21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

У Столiнскiм раёне пенсiянер 1940 г.н. забiты маланкай на полi. Яго цела знойдзена каля вёскi Вялемiчы. Як мяркуецца, ён быў смяротна траўмаваны маланкай падчас навальнiцы. Пракуратурай праводзiцца праверка.

Выбух газавага катла пры запуску адбыўся на тэрыторыi Мiнскага фарфоравага завода на вулiцы Крапоткiна ў кацельнi. У вынiку пацярпела абмуроўка катла i шкло ў трох вокнах. Пацярпелых няма. Газавы кацёл выпушчаны ў 1961 годзе, з яго дапамогай выраблялася пара для тэхналагiчнага працэсу. Вядзецца праверка.

’яны вадзiцель у Жодзiне насмерць збiў пешахода. Ён кiраваў аўтамабiлем ВАЗ-2104 i не меў пры сабе вадзiцельскага пасведчання. У дваровай тэрыторыi ён наехаў на ваеннага пенсiянера, якога даставiлi ў бальнiцу. Праз некалькi гадзiн чалавек памёр.

Учора ў Вiцебскiм абласным судзе ўзнавiлiся слуханнi па справе банды Рынаса. На лаўцы падсудных — 28 чалавек: былыя супрацоўнiкi мiлiцыi, дзяржслужачыя, спартсмены. Яны абвiнавачваюцца ў здзяйсненнi цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў: выкраданне людзей, рабаўнiцтва, вымагальнiцтва i iнш. Усяго за 10 гадоў банда ажыццявiла больш за 100 злачынстваў. Удзельнiкам злачыннай групы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волi.

Невядомыя зламыснiкi з нямецкага горада Рэйнау абрабавалi банк з дапамогай экскаватара. Праламаўшы сцяну, яны скралi банкамат. Падазроныя гукi пачула жанчына з суседняга дома i пазванiла ў палiцыю, аднак вартаўнiкам парадку не ўдалося засекчы злачынцаў. Мяркуецца, што тыя на скрадзенай машыне ўцяклi ў суседнюю Францыю. Экскаватар яны скралi на будпляцоўцы побач з банкам.

nРасiйскiя чыноўнiкi не могуць вырашыць, чый партрэт павiнен вiсець у iх за спiнай. Нiколi раней партрэт прэм’ер-мiнiстра не вiсеў у кабiнетах чыноўнiкаў. У той жа час партрэт Уладзiмiра Пуцiна асмелiлiся зняць нямногiя. Самыя мудрыя пакiнулi два партрэты — i Пуцiна, i Мядзведзева. Тое самае адбываецца i сярод простых грамадзян, якiя не спяшаюцца здымаць партрэт Пуцiна.

На Гродзеншчыне працягваюць цыркуляваць чуткi пра калматую iстоту, якую быццам бы бачылi ў Лiдскiм раёне i якая нагадвае малпу. Меркаваннi раздзялiлiся: адны лiчаць, што малпа сапраўды магла збегчы з гастраляваўшага тут цырка або ад нейкага гаспадара, а супрацоўнiкi мiлiцыi больш схiльныя лiчыць, што размова можа iсцi пра якога-небудзь бадзягу цi бамжа.

nЦэнтр Лондана папоўнiўся чарговай дзiковiнай — пчальнiк на 20 тыс. пчолаў з’явiўся на даху аднаго з чайных магазiнаў горада, што размешчаны на вулiцы Пiкадзiлi. Меданосныя пчолы завезеныя сюды з Італii. Яны вядомыя павышанай устойлiвасцю да экалогii, здольнасцю да працяглых пералётаў, а таксама мiралюбiвым характарам. Пчолы будуць збiраць мёд у радыусе 5 км, у вынiку ў зоне iх палёту апынуцца лепшыя каралеўскiя сады i паркi, а таксама кветнiкi Букiнгемскага палаца. Лонданскi "каралеўскi" мёд будзе валодаць асаблiвым смакам, так як тут высаджваецца шмат кветак i экзатычных раслiн. Чакаецца, што вытворчасць мёду дасягне 400 кг.     Поўны абзац

Амерыканец спалiў сваю кватэру падчас траўлi насякомых. З-за звычайнай бытавой працэдуры чалавек застаўся без жылля. Насякомых ён травiў на кухнi, па нейкiх прычынах спрэй узарваўся, ад чаго вылецелi вокны кватэры i пачаўся пажар. 80 працэнтаў яго кватэры пацярпела падчас працэдуры. Ад дыму пацярпела таксама кватэра паверхам вышэй.

nДля жыхара амерыканскага штата Паўночная Каралiна абед ператварыўся ў экстрэмальную прыгоду. Жанчына прыпаркавала свой аўтамабiль прама ў закусачнай. Машына на поўнай хуткасцi ўляцела ў шкляную вiтрыну, побач з якой сядзеў чалавек i спакойна пiў каву. Аўтамабiль спынiўся лiтаральна за некалькi сантыметраў ад яго. Ударнай хваляй чалавека адкiнула да прылаўка. На шчасце, мужчына абышоўся некалькiмi драпiнамi i, быццам нiчога не здарылася, устаў i пайшоў дадому. Па яго словах, толькi праз некалькi гадзiн ён усвядомiў, што знаходзiўся на мяжы смерцi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Столiнскiм раёне пенсiянер 1940 г.н. забiты маланкай на полi. Яго цела знойдзена каля вёскi Вялемiчы. Як мяркуецца, ён быў смяротна траўмаваны малан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика