21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ёсць дзве навiны з Крыма: добрая i дрэнная. З якой пачаць?..

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ёсць дзве навiны з Крыма: добрая i дрэнная. З якой пачаць?..

Сёлетнi турыстычны сезон у Крыме не заладзiўся — прызнаюць уладальнiкi жылля на беразе мора. Упершыню за апошнiя гады дэфiцытныя нумары на ўзбярэжжы стаяць вольныя i, што яшчэ больш дзiўна, iмi могуць не цiкавiцца колькi дзён.

Прычына адна — цэны! Падаражанне адбылося ва ўсiх сферах жыцця, што адбiлася i на адпачынку. Цяпер стандартны нумар на два месцы з усiмi выгодамi, тэлевiзарам i кандыцыянерам каштуе на "танным" заходнiм узбярэжжы Крыма прыблiзна 50 долараў у суткi. Хоць менавiта на захадзе, паведамляюць у Крыме, цяпер найбольш чыстае мора, калi мець на ўвазе вядомы разлiў нафты ў раёны Керчы.

Побач з аўтамабiлямi з укра- iнскiмi i расiйскiмi нумарамi зусiм мала стала беларускiх. Істотна падаражэў бензiн; самае дарагое — дызельнае палiва, i яго кошт перавалiў за 7 грыўняў. Грыўня прыблiзна роўная 500 беларускiм рублям — вось i лiчыце. Амерыканскi долар упаў ад адзнакi 4,5 грыўнi.

Харчы падаражэлi ў сярэднiм на 20—30 працэнтаў. Цяпер вячэра на дваiх у кафэ на марскiм узбярэжжы паблiзу Сакаў i Еўпаторыi абыдзецца, у залежнасцi ад апетыту i напояў, не меней за 100—150 грыўняў (20—30 долараў). Яшчэ летась увечары можна было i не знайсцi вольнага месца ў кафэ на схiле дня, а сёлета афiцыянткi заклiкаюць з дзвярэй пачаставацца крымска-ўкраiнскiмi прысмакамi.

Канкурэнцыя ў грамадскiм харчаваннi дасягнула такога ўзроўню, што мiлiцыя стала паляваць на самадзейных кухараў, якiя разносяць ежу. Яны прапануюць надзвычай смачныя традыцыйныя стравы, але i iх цэны не ўзрадуюць крымскага вандроўнiка: варэнiкi i кашы — 8 грыўняў, блiны з ягадамi — 2,5—3 грыўнi, кавалак торту — 5. Таму кафэ i сталоўкi, якiя прапануюць таннае комплекснае харчаванне (10 грыўняў за снеданне, 20 — за абед), карыстаюцца папулярнасцю ў сем’яў з дзецьмi. I зусiм не стала чэргаў, каб набыць шаўрму i шашлык: таму што цяпер яны каштуюць 18—20 грыўняў — ад 4 долараў (шашлык — за 100 грамаў).

Так, народ, якi адпачывае, не вельмi кiдаецца набываць харчы, якiя ўзляцелi ў цане толькi ад падвозу iх да мора. Таму сёлета на пляжы можна стаць сведкам беспрэцэдэнтнай падзеi — знiжэннем коштаў на папулярныя пiражкi i сасiску ў цесце: iх можна набыць не за 6, а за 5 грыўняў.

I хоць цэны традыцыйна павялiчваюцца ў другой палове лiпеня i ў жнiўнi, у гэтым сезоне крымскiя прадпрымальнiкi iх дзе-нiдзе "замарожваюць", каб зусiм не адпужаць клiентаў i мець надзею, што ў наступным сезоне людзi зноў да iх прыедуць. А гэта i ёсць добрая навiна з Крыма.

Разам з мiнусамi цяперашняга аздараўленчага сезона, узгаданымi вышэй, ёсць i плюсы. Несумненна, у крымскiм адпачынку стала, так бы мовiць, больш цывiлiзацыi. Аскетычныя хлеўчыкi для начоўкi i прыбiральнi на двары адыходзяць у нябыт.

Адрамантаваныя i новапабудаваныя дамы гарантуюць турысту сучасны камфорт. "Нумар з выгодамi" — гэта азначае кандыцыянер i iншую неабходную тэхнiку. Гаспадары высаджваюць каля дамоў цудоўныя кветнiкi, будуюць утульныя дворыкi, ствараюць кампазiцыi з камянёў i раслiн для фатаграфавання, усталёўваюць арэлi i горкi для дзятвы.

Карацей, робяць усё, каб прыцягнуць клiентаў i па магчымасцi канкурыраваць з Турцыяй i Егiптам. Мяркуецца, што сур’ёзныя змены не за гарамi, таму што ўладальнiкi жылля на ўзбярэжжы Чорнага мора актыўна выдаткоўваюць сродкi на новае будаўнiцтва: набываюць добрыя кавалкi зямлi i будуюць сучасныя комплексы з усёй iнфраструктурай, басейнамi, спартыўнымi пляцоўкамi i гэтак далей.

Пляжы прыбiраюць ад смецця. Там пабудавалi бясплатныя ценевыя навесы, дзе можна ўладкавацца на шэзлонгу, якi каштуе 3 грыўнi за гадзiну. "Бананчыкi" i "талерачкi" (прадаўцы пляжных забаў размаўляюць толькi ў памяншальна-ласкальнай форме — можа, паводле парадаў псiхолагаў?..) таксама на месцы: 20-хвiлiннае падарожжа на "банане" каштуе цяпер 30 грыўняў (больш за 6 долараў), больш экстрэмальнае на "плюшцы" па хвалях — 35.

Колькасць усемагчымых дзiцячых атракцыёнаў на пляжы перавышае самыя смелыя надзеi бацькоў — толькi кашалёк раскрывай! Не забылiся мясцовыя прадпрымальнiкi i на падлеткаў: камп’ютарныя клубы "рвуць" 10 грыўняў за гадзiну гульнi.

Добра, што цывiлiзацыя кранула i медыцынскую сферу. Калi яшчэ некалькi гадоў таму на турбазе можна было некалькi гадзiн правесцi ў чарзе да доктара, якi прымаў пацыентаў у хiбарцы за сцiплую плату, то цяпер на ўзбярэжжы ёсць медцэнтры i ўрач гатовы прыбегчы да хворага круглыя суткi. Праўда, цяпер за 50 грыўняў — больш чым за 10 долараў, якiя, канешне, могуць быць кампенсаваныя ўладальнiкам страхавых полiсаў.

Што датычыцца аптэк, то на гандлёвай вулiцы абавязкова памiж крамай з разлiўным пiвам (дарэчы, разлiўное пiва ад 3 да 6 грыўняў за паўлiтра) i харчовым шапiкам абавязкова будзе аптэка, якая прапануе выбар лекаў, уласцiвы для цэнтра немалога горада.

Аднак галоўнымi лекамi для турыста застаюцца выдатная крымская садавiна i гароднiна. Чарэшня ўжо адышла, але абрыкосы ў вялiкiм гатунковым асартыменце каштуюць прыкладна 10 грыўняў за кiлаграм. Невялiкiя дынi-"кiвi" з сакавiтай зялёнай мякаццю — 5 грыўняў за кiлаграм. Буйная малiна — 8 грыўняў за вялiкую шклянку. Агуркi — 3—4 грыўнi, таматы — 4—8 грыўняў. Смаката! А яшчэ крымскi мёд: паўлiтра з сухафруктамi ды арэхамi — 35—40 грыўняў.

I пры ўсiм падаражаннi Крым быў i застаецца прыцягальным месцам для людзей. Ласкавае сонца i цёплае мора. Шыкоўная прырода. Чыстае паветра. Экскурсii па легендарных мясцiнах. Выдатныя магчымасцi для аздараўлення: напрыклад, салёнае Сакскае возера з гаючай граззю падобнае на знакамiтае Мёртвае мора — там немагчыма патануць i можна сядзець на вадзе i чытаць газету.

I нарэшце праз тыдзень "раслiнна-пляжнага" жыцця на крымскiм узбярэжжы знiкае мiтусня — ты перастаеш кудысьцi спяшацца i бегчы, пачынаеш бачыць спакойныя i не аб працы сны i нарэшце разумееш, што менавiта гэты крымскi адпачынак ты будзеш узгадваць шэрымi восеньскiмi днямi i доўгiмi зiмовымi вечарамi. Лета ў зенiце — час ехаць на мора!

Алена Казлова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетнi турыстычны сезон у Крыме не заладзiўся — прызнаюць уладальнiкi жылля на беразе мора. Упершыню за апошнiя гады дэфiцытныя нумары на ўзбярэжжы с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика