21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Барадатая" скарга

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Барадатая" скарга

У рэдакцыю газеты прыйшоў лiст ад жыльцоў дамоў № 1 i № 2 па вулiцы Майскай пасёлка Пагост-2 Салiгорскага раёна, у якiм яны прасiлi дапамагчы вырашыць праблему з забеспячэннем вадой. А дакладней — аднавiць няспраўную калонку. "Вось ужо два гады мы не можам дастукацца да мясцовых чыноўнiкаў", — гаварылася ў лiсце.

Да пiсьма прыкладалася копiя заявы жыльцоў на iмя старшынi райвыканкама, датаванай 14.07.2006 г., i два пiсьмовыя адказы занальнага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii з вынiкамi праведзеных аналiзаў.

Першы з iх датычыўся праверкi грамадскага шахтавага калодзежа, якi размяшчаецца ў двары вышэйпамянёных дамоў i ваду з якога людзi раней выкарыстоўвалi для ўжывання. "У ходзе праверкi (ад 11.07.2006 г. — Аўт.) устаноўлена, што грамадскi шахтавы калодзеж размешчаны за 10 м ад гаспадарчых хлявоў, за 45 м ад грамадскiх надворных прыбiральняў... За 42 м ад калодзежа выяўлена неарганiзаваная звалка бытавога смецця. Дадзеная тэрыторыя замацавана за СВК "Свабода". Для адбору ЦБА ў жылых дамоў №№ 1, 2, 3 адсутнiчаюць металiчныя кантэйнеры. Прылеглая да грамадскiх прыбiральняў тэрыторыя не абкошана... Па вынiках лабараторных даследаванняў вада з шахтавага калодзежа не адпавядае СанПiНу № 8-83 РБ 98 "Патрабаваннi да якасцi вады пры нецэнтралiзаваным водазабеспячэннi. Санiтарная ахова крынiц" па бактэрыялагiчных i санiтарна-хiмiчных паказчыках: колi-iндэкс — 180 пры норме не больш за 10; утрыманне нiтратаў складае 150 мг/дм3 пры норме не больш за 45 мг/дм3 i перавышае гiгiенiчны нарматыў у 3,33 раза. Гэта сведчыць аб наяўнасцi арганiчнага забруджвання вады, прычынай якога могуць быць як размешчаныя паблiзу гаспабудовы, так i смеццезвалка i грамадскiя прыбiральнi. Выкарыстанне вады, якая маецца ў калодзежы, небяспечнае для здароўя. Асаблiва небяспечна спажыванне вады такой якасцi немаўлятамi. У сувязi з гэтым рэкамендуецца выключыць выкарыстанне вады з гэтага калодзежа для пiтных мэтаў i выкарыстоўваць яе толькi для гаспадарчых патрэбаў..."

Далей у пiсьмовым адказе гаворыцца, што на iмя старшынi Пагостцкага сельвыканкама накiравана прадпiсанне правесцi шэраг мерапрыемстваў па давядзеннi якасцi вады ў калодзежы да патрэбных гiгiенiчных нарматываў, а ў адрас старшынi СВК "Свабода" — прадпiсанне добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, лiквiдаваць звалку, абсталяваць дваровую памыйнiцу для збору вадкiх бытавых адходаў.

Вынiкi дадатковага санiтарна-гiгiенiчнага даследавання, праведзенага спецыялiстам занальнага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii 16.10.2007 г., паказалi, што да той пары не быў наведзены парадак на прылеглай да жылых дамоў №№ 1, 2, 3 тэрыторыi. "Каля грамадскай прыбiральнi ўтворана звалка бытавога i будаўнiчага смецця, парубачных рэшткаў. Тэрыторыя не абкошана... Дзве водаразборныя калонкi каля жылых дамоў не функцыянуюць па прычыне выхаду са строю".

У пiсьмовым адказе жыльцам сказана, што на старшыню сельвыканкама быў складзены пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi, а на адрас старшынi СВК "Гарняк", на чыiм балансе знаходзiлiся жылыя дамы, накiравана прадпiсанне навесцi парадак на тэрыторыi i аднавiць работу калонак.

Тэрмiн — тыдзень

— У канцы 2006 года ў нас адбылося аб’яднанне горада i раёна, адпаведна гар- i райвыканкама, — патлумачыла iснаванне такой "барадатай" скаргi старшыня Салiгорскага раённага Савета дэпутатаў Лiдзiя Клiшэвiч. — Пасля аб’яднання прыйшло новае кiраўнiцтва. Працуюць зусiм iншыя людзi. Спатрэбiўся пэўны час на тое, каб увайсцi ў курс спраў, разабрацца ў сiтуацыi. Акрамя адмiнiстрацыйнага аб’яднання адбылося яшчэ i ўзбуйненне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (у прыватнасцi, СВК "Свабода" быў далучаны да СВК "Гарняк").

Паводле слоў старшынi Пагосцкага сельвыканкама Сцепанiды Кудравец, праблема з забеспячэннем чыстай пiтной вадой дамоў №№ 1 i 2 (дзе пражываюць 18 сем’яў, 39 чалавек) па вулiцы Майская ў Пагосце-2 пакуль застаецца (людзi вымушаны хадзiць па воду да водаразборнай калонкi каля дома № 10).

— У мiнулым годзе, пасля заключэння, дасланага санслужбай, я знайшла спецыялiста-прыватнiка, мы адпампавалi ваду з калодзежа, пачысцiлi сам калодзеж, абеззаразiлi ваду спецыяльнай таблеткай, — расказала Сцепанiда Сямёнаўна. — У вынiку стан вады палепшыўся, аднак сёння яе выкарыстоўваюць толькi для бытавых патрэбаў. Для пiтнога забеспячэння санстанцыя настойвае на аднаўленнi калонак, ды i жыльцы даўно прасiлi калонку. Раней там быў водаправод, але ён дзiравы, гнiлы, i колькi гадоў ужо не дзейнiчае. Ад яго сiлкавалiся дзве суседнiя старыя калонкi, якiя таксама не працуюць. Я прапанавала жыльцам: "Давайце скiнемся, я найму прыватнiка, якi зробiць вам новую калонку". Аднак дагаварыцца не атрымалася: адзiн — згодны, тры — не.

Сёння сiстэмы водазабеспячэння i водаадвядзення ў сельскiх населеных пунктах раёна перададзены на баланс "Салiгорскводаканала", значыць, i няспраўны водаправод, i калонкi па вулiцы Майскай у Пагосце-2 цяпер — галаўны боль камунальнiкаў.

— Што датычыцца сiтуацыi з забеспячэннем якаснай вадой дамоў №№ 1 i 2 па вулiцы Майская ў Пагосце-2, выйсці два, — патлумачыў намеснiк старшынi Салiгорскага райвыканкама па ЖКГ i добраўпарадкаваннi Юрый Чухроў: — бурыць новую свiдравiну для ўладкавання новай калонкi цi аднаўляць той участак водаправода, ад якога сiлкавалiся старыя няспраўныя калонкi (на тэрыторыi пасёлка водаправод дзейнiчае, але гэты ўчастак колькi гадоў не функцыянуе, ён знаходзiцца ў непрыдатным стане i патрабуе замены). Паводле каштарысу, кошт новай калонкi складзе 1 млн 316 тыс. рублёў. Цяпер пралiчваем, колькi будзе каштаваць аднаўленне водаправода. Як толькi завершыцца пралiк затрат, будзе прынята канчатковае рашэнне — займацца новай калонкай цi аднаўляць старыя разам з водаправодам.

У ваданосны слой, ад якога сiлкуецца калодзеж ля дамоў №№ 1 i 2, трапiлi нiтраты. Значыць, я не магу даць гарантыю, што пры бурэннi свiдравiны мы патрапiм у ваданосны гарызонт, дзе гэтых нiтратаў не будзе. На маю думку, каб зняць праблему, трэба пайсцi менавiта на затраты па аднаўленнi водаправода. На выпраўленне сiтуацыi я выдзелiў тыдзень.

За чые сродкi будуць весцiся работы?

Паводле слоў Юрыя Валер’евiча, водаправод з канца лiпеня 2007 года знаходзiцца на балансе КУП "Салiгорскводаканал". З таго часу арганiзацыя стала паступова ўстараняць праблемы, якiя назапасiлiся яшчэ да перадачы, закрываць "брэшы" ў абслугоўваннi i водазабеспячэннi сельскага насельнiцтва. Прычым — за кошт унутраных рэзерваў. "Салiгорскводаканал" прыняў на свой баланс водаправодныя сеткi ў сельскай мясцовасцi, але дадатковага фiнансавання на iх аднаўленне i эксплуатацыю не атрымаў.

— Сёння практычна нiхто з жыхароў сельскiх населеных пунктаў не плацiць за водазабеспячэнне, — працягваў Чухроў. — У сувязi з гэтым з майго боку перад "Салiгорскводаканалам" будзе пастаўлена наступная задача: паколькi ён панёс пэўныя затраты на вырашэнне праблемы забеспячэння вадой жыльцоў дамоў №№ 1 i 2 па вулiцы Майскай, ён абавязаны заключыць з iмi дагаворы на водазабеспячэнне згодна з нормамi. Жыльцы не будуць плацiць за аднаўленне водаправода, але за карыстанне вадой — давядзецца. Нарматыў у сельскай мясцовасцi 30 л на чалавека ў суткi (пры наяўнасцi хатняй жывёлы ён павышаецца).

Зладжаная работа

У Салiгорскiм раёне 167 вёсак (прыкладна 40 з iх — маланаселеныя). Натуральна, не ўсюды ёсць цэнтральны водаправод. Людзi карыстаюцца вадой з шахтавых калодзежаў i калонак. Як грамадскiх, так i сваiх асабiстых, размешчаных на прыватных падворках. За стан грамадскiх калодзежаў адказваюць сельвыканкамы.

— Гэтая работа ў нас вядзецца сумесна з занальным цэнтрам гiгiены i эпiдэмiялогii, — патлумачыла Лiдзiя Клiшэвiч. — Яго спецыялiсты выязджаюць на месца. Разам з сельвыканкамамi даследуюць шахтавыя калодзежы, бяруць пробы вады. Згодна з планам, грамадскiя калодзежы правяраюцца раённай санслужбай раз у год, i абавязкова — калi ёсць скарга.

На тэрыторыi Пагосцкага сельсавета 8 вёсак, каля 40 грамадскiх шахтавых калодзежаў. І не ва ўсiх вада адпавядае патрабаванням СанПiНа. Акрамя вышэйпамянёнага калодзежа па вулiцы Майскай, высокая канцэнтрацыя нiтратаў знойдзена ў двух калодзежах на вулiцы Садовай (Пагост-2 ) i ў адным — на вулiцы Любанскай (Пагост-1). Ваду з iх можна выкарыстоўваць толькi для гаспадарчых патрэбаў, а не для пiцця.

Патрэбна памыйнiца!

Адна з магчымых прычын з’яўлення нiтратаў у калодзежы ля дамоў №№ 1 i 2 па вул. Майскай Пагоста-2 — несанкцыянаваная звалка ў двары.

— Раз у год мы звалку ўбiраем, але перыядычна яна ўзнiкае зноў, — расказала Сцепанiда Кудравец. — Самi жыльцы яе i арганiзуюць. Зараз стала больш проста, бо спецыялiзаваная камунальная арганiзацыя заключыла з жыльцамi дагаворы на вываз смецця.

Паводле слоў старшынi, у дамах №№ 1 i 2 па вулiцы Майскай не прадугледжана каналiзацыя, таму памыi жыльцам няма куды вылiваць: "То ў прыбiральню, што побач з калодзежам, вынесуць, то ў памыйную яму (яна ж звалка). Трэба абавязкова нешта зрабiць! Калi будуць весцiся работы па калонцы, заадно неабходна будзе разабрацца i з гэтым. Абсталяваць памыйнiцу".

Што датычыцца тэрыторыi двара, то ўся яна абкошаная — сiламi сельвыканкама i раённай службы ЖКГ.

Неперспектыўная крынiца

— Праблему водазабеспячэння ў Пагосце-2 трэба разглядаць крыху шырэй, — патлумачыла галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Салiгорскага раёна, галоўны ўрач Салiгорскага занальнага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Рэгiна Iваноўская. — Як шахтавыя (да 20 м), так i дробнатрубчатыя (ад 20 да 40 м глыбiнёй) калодзежы, як правiла, насычаныя верхаводкай, вадой, якая не абароненая ўпорнымi пародамi.

У вынiку яшчэ некалькi гадоў таму ў нас больш за 80 працэнтаў проб, узятых з крынiц нецэнтралiзаванага водазабеспячэння, не адпавядала па санiтарна-хiмiчных i бактэрыялагiчных паказчыках патрабаванням санiтарных правiлаў. У 2002 годзе па санхiму не адпавядала 83 працэнты ўзятых проб, па мiкрабiялогii — 88 працэнтаў. Дзякуючы нашай мэтанакiраванай рабоце i прапагандзе, за 2007 год гэты паказчык панiзiўся да 64 працэнтаў (64,2 — па санхiму i 64,4 — па мiкрабiялогii). Як бачым, дынамiка станоўчая.

Калi гаварыць аб прыватных калодзежах, то людзi самi адказваюць за правiльнасць выбару iх месцаразмяшчэння (далей ад хлява, ад сметнiка, прыбiральнi). На жаль, нецэнтралiзаваныя крынiцы водазабеспячэння нiхто з намi не ўзгадняе. Многiя калодзежы будавалiся вельмi даўно. Зараз новыя шахтавыя калодзежы капаюць вельмi рэдка, у асноўным ставяць калонкi, якiя сiлкуюцца ад прабуранай свiдравiны.

Самы вялiкi бiч у нас па нецэнтралiзаваным водазабеспячэннi — гэта нiтраты: з 64 працэнтаў проб, якiя год таму не адпавядалi нормам па санхiму, 50 працэнтаў — менавiта з-за перавышэння нiтратаў.

У калодзежы ля дамоў №№ 1 i 2 па вулiцы Майскай у Пагосце-2 пасля ачысткi якасць вады па мiкрабiялагiчным паказчыку палепшылася. Аднак хiмiчныя забруджвальнiкi засталiся. Працэнтаў на 10 iх узровень знiзiўся пасля таго, як адтуль убралi звалку.

Увогуле, шахтавыя калодзежы — неперспектыўная крынiца водазабеспячэння, гэта "каменны век". Усё, што iдзе з палёў — лiўнёўка, ядахiмiкаты, сродкi абароны раслiн — трапляе ў верхаводку. Сёння мы пачысцiлi калодзеж, убралi мясцовыя крынiцы забруджвання — усе паказчыкi аказалiся ў норме. А заўтра ўтворыцца "варонка дэпрэсii" — ваду ж пастаянна чэрпаюць. Сюды сцякуць забруджвальнiкi, якiя знаходзiлiся за кiламетр i болей (з могiлак, са звалкi, яшчэ аднекуль). Праз тыдзень паказчыкi ў нашым калодзежы дрэнныя.

У пасёлку Пагост-2 мы вынеслi пастанову аб забароне эксплуатацыi свiдравiны, якая сiлкавала няспраўныя сёння калонкi, бо вада ў свiдравiне ўтрымлiвала высокую канцэнтрацыю нiтратаў. Прычыны гэтага могуць быць розныя. Магчыма, сам ваданосны гарызонт не забруджаны, аднак абсадная труба прагнiла, што i дазволiла туды трапiць нiтратам. Гэта трэба правяраць.

Для выпраўлення сiтуацыi быў распрацаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў, якi прадугледжваў рэвiзiю, устанаўленне прычын забруджвання, прамыўку i запуск старых калонак, адбор вады з iх на аналiз i г.д. Усё гэта яшчэ ў лютым-сакавiку павiнен быў рэалiзаваць "Салiгорскводаканал". Аднак з-за адсутнасцi сродкаў нiчога не было зроблена.

Ёсць такое паняцце — зона санiтарнай аховы крынiцы водазабеспячэння. Першы пояс складае 50 м, другi i трэцi разлiчваюцца iндывiдуальна. У сельскай мясцовасцi другую i трэцюю зоны санiтарнай аховы крынiц нiхто не распрацоўваў. У Салiгорскiм райвыканкаме было прынята рашэнне, згодна з якiм усе сельскiя водаправоды перададзеныя на баланс "Салiгорскводаканала", а ён абавязаны сёлета да канца года распрацаваць праекты другога i трэцяга паясоў зонаў санiтарнай аховы артсвiдравiн. Гэта вельмi правiльнае рашэнне. Пасля таго, як будуць вызначаны другi i трэцi паясы зонаў аховы i вынесены з iх усе крынiцы забруджвання, павiнна прайсцi яшчэ некалькi гадоў, для таго, каб вада ў артсвiдравiнах ачысцiлася.

Інга МIНДАЛЁВА.

Салiгорскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю газеты прыйшоў лiст ад жыльцоў дамоў № 1 i № 2 па вулiцы Майскай пасёлка Пагост-2 Салiгорскага раёна, у якiм яны прасiлi дапамагчы вырашыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика