300 мiльярдаў на рэканструкцыю Оршы
300 мiльярдаў на рэканструкцыю Оршы
Работнiкi сельскай гаспадаркi Вiцебскай вобласцi сёлета асаблiва стараюцца дасягнуць добрых вынiкаў. Менавiта ў Прыдзвiнскiм краi — у старажытнай Оршы пройдзе свята фестываль-кiрмаш "Дажынкi". На рамонт, рэканструкцыю жылых дамоў, аб’ектаў грамадскага прызначэння ў Оршы, а таксама добраўпарадкаванне па самых сцiплых падлiках выдзяляецца больш як 300 мiльярдаў беларускiх рублёў. У сваю чаргу чакаецца, што землякi Караткевiча, ды i наогул уся Вiцебшчына не падвядзе. На жаль, праблем у вяскоўцаў хапае. У тым жа Аршанскiм раёне, па даных Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Вiцебскага аблвыканкама, толькi 4 працэнты малочнага статку дояцца з прымяненнем малакаправодаў. Больш за тое, у вобласцi каля 700 фермаў знаходзяцца ў аварыйным стане. На вялiкай колькасцi фермаў i ў наш час прымяняецца фiзiчная праца. Але праблема вырашаецца. Да 2010 года ў рэгiёне будуць уведзены ў эксплуатацыю больш за 20 малочнатаварных фермаў (з колькасцю кароў на кожнай пад тысячу), якiя адпавядаюць усiм сучасным стандартам. "Толькi павелiчэнне дойнага статку i прымяненне сучасных тэхналогiй вытворчасцi малака дазволяць знiзiць сабекошт прадукцыi, зрабiць яе канкурэнтаздольнай", — упэўнены старшыня Вiцебскага аблвыканкама Ўладзiмiр Андрэйчанка. Каля 178 мiльярдаў у выглядзе крэдытаў выдзеляцца на будаўнiцтва гэтых малочных комплексаў. Летась на тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасцi вобласцi накiравана 70 мiльярдаў беларускiх рублёў. А сёлета плануецца на 25 мiльярдаў больш. Пасля рэканструкцыi адкрыты цэх па вытворчасцi сыроў у Шумiлiне, цэх па вытворчасцi зерневага тварагу ў Новалукомлi, запрацавала лiнiя па вырабу плаўленых сыроў на Аршанскiм малочным камбiнаце. Лiтаральна напрыканцы чэрвеня пачалi вырабляць цвёрдыя сыры ў Талачыне. Масавы выезд камбайнаў на палi Прыдзвiнскага краю прызначаны на выхадны — 26 лiпеня. Але вядома, што ў хлебаробаў няма выхадных у час жнiва i сяўбы. Гэты дзень будзе своеасаблiвым аглядам падрыхтоўкi тэхнiкi. Тады пачнецца выбарачная ўборка. На набыццё запасных частак з абласнога бюджэту дадаткова выдзелiлi прыкладна 2 мiльярды беларускiх рублёў. А масавая ўборка ўраджаю-2008 пачнецца ў пачатку жнiўня. Збожжавыя трэба ўбраць з плошчы каля 360 тысяч гектараў. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкi сельскай гаспадаркi Вiцебскай вобласцi сёлета асаблiва стараюцца дасягнуць добрых вынiкаў. Менавiта ў Прыдзвiнскiм краi — у старажытнай Оршы
|
|