21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Віхурыла, крышыла, ламала...

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віхурыла, крышыла, ламала...

Калi гавораць, што дождж лiў, нiбы з вядра, то думаеш: тут яўнае перабольшванне. Маўляў, цi можа такое наогул быць? Аказваецца, можа, у чым мне давялося на свае вочы пераканацца, знаходзячыся ў камандзiроўцы ў Петрыкаўскiм раёне 21 лiпеня.

Чорная хмара наблiжалася да горада. Раптоўна рвануў вецер, а неба нiбы прарвала i суцэльная сцяна вады абрынулася на зямлю. Лiтаральна праз тры-чатыры хвiлiны той вады было столькi, што прайсцi па гарадской плошчы было немагчыма. Вецер узмацняўся, упiраўся ў сцяну вады i рассейваў яе ў густы туман. Недзе побач, каля будынка мiлiцыi, раздаўся трэск, i з дрэва адвалiлася вялiкая галiна, упаўшы на асфальт, не зачапiўшы на шчасце, двух легкавушак.

— Сапраўдны ўраган, — сказаў мне намеснiк старшынi райвыканкама, ён жа i старшыня раённай камiсii па надзвычайных сiтуацыях Аляксандр Майсееў, з якiм мы ехалi па вызначаным маршруце. — Такога я за сваё жыццё не бачыў. Шмат бяды ён можа нарабiць.

Аляксандр Фёдаравiч не памылiўся. Як высветлiлася пасля, такога разгулу стыхii ў раёне не было сорак гадоў, хоць у той надвячорак яна бушавала не больш за паўгадзiны, пранiзваючы наваколле зiгзагамi маланак i перунамi.

Першая вестка аб бядзе паступiла ад намеснiка начальнiка райаддзела па надзвычайных сiтуацыях Рамана Палякова: памiж Навасёлкамi i Залессем завал дрэў на аўтатрасе. Лесапаласа часткова выварачаная з каранямi, часткова паламаныя дрэвы.

Праз гэтае месца якраз праязджаў старшыня райвыканкама Мiкалай Астаповiч, якi таксама патэлефанаваў Майсееву i даў распараджэнне, каб яму пазванiлi кiраўнiкi раённых службаў, якiя павiнны неадкладна пачаць прымаць меры па ўхiленнi вынiкаў стыхii. Потым пайшлi званкi ад дырэктара раёна электрычных сетак Мiхаiла Пашкевiча, кiраўнiкоў ДРБУ-112 Аляксандра Каваленкi i райжылкамгаса Ўладзiмiра Шостака. Марудзiць было нельга, трэба было арганiзоўваць работу аварыйных брыгад, якiя i выехалi па адпаведных маршрутах. Праца iшла, пакуль не наступiла цемра. А брыгады РЭС працавалi i ноччу, падключаючы электраэнергiю, аднак работы закончыць тады не паспелi, i на 7 гадзiн 30 хвiлiн 22 лiпеня 27 населеных пунктаў i чатыры фермы яшчэ заставалiся без электраэнергii.

Маштабы ўрону ад стыхii ў раёне былi падлiчаны ў канцы аўторка, калi нумар газеты быў ужо завярстаны. Але што яны даволi адчувальныя, сведчаць хоць бы ўжо наступныя факты. Згодна з папярэднiмi данымi, у Залескiм ляснiцтве дрэвы былi паламаныя, нiбы запалкi, а з улiкам астатнiх ляснiцтваў было павалена дрэў каля 20, а можа i больш тысяч кубаметраў.

У Бабунiчах развалiлася i ўпала на зямлю воданапорная вежа, i прыводзяцца ў дзеянне iншыя крынiцы забеспячэння вадой. Тут жа пацярпеў адмiнiстрацыйны будынак КСУПа "Запаветы Ільiча", ферма, на большай частцы якой сарвала дах, павецi сельскагаспадарчай тэхнiкi, цялятнiкi, выйшла са строю абсталяванне, засталiся без дахаў 25 дамоў. У Ляскавiчах градам пабiла вокны многiх дамоў i "паклявала" легкавыя аўтамабiлi, што знаходзiлiся не ў гаражах. Нанесены ўрон i на палях, дзе вiхурай або пашкоджана, паклычана збажына, або яна поўнасцю палегла: у СВК "Ляскавiчы" — на 1080 гектарах, КСУПах "Камаровiчы" — на 844, Капаткевiчы — на 510, iмя Ульянава — на 331, "Запаветы Iльiча" — на 465, "Навасёлкi" — на 221 гектары, дзе вiды на ўраджай былi нядрэнныя, што i паказалi ўборачныя работы, якiя ўжо iшлi.

— Ураган, — расказваў нам прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях Руслан Габрылёў, — 21 лiпеня прайшоўся па сямi раёнах: Жлобiнскiм, Рагачоўскiм, Веткаўскiм, Жыткавiцкiм, Светлагорскiм, Кармянскiм i Петрыкаўскiм, якi найбольш пацярпеў. Частковыя разбурэннi былi i ў абласным цэнтры, павалена шмат дрэў. Без электраэнергii заставалiся пэўны час 80 населеных пунктаў. Паўсюдна былi прыняты меры па лiквiдацыi вынiкаў стыхii. Працавалi 54 адзiнкi тэхнiкi, сотнi людзей.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi гавораць, што дождж лiў, нiбы з вядра, то думаеш: тут яўнае перабольшванне. Маўляў, цi можа такое наогул быць? Аказваецца, можа, у чым мне давяло
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика