Больш за ўсё ў чэрвені падаражэлi буракi, морква, цукар i рыс
Больш за ўсё ў чэрвені падаражэлi буракi, морква, цукар i рыс
Цэны на асноўныя харчовыя тавары за студзень—чэрвень выраслi на 7 працэнтаў,
а ў адносiнах да мая яны павялiчылiся на 0,6 працэнта, паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве
статыстыкi i аналiзу.
У параўнаннi з маем цэны на сметанковае масла i алей, сасiскi ўзраслi на 1,3—1,5
працэнта, каўбасу вараную вышэйшага гатунку, мясныя паўфабрыкаты з ялавiчыны,
маянэз i пiва — на 1,8—2, ялавiчыну першай катэгорыi — на 2,6, крупы i бабовыя
— на 3,6, у тым лiку на крупы прасяныя — на 4,1 працэнта. Упершыню пасля стабiльных
цэнаў на працягу года падаражэў цукар — на 5,5 працэнта, а цэны на рыс павялiчылiся
на 7,3 працэнта. Бульба падаражэла на 5,2 працэнта, цыбуля — на 17,5, морква —
на 31,8 працэнта. Больш за ўсё з агароднiны выраслi ў цане буракi — у 1,8 раза.
Цэны на салодкi перац знiзiлiся на 12,7 працэнта, свежыя памiдоры — на 13,2, зялёную
цыбулю — на 14,5, свежую капусту — на 33,2, агуркi — на 41,7 працэнта. З садавiны
больш за ўсё падаражэлi яблыкi — на 8,4 працэнта. Бананы сталi танней на 4,7 працэнта.
Малако i малочныя прадукты падаражэлi ў сярэднiм на 1,6 працэнта, у тым лiку цвёрды
сыр — на 0,6 працэнта. Хлеб i хлебабулачныя вырабы павялiчылiся ў цане на 1,4
працэнта, а мука i макарона падаражэлi на 1,9 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэны на асноўныя харчовыя тавары за студзень—чэрвень выраслi на 7 працэнтаў, а ў адносiнах да мая яны павялiчылiся на 0,6 працэнта, паведамiлi БЕЛТА ў
|
|