І адна прыбiральшчыца ў краме — воiн
І адна прыбiральшчыца ў краме — воiн
Адважная работнiца адбiла свайго гаспадара ў злачынцаў з дапамогай прылады працы. Для 55-гадовай прыбiральшчыцы невялiкага супермаркета з англiйскага мястэчка Уорлi Эн Уiтарс звычайная швабра стала сродкам самаабароны лепш за любую стрэльбу. Ранiцай у краму ўварвалiся два хлопцы ў капюшонах, якiя закрывалi твар, i накiнулiся на гаспадара гандлёвага пункта з патрабаваннем аддаць iм грошы. Уладальнiк крамы паспрабаваў аказаць супрацiўленне, але яго прынялiся збiваць кастэтамi i малатком. Эн, якая знаходзiлася ў краме, схапiла першае, што трапiла ў руку — лёгкую пластыкавую швабру, якая стаяла каля аднаго са стэлажоў, — i паспяшалася на дапамогу. Яна некалькi разоў стукнула па хлопцах, якiя спрабавалi падмяць пад сябе пажылога гаспадара i каталiся па падлозе. Жанчына сама не ведала, адкуль у яе ўзялiся сiлы, але ўдары былi вельмi балючымi. Настолькi, што куча рассыпалася, i "гангстары" збеглi прэч! Швабра аказалася вельмi моцнай i не зламалася. Гаспадар магазiна атрымаў некалькi ўдараў i сiнякоў. Падрыхтаваў Iван Купарвас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для 55-гадовай прыбiральшчыцы невялiкага супермаркета з англiйскага мястэчка Уорлi Эн Уiтарс звычайная швабра стала сродкам самаабароны лепш за любую
|
|