21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якасць — толькі высокая

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якасць — толькі высокая

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка папярэдзiў кiраўнiкоў аб жорсткай адказнасцi за няякасную ўборку i несвоечасовую сяўбу. Ён азнаёмiўся з ходам уборачных работ у Камянецкiм раёне i ў Брэсцкай вобласцi ў цэлым. Кiраўнiк дзяржавы наведаў ААТ "Вiдамлянскае", агледзеў малочнатаварную ферму, аграгарадок, мехдвор.

На яго думку, безгаспадарчы падыход да ўборкi i сяўбы з’яўляецца злачынствам.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў гэтым годзе ўвесь ураджай павiнен быць убраны без страт. "Трэба падняць кожнае зярнятка. Недапушчальная ўборка спусцiўшы рукавы, калi камбайнеры гоняцца за тым, каб намалацiць большы аб’ём", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы таксама звярнуў увагу на тое, што неабходна своечасова пачынаць сяўбу, для чаго павiнны быць вызвалены i падрыхтаваны плошчы.

"Сёння калi купляць збожжа, а нам ўсё роўна нейкую колькасць давядзецца закупляць, — гэта дзiкiя цэны. Такiх грошай у нас няма, каб сёння не ўбраць збожжа, а потым выкiдваць валюту. Гэта злачынства", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусi павiнны больш актыўна пераходзiць на выкарыстанне энерганасычанай тэхнiкi. Такую задачу паставiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што такiя высокапрадукцыйныя камбайны i трактары павiнны выкарыстоўвацца максiмальна эфектыўна. "Энерганасычаная тэхнiка нi ў якiм разе не павiнна прастойваць. Трактар павiнен працаваць не 8—10, а 18—20 гадзiн, у дзве змены. Такiм чынам, гаспадаркам спатрэбiцца менш адзiнак тэхнiкi", — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць на ўсiх мех- дварах у краiне якасны рамонт i высокае тэхналагiчнае абслугоўванне сельгастэхнiкi. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што пры добраўпарадкаваннi мехдвароў, як i пры будаўнiцтве малочнатаварных ферм, усё павiнна быць выканана якасна i па тэхналогii.

Малочнатаварныя фермы ў Беларусi павiнны адпавядаць еўрапейскаму стандарту, заявiў Прэзiдэнт Беларусi.

"Мы не дазволiм нiкому проста так "закопваць" грошы пры будаўнiцтве фермаў. Аднак якасць тут павiнна быць еўрапейская. Рабiце ўсё строга па тэхналогii, у памяшканнях павiнна быць чыста i акуратна. Неабходна прымяняць бязвыпаснае ўтрыманне жывёлы, забяспечваць двухгадовы запас кармоў", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Беларускi лiдар таксама падкрэслiў, што рэканструкцыю старых i будаўнiцтва новых 118 малочнатаварных фермаў у Беларусi неабходна завяршыць да кастрычнiка 2009 года.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, неабходныя грошы будуць выдзелены, разам з тым Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання разам з кiраўнiкамi на месцах павiнны вызначыць, колькi фермаў будзе пабудавана i якога тыпу. "Самае галоўнае — узняць ферму на вышыню, будуйце i рэканструйце фермы, дзе гэта магчыма i неабходна, гаспадарчым спосабам", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Персанальную адказнасць за выкананне гэтага праекта i расходаванне сродкаў, што выдзяляюцца на гэтыя мэты, будзе несцi прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi.

Сяргей Сiдорскi, у сваю чаргу, звярнуў увагу на важнасць укаранення ў Беларусi рыначных механiзмаў продажу лесу. Паводле яго слоў, цяпер выпрацоўваюцца рыначныя метады, цэны на лес плануецца кацiраваць на бiржы.

Плануецца, што 25 лiпеня Прэзiдэнт заслухае справаздачу Брэсцкага аблвыканкама аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка папярэдзiў кiраўнiкоў аб жорсткай адказнасцi за няякасную ўборку i несвоечасовую сяўбу. Ён азнаёмiўся з ходам у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика