Ільготнае падаткаабкладанне дзейнічае ва ўсiх малых гарадах Беларусi, уключаных у праграму развiцця
Ільготнае падаткаабкладанне дзейнічае ва ўсiх малых гарадах Беларусi, уключаных у праграму развiцця рэгiёнаў
У Беларусi панiжаныя стаўкi падатку пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання цяпер распаўсюджваюцца на ўсе населеныя пункты, уключаныя ў пералiк малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў у адпаведнасцi з Дзяржаўнай комплекснай праграмай развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў на 2007—2010 гады. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве эканомiкi Беларусi. Гэта норма прымяняецца ў адпаведнасцi з указам ад 19 мая 2008 года № 281, якi ўносiць змяненнi i дапаўненнi ва ўказы ад 9 сакавiка 2007 года № 119 i ад 7 чэрвеня 2007 года № 265. У сувязi з гэтым прынята пастанова Савета Мiнiстраў ад 12 лiпеня 2008 года № 1011, якая прызнала страцiўшай сiлу пастанову ад 30 мая 2007 года № 703 "Аб населеных пунктах, у якiх прымяняюцца панiжаныя стаўкi падатку пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання". Раней, растлумачылi ў Мiнэканомiкi, былi тры крытэрыi, на падставе якiх прымянялiся панiжаныя стаўкi падатку. Таму ў пералiк населеных пунктаў з iльготнымi ўмовамi падаткаабкладання трапiлi толькi 138 малых гарадоў. Цяпер гэта распаўсюджана на ўсе 187 населеных пунктаў, уключаных у праграму. Нагадаем, што ў Дзяржаўную комплексную праграму развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў на 2007—2010 гады ўвайшлi пасёлкi гарадскога тыпу i гарады раённага падпарадкавання з колькасцю насельнiцтва да 50 тыс. чалавек. У такiх населеных пунктах пражывае 23,4 працэнта гарадскога насельнiцтва рэспублiкi. Цэнтрамi адмiнiстрацыйных раёнаў, у якiх пражывае 66,9 працэнта сельскага насельнiцтва краiны, з’яўляюцца 96 такiх паселiшчаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi панiжаныя стаўкi падатку пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання цяпер распаўсюджваюцца на ўсе населеныя пункты, уключаныя ў пералiк малых |
|