылося з пэўнай асобай або яго знаёмымi цi роднымi, так i меркаваннямi ў народзе, якiя падтрымлiваюцца гутаркамi, а таксама публiкацыямi ў лiтаратуры i сродках масавай iнфармацыi. Але што дакладна вядома, дык гэта тое, што ад iх нiколi не пазбавiцца, як казаў класiк, "уж сколько лет твердили миру, а только все не в прок". Але тым не менш, мы прапаноўваем вам падборку прымет... па днях тыдня. Праверце сябе наколькi вам гэта вядома i наколькi вы гэтага асцерагаецеся, i вы, магчыма, даведаецеся, чаму вашы знаёмыя або родныя так паступаюць. Але баранi вас Божа ад паўсюднага i безагляднага да iх прыслухоўвання i лiшняй даверлiвасцi :) Панядзелак Панядзелак — цяжкi дзень.У панядзелак не варта пачынаць нiякай важнай справы. У панядзелак у дарогу не адпраўляюцца, асцерагаючыся няшчасця. З панядзелка — на ўвесь тыдзень (шчасце або няшчасце). Калi ў панядзелак узяць што-небудзь у суседзяў, то ўвесь тыдзень будзе прыбытак у гаспадарцы. Калi ў панядзелак з’явяцца госцi, то i ўвесь тыдзень яны будуць. У панядзелак грошы каму-небудзь даваць — увесь тыдзень будуць выдаткi. У панядзелак дождж — увесь тыдзень дождж. У панядзелак чхнеш — падарунак на тыднi. Некаторыя ў гэты дзень не ядуць нi мяса, нi рыбы, i гэта завецца ў iх "панядзельнiчаць". У панядзелак не робяць квасу, бо ў такiм квасе "русалка купае тапельцаў". У панядзелак, таксама як i ў сераду, нельга размаўляць пра ведзьмаў, таму што яны пра гэта абавязкова даведаюцца i тады ўначы могуць спалохаць, ператварыўшыся ў сабаку. Вырываць зуб лепш за ўсё ў панядзелак: не будзе нiякiх ускладненняў. Аўторак Дзень спрыяльны для адпраўлення ў дарогу. Дзень лёгкi, спрыяльны, удалы. Серада Што Бог не дасць, а ў сераду — не прасць. У сераду нельга пачынаць нiякай новай справы. У сераду не варта пераязджаць на новую кватэру: доўга там не будзеш жыць. Найманая ў сераду прыслуга не будзе доўга служыць. У сераду — пост. Чацвер Хто ў чацвер да ўзыходу сонца памыецца з срэбра i з яйка, той здаровы i чысты будзе. Дзень лёгкi, прадвяшчае поспех. У чацвер не робяць квасу, каб "варона не выкупала ў iм сваiх дзяцей". Пятнiца Пятнiца, як i панядзелак, дзень цяжкi. У пятнiцу, як i ў панядзелак, нельга прадпрымаць штосьцi сур’ёзнае, пачынаць справу — поспеху не будзе. У пятнiцу нельга пачынаць вучыцца, iнакш будзеш вучыцца дрэнна. У пятнiцу зранку нельга спяваць i весялiцца — давядзецца i тое i другое пераплакаць. Хто ў пятнiцу справу пачынае, у таго яно будзе пяцiцца. Пятнiца — не працаўнiца. У пятнiцу нельга выконваць жаночую работу (шытво, вязанне i г.д.) — гэта грэх, у пакаранне за яе чакаюць альбо хваробу пазногцяў, або невылечныя задзiрыны. У пятнiцу не варта стрыгчы пазногцi. У пятнiцу курыцу на яйкi не саджаюць: кураняты не выжывуць. Дзяўчына, якая хоча хутчэй выйсцi замуж, абавязкова павiнна пасцiцца ва ўсе пятнiцы. Субота Субота, як i аўторак, лёгкi дзень. Субота — справе пачын. Пачаўшы рабiць што-небудзь у суботу, будзеш i далей працягваць гэтую справу толькi па суботах. Спрыяльны дзень, як i аўторак, для адпраўлення ў дарогу i для пераезду ў новую хату. Бялiзну трэба мяняць з суботы на нядзелю. Нядзеля У нядзелю грэх працаваць, бо гэты дзень павiнен быць прысвечаны Богу. Не пачынай працу ў нядзелю, а то забудзешся ўсё. У нядзелю нельга абразаць пазногцi — шчасця i грошай не будзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свеце iснуе даволi шмат прымет, павер’яў i забабонаў, якiя падзяляюцца на абсалютна розныя вiды (ад шанавання якой-небудзь магiчнай лiчбы — 3, 7, 13
|
|