Як не стаць ахвярай "шэрых" турагенцтваў
Як не стаць ахвярай "шэрых" турагенцтваў
— Калi я сёлета вырашу скарыстацца паслугамi турыстычнай фiрмы, то як мне квалiфiкавана забяспечыць абарону сваiх правоў? Іван Кiвень, г. Гродна. — Любая турыстычная фiрма павiнна выдаць спажыўцу дакументы аб пацвярджэннi аказання турыстычных паслуг i факце аплаты гэтых паслуг, — паведамiлi рэдакцыi ў прэс-цэнтры Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi. — Факт аказання турыстычных паслуг пацвярджае турыстычны ваўчар, якi з’яўляецца дагаворам на аказанне турыстычных паслуг адпаведнай формы. Турыстычны ваўчар з’яўляецца бланкам строгай адказнасцi з абавязковымi рэквiзiтамi: серыя i нумар турыстычнага ваўчара (нанесены друкарскiм спосабам), дата i месца заключэння дагавора аказання турыстычных паслуг, канкрэтныя ўмовы падарожжа i цана турпрадукту. Асобую ўвагу трэба звяртаць на пералiк паслуг, што аказваюцца турысту, i iх аплату. Турыстычны ваўчар з дадаткамi складаецца ў двух экзэмплярах, калi адзiн пакет дакументаў перадаецца турысту, а другi застаецца ў турыстычнай фiрмы. Дакументам, якi пацвярджае факт аплаты паслуг, з’яўляецца касавы чэк. Усе турыстычныя фiрмы пры прыёме наяўных грашовых сродкаў абавязаны выкарыстоўваць касавыя апараты з абавязковай выдачай турысту касавага чэка. Толькi маючы турыстычны ваўчар i касавы чэк, клiент забяспечыць абарону сваiх правоў у выпадку невыканання турыстычнай фiрмай умоў дагавора. Калi ў турыстаў узнiкаюць пытаннi па афармленнi турыстычнага ваўчара або калi iм не выдаюць касавых чэкаў, тады спажыўцам неабходна: звярнуцца па тэлефоне даверу МПЗ (328 53 53); накiраваць паведамленне на сайт www.nаlоg.bу, або звярнуцца ў iнспекцыю Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi па месцы жыхарства цi па месцы знаходжання турагенцтва. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Калi я сёлета вырашу скарыстацца паслугамi турыстычнай фiрмы, то як мне квалiфiкавана забяспечыць абарону сваiх правоў? |
|