Пад знакам двух збаноў
Пад знакам двух збаноў
Галоўная падзея ў культурным жыццi нашай любай краiны — мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" — адбылася як заўсёды на самым высокiм узроўнi. І, безумоўна, яго ўдзельнiкам, гасцям, ды i ўсiм, хто сачыў за падзеямі "базару", захацелася адпачыць. Лепш за ўсё, вядома ж, у цiхай глыбiнцы. Таму прапаную адправiцца сёння ў невялiчкае падарожжа ў iншы куток Вiцебшчыны — старажытныя Докшыцы. Уявiце сабе цiхi i вельмi прыгожы невялiчкi гарадок на берагах Бярэзiны з насельнiцтвам менш за 7 тысяч чалавек. Цуд! Дарэчы, два збаны на гербе райцэнтра, з якiх выцякае вада, сiмвалiзуюць вытокi знакамiтых рэк — Бярэзiны i Вiлii, што пачынаюцца побач з гарадком. I нясуць яны свае воды ў Балтыйскае i Чорнае моры. Мiж iншым, адно са шматлiкiх азёраў у раёне мае назву Чорнае! Менавiта герб натхнiў аўтараў i стваральнiкаў фантана, што збудаваны ў гонар 600-годдзя Докшыцаў. Ён знаходзiцца побач з будынкам райвыканкама. Тут мiжволi захочацца сфатаграфавацца на памяць. I ў добрым настроi, магчыма, падзялiцца ўражаннямi па мабiльным тэлефоне? Калi ласка, з МТС прама з вулiцы (дзе б вы нi знаходзiлiся) патэлефануеце хоць у Афрыку. А вы ведаеце, што менавiта на гэтай непаўторнай зямлi нарадзiлiся аўтар музыкi беларускага Дзяржаўнага гiмна Нестар Сакалоўскi, паэт Алесь Ставер — аўтар слоў такiх вядомых песень, як "Жураўлi на Палессе ляцяць", "Беларусачка", i многiя iншыя таленты? Безумоўна, каб стварыць такiя творы, трэба бачыць вакол прыгажосць, выхоўвацца ў непаўторнай атмасферы спакою, знешняй i ўнутранай гармонii. Прыкладна пятую частку Докшыцкага раёна займае знакамiты Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк. А ўсе лясы — наогул каля паловы тэрыторыi раёна. Цудоўнае паветра, багатыя на грыбы i ягады лясы. Гэтая зямля нарадзiла шчырых людзей, якiя не забываюць традыцыi сваiх продкаў, займаюцца беларускiмi рамёствамi... У раёна ёсць добры турыстычны патэнцыял. Ад Мiнска да Докшыцаў усяго 130 кiламетраў, для параўнання — 190 кiламетраў ад Вiцебска. Прыязджайце. А замест вялiкага чамадана вазьмiце фотаапарат i не забудзьце мабiльны тэлефон, падключаны да сеткi МТС. Усё астатняе вы можаце атрымаць на месцы — добрых крамаў у райцэнтры i аграгарадках хапае. МТС працягвае "мабiлiзацыю" раёна, каб павысiць шчыльнасць сотавай сеткi, забяспечыць сувязь нават у незаселеных яго кутках. Вядучы аператар мабiльных паслуг у рэспублiцы ўлiчвае ўсе пажаданнi сваiх клiентаў, i нi адна заўвага не застаецца без разгляду i рэагавання. Так што тэлефануйце. Дарэчы, куды б адправiцца разам з вамi ў чарговае падарожжа? Парайце! Раскажыце пра цiкавыя мясцiны i незвычайных людзей, якiя жывуць побач з вамi. Прыедзем, напiшам. Да сустрэчы! Вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапаную адправiцца сёння ў невялiчкае падарожжа ў iншы куток Вiцебшчыны — старажытныя Докшыцы. Уявiце сабе цiхi i вельмi прыгожы невялiчкi гарадок на
|
|