Скарб на агародзе
Скарб на агародзе
Старажытныя манеты знайшла на сваiм прысядзiбным участку жыхарка вёскi Мiлаславiчы Клiмавiцкага раёна Вольга Карасёва. Сям’я жанчыны атрымала ад сельскай гаспадаркi дом. Калi ў хаце наводзiлi парадак i рабiлi рамонт, знайшлi некалькi старых манет, але вялiкага значэння гэтай падзеi не надалi. А потым гаспадыня, якая капала агарод, знайшла ў зямлi цэлы грашовы россып.У знаходцы, якую Вольга Карасёва аддала ў раённы музей, аказалася больш за 150 манет! Яны датуюцца ў асноўным ад 1825 да 1917 гадоў. Намiнал: ад чацвертакоў i палушак да 5 капеек. Самая старшая медная манета — недзе 1730 года. Надпiсы цяжка разгледзець з-за карозii i слядоў пажару. Некаторыя манеты нават злiплiся ў слупкi. Мясцовы гiсторык Мiхаiл Дуктаў гаворыць, што скарб у Мiлаславiчах знайшлi ўпершыню. Месца, дзе адкапалi старажытныя манеты, — гэта стары цэнтр вёскi, дзе праходзiла дарога. Старажылы ўзгадваюць, што там знаходзiлася крама па продажы газы. Вiдаць, гаспадары хаты схавалi грошы на чорны дзень у лiхiя рэвалюцыйныя гады, але скарыстацца iмi не давялося... Паводле звестак з Клiмавiцкага краязнаўчага музея, на тэрыторыi раёна гэта трэцi буйны скарб. Кожным разам каштоўнасцi знаходзяць на пачатку новага стагоддзя. У 1801 годзе раскапалi антычныя манеты, яшчэ адзiн скарб перадалi ўладам у 1926 годзе. У Магiлёўскай вобласцi скарб знайшлi апошнiм разам напрыканцы 2006 года. Аднак гэта былi не грошы: у вёсцы Расна Дрыбiнскага раёна на вясковым падворку адкапалi чыгунок з фарфоравым i шкляным посудам 20-х гадоў мiнулага стагоддзя. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старажытныя манеты знайшла на сваiм прысядзiбным участку жыхарка вёскi Мiлаславiчы Клiмавiцкага раёна Вольга Карасёва. |
|