21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькі каштуе сагнуты цвiк?

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькі каштуе сагнуты цвiк?

У адной з вёсак Асiповiцкага раёна побач мiрна жылi дзве суседскiя сям’i. Жылi цiха доўгi час, пакуль старыя гаспадары не пайшлi на той свет. Калi ж тое здарылася — ужо iх дзецi пачалi гаспадарыць у спадчынных будынках. І колiшнi спакой аказаўся парушаным. Даведаўшыся аб магчымай прыватызацыi ўчастка, адна з суседак пачала адносiць свой плот на сумежны ўчастак i гарадзiць яго з вонкавага боку. Пры гэтым яна стаптала суседскiя клубнiцы. Убачыўшы такую несправядлiвасць, гаспадыня клубнiц узяла сякеру i адбiла жэрдкi, што захапiлi частку яе ўчастка. Учынiўся гвалт, мiлiцыянер склаў пратакол.

З пратакола вынiкае, што, адбiўшы жэрдкi, жанчына замахнулася на прыватную ўласнасць i пакараць яе належыць па ўсёй строгасцi закона. А ён, закон, прадпiсвае ў гэтым выпадку штраф да трыццацi базавых велiчынь...

"Памежныя спрэчкi ў вёсцы сталi расцi, — кажа народны суддзя Асiповiцкага раёна Аляксандр Мiхайлавiч Русак. — Суды заваленыя справамi, якiя ў большасцi можна вырашыць на месцы. У дадзеным выпадку рэальны ўрон пацярпелай — сагнутыя цвiкi. Стаптаныя ж ёю клубнiцы маглi абысцiся куды даражэй! Участковы iнспектар, перш чым узбудзiць справу, павiнен быў прымiрыць бакi, растлумачыць наступствы таго цi iншага юрыдычнага дзеяння. Сваё слова павiнен быў сказаць i сельскi Савет. Гэта ж мясцовая ўлада, каму, як не ёй, разбiрацца ў такiх канфлiктах. Агульнавядома, што вырак аднавяскоўцаў куды больш дзейны, чым прыгавор суда.

У апошнi час заканадаўства ў галiне зямельных адносiнаў значна ўдасканалена, яно зрабiла крок наперад. Аднак грамадская свядомасць ды i ўлада на месцы адстаюць ад працэсаў фармiравання новых адносiнаў да зямлi. Зараз землеўпарадчык выязджае на раён па канкрэтным запыце цi справе, у той час як зямельныя прасторы беларускай вёскi, у асноўнай сваёй масе, пакуль застаюцца ў тым стане, як i былi ў часы Саюза. Каб выключыць напружанне, звязанае з прыватызацыяй зямлi, неабходна правядзенне тлумачальнай работы. Дамова з адвакатам многiм сялянам не па кiшэнi, а вось рэгулярныя сустрэчы з юрыстамi райвыканкама яны б вiталi. Скажам, у межах створанай у раёне грамадскай прыёмнай.

Шмат належыць зрабiць i ў пытаннi зямельнай безгаспадарчасцi. Зараз адшукваюцца ўладальнiкi кiнутых будынкаў, частка iх зносiцца, утылiзуецца. З прыватнiкам тут прасцей працаваць. Аднак ёсць жа гаспадарчыя адзiнкi, аб’яднаннi грамадзян, знiклыя кааператывы, якiя развалiлiся, пачалi некалi будаўнiцтва i не давялi яго да ладу. Якi парадак зносу цi продажу такiх "уладанняў"?

Зямельныя праблемы будуць пастаянна прыцягваць увагу насельнiцтва краiны. Вырашэнне ж iх не можа быць вырашана чыста юрыдычнымi мерамi".

Вiдавочна, народны суддзя мае рацыю. Цi не занадта строга караць за сагнутыя цвiкi ў памежнай спрэчцы памерам квартальнай пенсii? Чаго ў такiм падыходзе болей — справядлiвасцi цi бяздушнасцi? Адказ на гэта пытанне ляжыць у рэчышчы пошуку агульнай згоды i ўзаемаразумення ўсiх галiн улады i самiх грамадзян.

Вiктар Хурсiк.

Асіповіцкі раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адной з вёсак Асiповiцкага раёна побач мiрна жылi дзве суседскiя сям’i. Жылi цiха доўгi час, пакуль старыя гаспадары не пайшлi на той свет. Калi ж т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика