Сербія перадасць Караджыча Гаазе
Сербія перадасць Караджыча Гаазе
Сербія перадасць Караджыча Гаазе
Былы лiдар баснiйскiх сербаў 63-гадовы Радаван Караджыч будзе перададзены Мiжнароднаму
трыбуналу па былой Югаславii ў адпаведнасцi з працэдурай, прадугледжанай законам,
заявiў у аўторак на прэс-канферэнцыi пракурор Сербii па ваенных злачынствах Уладзiмiр
Вукчавiч.
У адвакатаў былога лiдара баснiйскiх сербаў ёсць трое сутак, каб падаць апеляцыю
на рашэнне аб яго экстрадыцыi. Караджыч сцвярджае, што быў затрыманы яшчэ ў пятнiцу.
Свой арышт ён назваў "фарсам" i вырашыў "захоўваць маўчанне". Цяпер ён утрымлiваецца
ў адным з пакояў Спецыяльнага суда Белграда i "адмаўляецца прымаць ежу".
Лiдары ЕС ацанiлi арышт Караджыча як крок Сербii ў "светлую будучыню", а менавiта ў Еўрапейскi Саюз. У той жа час Дзярждума Расii, наадварот, выказала апасеннi, што ён можа паўтарыць лёс лiдара Югаславii Слабадана Мiлошавiча. МЗС РФ патрабуе згарнуць дзейнасць Мiжнароднага трыбунала па былой Югаславii. Улады Кiтая: выбухi аўтобусаў не з’яўляюцца тэрактамi Выбухi аўтобусаў на поўднi Кiтая не былi тэрактамi. Аб гэтым заявiлi мясцовыя ўлады. Акрамя таго, раней афiцыйны прадстаўнiк МЗС КНР Лю Цзяньчао заявiў, што надзвычайнае здарэнне таксама не з’яўляецца спробай сарваць Алiмпiяду-2008. Нагадаем, выбухi двух аўтобусаў у паўднёвакiтайскiм горадзе Куньмiн адбылiся ў панядзелак ранiцай. У вынiку загiнулi два пасажыры, яшчэ 14 атрымалi раненнi.Паводле папярэдняй iнфармацыi, у салонах аўтобусаў здэтанавалi самаробныя выбуховыя прылады, вырабленыя на аснове амонiю нiтрату. Выбухi ў Кiтаi нярэдка ўчыняюць не тэрарысты, а самi жыхары краiны — з помсты. Так, 14 лiпеня на папулярным сярод турыстаў кiтайскiм курорце Санья адзiн чалавек загiнуў, чацвёра атрымалi раненнi з-за выбуху, арганiзаванага прыватнай асобай з-за фiнансавага канфлiкту са сваiм таварышам. У Расii могуць увесцi нумарныя знакi i для веласiпедаў У Расii можа быць уведзеная сiстэма рэгiстрацыi веласiпедаў. Аб гэтым заявiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Рашыд Нургалiеў. "У еўрапейскiх краiнах вы можаце ўзяць веласiпед напракат. Многiя з iх, я бачыў, маюць iдэнтыфiкацыйныя нумары, так што яны, мабыць, таксама змешчаныя ў палiцэйскiя базы даных. Таму, можа, i нам давядзецца ўвесцi рэгiстрацыю", — заявiў кiраўнiк МУС РФ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы лiдар баснiйскiх сербаў 63-гадовы Радаван Караджыч будзе перададзены Мiжнароднаму трыбуналу па былой Югаславii ў адпаведнасцi з працэдурай, праду |
|