Калгасная царква
Калгасная царква
У Вiшове Бялынiцкага раёна ўрачыста адкрылi i асвяцiлi праваслаўную царкву ў гонар Святых апосталаў Пятра i Паўла. У мiнулую нядзелю ў Вiшоўскай царкве прайшлi першыя вянчанне маладых i хрышчэнне дзiцяцi. Гэту царкву ў Вiшове нездарма называюць "калгаснай". Таму што яе пабудавалi на сродкi i сiламi "Калгаса "Радзiма". Царква каштавала сельскай гаспадарцы 400 мiльёнаў рублёў i два гады працы на будоўлi. Ахвяравалi на богаўгодную справу па магчымасцi i мясцовыя жыхары.— Царква вельмi патрэбна нашаму калгасу, — не мае сумненняў кiраўнiк "Радзiмы" Аляксандр Лапацентаў. — Мы дбаем не толькi пра вытворчыя паказчыкi, але i духоўнае жыццё людзей. У нядзелю, калi ў Вiшоў прыязджае святар, у царкве столькi народу, што не прапiхнуцца! І асаблiва ўдзячныя старыя людзi, у якiх цяпер ёсць магчымасць адвесцi душу ў храме. Вiшоўская царква — гэта гордасць "Радзiмы" i яе працаўнiкоў. Вяскоўцы хваляцца, што храм пабудаваны вельмi акуратна i з густам. Абразы новай царкве падарылi мастакi, святары i мясцовыя вернiкi. Вiшоўскiя жанчыны асвойваюць майстэрства пеўчых. Для дзяцей пры храме адкрыецца нядзельная школа. Епiскап Магiлёўскi i Мсцiслаўскi Сафронiй, якi асвяцiў новую царкву, уручыў ордэн Беларускай праваслаўнай царквы iмя Кiрылы Тураўскага Аляксандру Лапацентаву. Дарэчы, грамату за ўклад у будаўнiцтва праваслаўнай царквы атрымаў калгасны энергетык Мiкалай Капялюш, якi па веравызнаннi — католiк, але разам з калегамi падтрымлiвае iдэю зблiжэння хрысцiянскiх цэркваў. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiшове Бялынiцкага раёна ўрачыста адкрылi i асвяцiлi праваслаўную царкву ў гонар Святых апосталаў Пятра i Паўла. У мiнулую нядзелю ў Вiшоўскай царкв |
|