21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бедны — не значыць няўдалы ці дурны

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бедны — не значыць няўдалы ці дурны

Апошнiм часам у свеце надаецца павышаная ўвага выкараненню беднасцi. Прычым як уплывовымi мiжнароднымi арганiзацыямi, так i на ўзроўнi нацыянальных урадаў. Сёлета ў лiпенi Праграма развiцця ААН (ПРААН) апублiкавала новы даклад, у якiм барацьба з беднасцю разглядаецца з нетрадыцыйнага пункту гледжання. Так, у дакуменце прыватнаму бiзнэсу прапаноўваецца больш актыўна прыцягваць бедныя слаi насельнiцтва ў якасцi партнёраў. Аб гэтым i iншых новых падыходах ААН у барацьбе з планетарнай беднасцю наш карэспандэнт гутарыць з <І>кiраўнiком дэпартамента грамадскай iнфармацыi прадстаўнiцтва ААН/ПРААН у Беларусi Вiктарам Радзiвiноўскiм.

— Нядаўна генеральны сакратар ААН Пан Гi Мун выступiў з заклiкам зрабiць 2008 год паваротным момантам у барацьбе з беднасцю. Чым выклiкана неабходнасць паскарэння гэтага працэсу?

— У першую чаргу высокiм узроўнем распаўсюджвання беднасцi ў свеце, трывожнымi глабальнымi тэндэнцыямi росту цэнаў на прадукты харчавання i палiва, абавязкам ААН нават у гэтых няпростых умовах стаяць на абароне правоў чалавека. Бо бедныя людзi не горшыя за астатнiх. Проста iм з-за пэўных прычын i абставiнаў не вельмi пашанцавала ў жыццi. Дык што, пакiдаць усё як ёсць, маўляў, такi лёс беднякоў, не прымаць рашучых мераў супраць галечы i нястачы? Мiрыцца з тым, што з 6,4-мiльярднага насельнiцтва планеты каля 2,6 млрд жывуць менш чым на два долары ў дзень? Не заўважаць таго, што больш за мiльярд людзей не маюць доступу да чыстай вады (адсюль i страшэнныя эпiдэмii, i высокая смяротнасць, у тым лiку дзiцячая, у дэпрэсiўных рэгiёнах планеты), 1,6 мiльярда — да электрычнасцi i 5,4 мiльярда — да Iнтэрнэту? Выправiць гэту надзвычай складаную сiтуацыю i iмкнецца Праграма развiцця ААН. I новы даклад, лiчу, — сур’ёзны крок у гэтым накiрунку.

— На чым заснаваны галоўны, на мой погляд, тэзiс даклада аб тым, што ў беднага насельнiцтва ёсць значны патэнцыял у сферах спажывання, вытворчасцi, прадпрымальнiцтва, iнавацый? Няўжо яго можна нейкiм чынам рэалiзаваць?

— Можна i трэба. На вялiкi жаль, пакуль гэты патэнцыял амаль не задзейнiчаны. Каб максiмальна выкарыстоўваць для гэтага магчымасцi рынкавай эканомiкi, ААН прапаноўвае рашуча адмаўляцца ад iснуючых стэрэатыпаў, пераадольваць усе перашкоды на шляху прыцягнення бедных да ўдзелу ў бiзнэсе. Прычым не галаслоўна. Аўтары даклада пасля глыбокага вывучэння i абагульнення iснуючага вопыту дзейнасцi прыватных кампанiй на розных кантынентах вылучаюць у якасцi верагодных арыенцiраў пяць галоўных пунктаў, цi стратэгiй, якiя ўжо далi плён у вырашэннi дадзенай праблемы.

— Згодны, што не галаслоўна, але некалькi яркiх прыкладаў не пашкодзiла б для больш яснага ўсведамлення iдэй ААН.

— Яны, дарэчы, утрымлiваюцца ў дакладзе. Ён заснаваны на 50 прыкладах работы прыватных кампанiй рознага калiбру — ад дробных мясцовых i сярэднiх да мiжнародных i транснацыянальных, у розных краiнах. У тым лiку i развiтых, дзе таксама нямала бедных.

Кiтайская кампанiя пачала прадаваць вяскоўцам па даступнай цане камп’ютары, аперацыйныя сiстэмы, праграмнае забеспячэнне, наладзiла бясплатны курс дыстанцыйнага навучання. Дзякуючы гэтаму iстотна павялiчылiся колькасць продажаў аргтэхнiкi i прыбыткi. А варта было зрабiць крок насустрач бедным.

У Дэмакратычнай Рэспублiцы Конга, дзе банкаўскi сектар быў знiшчаны падчас вайны, кампанiя мабiльнай сувязi прапанавала рабiць грашовыя пераводы з дапамогай смс-паведамленняў. Цяпер такой паслугай у краiне карыстаецца два мiльёны чалавек.

У Мексiцы будаўнiчая кампанiя дапамагла больш чым 14 000 суайчыннiкам, якiя з’ехалi ў ЗША на заробкi, узвесцi, набыць цi адрамантаваць жыллё на радзiме. За пэўны перыяд кампанiя атрымала прыбытак у памеры 12,2 млн, у асноўным за кошт росту продажу будаўнiчых матэрыялаў.

— Прыклады, безумоўна, цiкавыя, але вельмi ўжо далёкiя. Можна ўзгадаць што небудзь блiжэй?

— Калi ласка. У Польшчы плённымi аказалiся сумесныя намаганнi дзяржаўнай арганiзацыi па ахове здароўя дзяцей з прыватнымi вытворцамi прадуктаў харчавання хуткага прыгатавання i самай вялiкай у краiне сеткай рознiчнага гандлю. Малазабяспечаным спажыўцам была прапанавана танная малочная сумесь з вiтамiнамi i мiнераламi. Сёння гэта дзiцячае харчаванне даволi папулярнае сярод бедных палякаў — яго спажываюць больш за 30 тысяч сем’яў. Выдаткi на новую прадукцыю хутка акупiлiся i даюць неблагую рэнтабельнасць.

У Расii няўрадавую арганiзацыю, якая вывучала пытаннi мiкрафiнансавання бедных слаёў насельнiцтва, ператварылi ў банк. Яго задача — дапамагаць як мага большай колькасцi людзей (патэнцыйных дробных прадпрымальнiкаў) у атрыманнi невялiкiх крэдытаў пад прымальныя працэнты. Колькасць клiентаў новага банка хутка вырасла. Толькi за адзiн год дзякуючы яго дзейнасцi было непасрэдна створана 4250, а ўскосна — 20 000 працоўных месцаў. Летась крэдытнае партфолiа банка ацэньвалася ў 60 млн, а чысты прыбытак ад выдачы крэдытаў пераўзышоў 2 млн. Цiкавая дэталь: больш за 80 працэнтаў клiентаў банка сталi беспрацоўныя жанчыны, якiя зараз занятыя ў малым прадпрымальнiцтве. I гэта было дасягнута амаль што на роўным месцы.

— Ведаеце, на роўным месцы само сабой нiчога не ўзнiкае. Асаблiва без падтрымкi мясцовых уладаў. Як iх зацiкавiць у рэалiзацыi такiх праектаў?

— Безумоўна, без садзейнiчання ўлады тут поспеху не будзе. Але i ўладзе трэба ўсвядомiць, што, бадай, самы велiзарны рэсурс для развiцця iх тэрыторыi — гэта патэнцыял прыватнага сектара. I адпаведна прыкласцi намаганнi для яго рэалiзацыi. Розныя аспекты беднасцi патрабуюць i розных рашэнняў гэтай праблемы. Бо людзi, якiя практычна нiчога не маюць, не могуць самастойна выкарыстоўваць перавагi рынку. Iм неабходна мэтавая падтрымка i дапамога, вядома, з улiкам мясцовых асаблiвасцяў. Беднае насельнiцтва мае права на атрыманне часткi прыбытку ад рынкавай дзейнасцi для нармальнага iснавання.

— Але i сам бiзнэс, напрыклад, у краiнах былога СССР, не схiльны пакуль сур’ёзна працаваць з беднымi. Ён пераважна скiраваны на людзей заможных i з сярэднiм узроўнем даходаў. А бедныя ўспрымаюцца як катэгорыя насельнiцтва, з якой весцi справу цяжка, рызыкоўна i дорага, а самае галоўнае — нявыгадна.

— Згодны, што складана. А вось наконт выгадна—нявыгадна магу паспрачацца. Так мiльёны людзей, якiя знаходзяцца на самай нiзкай ступенi пiрамiды даходаў i жывуць менш чым на 8 долараў у дзень, згодна з дакладам, маюць агульны даход на ўзроўнi 5 трлн. Гэта лiчба супастаўная з валавым нацыянальным даходам такой багатай краiны, як Японiя.

Многiя кампанii ведаюць аб гэтым i часам дасягаюць поспехаў на бедных рынках дзякуючы нестандартным падыходам i цярпенню. I што цiкава, нягледзячы на вялiкiя праблемы, колькасць такiх кампанiй пастаянна расце. Яны навучылiся прыцягваць беднякоў у якасцi пакупнiкоў i клiентаў, вытворцаў i нават прадпрымальнiкаў. Аднак агульнага рэцэпту тут няма. Кожная кампанiя распрацоўвае свой набор рашэнняў, якiя дазваляюць дасягаць поспеху. Напрыклад, выкарыстоўваюць для збору iнфармацыi аб мясцовым рынку бедных. Нярэдка яны прапаноўваюць цiкавыя iдэi па выпуску новых прадуктаў i паслуг для малазабяспечанага насельнiцтва.

— Такое насельнiцтва ёсць i ў нашай краiне. Што прапаноўвае i робiць Праграма развiцця для яго скарэчэння?

— Я хацеў бы зрабiць акцэнт на малым бiзнэсе, якi ў многiх краiнах свету з’яўляецца асновай эканамiчнага развiцця i стабiльнасцi, дапамагае беднаму i незаможнаму насельнiцтву пераадольваць жыццёвыя цяжкасцi. На жаль, малы бiзнэс у Беларусi знаходзiцца не ў лепшым стане. Па статыстычных даных, у пачатку 2007 года на 1000 чалавек налiчвалася 3,8 малога прадпрыемства. Частка малога бiзнэсу ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасцi складае не больш за 8, у агульным аб’ёме iнвестыцый — каля 7 працэнтаў. Доля малых прадпрыемстваў ва ЎВП краiны складае каля 9 працэнтаў, што з’яўляецца найменшым паказчыкам у рэгiёне.

Летась ПРААН пачала новы праект, галоўная мэта якога — паляпшэнне ўмоў для прадпрымальнiцкай дзейнасцi праз развiццё i павышэнне эфектыўнасцi дыялогу краiны i бiзнэсу. Яго ўнiкальнасць заключаецца ў спробе забяспечыць разгляд праблем малога прадпрымальнiцтва на больш высокiм узроўнi з выхадам непасрэдна на цэнтры прыняцця рашэнняў, у тым лiку парламент i Савет Мiнiстраў.

Вынiкам першага года рэалiзацыi праекта ПРААН стала паляпшэнне прававых умоў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, што выклiкала павелiчэнне колькасцi суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва ў канцы 2007 пачатку 2008 года. Так, калi на 1 лiпеня 2007 года ў краiне налiчвалася 37 111 малых прадпрыемстваў, то на 1 лютага 2008 года — ужо 48 411. Гэта значыць, што прырост склаў больш за 30 працэнтаў. Актывiзавалася развiццё прыватнага бiзнэсу ў малых i сярэднiх гарадах. У першым квартале 2008 года там зарэгiстравана больш за 1270 малых прадпрыемстваў. Як бачыце, ужо ёсць уклад Праграмы развiцця ААН у развiццё малога i сярэдняга бiзнэсу краiны.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам у свеце надаецца павышаная ўвага выкараненню беднасцi. Прычым як уплывовымi мiжнароднымi арганiзацыямi, так i на ўзроўнi нацыянальных ур
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика