Палажэнне аб дзяржрэгуляванні вытворчасцi i абароту тытунёвых вырабаў у Беларусi дапоўнена новымi но
Палажэнне аб дзяржрэгуляванні вытворчасцi i абароту тытунёвых вырабаў у Беларусi дапоўнена новымi нормамi
Палажэнне аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi, абароту i спажывання тытунёвай сыравiны i тытунёвых вырабаў дапоўнена новымi нормамi. Гэта прадугледжана дэкрэтам № 16 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя дэкрэты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь", якi падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дакумент прадугледжвае дапаўненне Палажэння аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi, абароту i спажывання тытунёвай сыравiны i тытунёвых вырабаў, зацверджанага Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 снежня 2002 года № 28, нормамi аб парадку маркiроўкi тытунёвых вырабаў, накiраваных у даход дзяржавы, спецыяльнымi маркамi. Адначасова ўстанаўлiваецца, што тытунёвыя вырабы, прызначаныя для вывазу з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, павiнны маркiравацца iх вытворцам у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства краiны прызначэння да моманту iх адгрузкi з месца вытворчасцi. У дэкрэт уключана норма аб неабходнасцi абавязковага суправаджэння тытунёвай сыравiны i тытунёвых вырабаў, якiя перамяшчаюцца транзiтам праз мытную тэрыторыю Беларусi. Асобныя ўдакладненнi таксама ўнесены ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 верасня 2005 года № 11 "Аб удасканаленнi дзяржаўнага рэгулявання вытворчасцi, абароту i рэкламы алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палажэнне аб дзяржрэгуляванні вытворчасцi i абароту тытунёвых вырабаў у Беларусi дапоўнена новымi но Палажэнне аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi, абароту i спажывання тытунёвай сыравiны i тытунёвых вырабаў дапоўнена новымi нормамi. Гэта прадугледж
|
|