21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей Еўракамісiя пагражае ўвесцi вiзы для амерыканскiх дыпламатаў

Еўракамiсiя пагражае абавязаць амерыканскiх дыпламатаў атрымлiваць вiзы для ўезду ў Еўрасаюз.

Новае правiла прапанавана ўвесцi з 1 студзеня 2009 года. Паводле заявы Еўракамiсii, атрыманне вiзаў амерыканскiмi дыпламатамi будзе абавязковым да таго часу, пакуль ЗША не ўвядуць бязвiзавы рэжым для ўсiх краiн ЕС без выключэння.

Сёння грамадзяне 12 з 27 дзяржаў Еўропы, якiя з’яўляюцца членамi Еўрасаюза, абавязаныя атрымлiваць амерыканскiя вiзы. Пры гэтым 11 з гэтых краiн з’яўляюцца посткамунiстычнымi.

"Расiйскiя бамбардзiроўшчыкi "пад чэравам" ЗША не нацэленыя на Штаты"

Расiйскiя эксперты лiчаць "неадэкватнай" рэакцыю камандуючага галоўным штабам ВПС ЗША генерала Нортана Шварца на магчымае з’яўленне расiйскiх стратэгiчных бамбардзiроўшчыкаў на Кубе.

Яны лiчаць, што бамбардзiроўшчыкi маюць права выкарыстоўваць замежныя аэрадромы, у тым лiку на Кубе, калi яе кiраўнiцтва не пярэчыць, перадае "Інтэрфакс" са спасылкай на былога галаўкама ВПС Расii генерала армii Анатоля Карнукова. Нягледзячы на тое што яны будуць "пад чэравам" ЗША, пагрозай з’яўляцца не будуць, роўна як i ПРА ЗША ў Чэхii.

Псiхатэрапеўт Караджыч будзе абараняць сябе сам, як некалi юрыст Мiлошавiч

Радаван Караджыч будзе абараняць сябе сам у Мiжнародным крымiнальным трыбунале для былой Югаславii, паведамiў яго адвакат Святазар Вуячыч. Сербскiя ўлады маюць намер перадаць Караджыча ў Гаагскi трыбунал у блiжэйшы час.

Паводле слоў адваката, "у Сербii ў Караджыча будзе знаходзiцца каманда юрыстаў i экспертаў для аказання яму дапамогi, аднак у Гаазе ён будзе прадстаўляць сябе сам". Нагадаем, што з самага пачатку працэсу экс-прэзiдэнт Югаславii Слабадан Мiлошавiч таксама адмовiўся ад паслуг прадастаўленых яму адвакатаў.

У Еўропе з’явiлася карта месцазнаходжання Бурштынавага пакоя?

Адвакацкая кантора на мяжы памiж Швейцарыяй i Баварыяй сцвярджае, што ў яе распараджэннi ад iмя клiентаў, якiя хочуць захаваць ананiмнасць, знаходзiцца карта з указаннем месцазнаходжання легендарнага скарбу.

Цiкава, што заява супала з заканчэннем тэрмiну прапановы аб узнагародзе ў 1,5 млн еўра за iнфармацыю аб пакоi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адвакацкая кантора на мяжы памiж Швейцарыяй i Баварыяй сцвярджае, што ў яе распараджэннi ад iмя клiентаў, якiя хочуць захаваць ананiмнасць, знаходзiцц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика