Ураджайнасць збожжавых ў гэтым годзе значна вышэйшая за мiнулагоднюю
Ураджайнасць збожжавых ў гэтым годзе значна вышэйшая за мiнулагоднюю
У гаспадарках Беларусi скошана 43,2 тыс. га збожжавых, што складае амаль 2 працэнты запланаванай плошчы, паведамiлi ў галоўным упраўленнi раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання. На аналагiчную дату мiнулага года было скошана ўжо больш за 31 працэнт. Паводле ацэнкi спецыялiстаў, у гэтым годзе радуе ўраджайнасць збожжавых. У сярэднiм яна складае каля 33 ц/га, што на 4,3 ц больш, чым у мiнулым годзе. Прычым яна значна вышэйшая ва ўсiх рэгiёнах краiны. Самая высокая дасягнута ў гаспадарках Гродзенскай вобласцi — 44,3 ц/га. Цяпер уборка збожжавых iдзе пераважна ў паўднёвых рэгiёнах — у сельгасарганiзацыях Брэсцкай i Гомельскай абласцей, дзе скошана адпаведна 14 працэнтаў i 8 працэнтаў. У астатнiх рэгiёнах збажына яшчэ не дасягнула неабходнай спеласцi, убiраюцца пераважна палеглыя палi. За мiнулы дзень убрана толькi 10 тыс. га, або 0,5 працэнта плошчы. Уборка ў асноўным прамая. Валавы збор склаў 142,2 тыс. тон збожжа. На аналагiчную дату мiнулага года, калi ўборка ўжо была ў самым разгары, было намалочана больш як 2,2 млн тон. Паколькi цяпер убiраецца збожжа з павышанай вiльготнасцю, большая яго частка накiроўваецца на плюшчэнне. Гаспадаркi нарыхтавалi ўжо 30,7 тыс. тон такога збожжа. Уключылiся ў работу i зернесушыльныя комплексы. Пачалася пастаўка ў лiк дзяржзаказу. На збожжапрыёмныя пункты паступiла больш як 2 тыс. тон збожжа. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле ацэнкi спецыялiстаў, у гэтым годзе радуе ўраджайнасць збожжавых. У сярэднiм яна складае каля 33 ц/га, што на 4,3 ц больш, чым у мiнулым годзе.
|
|