Авіярэйс "Гродна—Калiнiнград" — тры разы на тыдзень
Авіярэйс "Гродна—Калiнiнград" — тры разы на тыдзень
Авiярэйс "Гродна—Калiнiнград" з 2 па 30 жнiўня будзе ажыццяўляцца тры разы ў
тыдзень замест двух. Аб гэтым паведамiў начальнiк Гродзенскага фiлiяла рэспублiканскага
ўнiтарнага прадпрыемства "Белаэранавiгацыя" Анатоль Купрашэвiч.
Паводле яго слоў, акрамя панядзелка i пятнiцы, гродзенскi аэрапорт увядзе дадатковы
рэйс па суботах. Час вылету з Гродна ранейшы — 16.05. Не зменiцца i кошт авiябiлета
(59 еўра). Такое рашэнне прынята ў сувязi з павышаным попытам на авiярэйс. Перамяшчаючыся
на самалёце з Беларусi ў Расiю праз паветраную прастору Лiтвы, пасажыры эканомяць
на Шэнгенскай вiзе, адзначыў субяседнiк.
БЕЛТА. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Авiярэйс "Гродна—Калiнiнград" з 2 па 30 жнiўня будзе ажыццяўляцца тры разы ў тыдзень замест двух. Аб гэтым паведамiў начальнiк Гродзенскага |
|