"На бяспецы насельніцтва эканомiць нельга!"
"На бяспецы насельніцтва эканомiць нельга!"
І нiхто не збiраецца гэта рабiць — стала зразумела ўсiм прысутным на пасяджэннi "круглага стала" па пытаннях забеспячэння радыяцыйнай бяспекi насельнiцтва Беларусi пры будаўнiцтве АЭС. Iнфармацыйны Цэнтр па пытаннях развiцця ядзернай энергетыкi ствараецца ў нашай краiне. Пра гэта паведамiў намеснiк мiнiстра iнфармацыi Iгар Лапцёнак на сустрэчы з журналiстамi. Ён падкрэслiў, што сустрэчы вучоных i спецыялiстаў з прадстаўнiкамi СМI для абмеркавання пытанняў ядзернай энергетыкi павiнны стаць рэгулярнымi. Iнфармаванасць насельнiцтва па гэтай тэме пакуль недастатковая. "Ядзерная энергетыка — вельмi складаная навука, i менавiта вучоныя i спецыялiсты павiнны тлумачыць насельнiцтву гэтыя пытаннi. Неабходны своеасаблiвы лiкбез па ядзернай праблематыцы", — лiчыць намеснiк мiнiстра. Сучасныя тэхналогii прапаноўваюць абсалютна новы ўзровень бяспекi i надзейнасцi атамнай станцыi, i неабходна шырэй iнфармаваць пра гэта грамадства, — падкрэслiў Iгар Мiкалаевiч. Сёння тэма радыяцыйнай бяспекi вельмi актуальная, яна павiнна ў нейкай ступенi хваляваць кожнага чалавека, i гэта выклiкана не толькi памяццю аб чарнобыльскай аварыi. Але менавiта гэтыя ўспамiны могуць нараджаць у грамадстве негатыўнае стаўленне да будаўнiцтва АЭС на беларускай тэрыторыi. Спецыялiсты ў сваю чаргу тлумачаць, што патэнцыяльнай небяспекi не можа ўзнiкнуць да таго часу, пакуль на новую станцыю не будзе завезена палiва i яна не будзе ўведзена ў эксплуатацыю. Але i пры гэтых умовах небяспека застаецца толькi патэнцыяльнай. Сучасныя праекты АЭС прапаноўваюць чатырохпрыступкавую сiстэму бар’ераў для магчымага выкiду радыенуклiдаў у атмасферу. У нашай дзяржаве, як i ў многiх iншых развiтых дзяржавах, уведзены закон аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва, якi рэгулюе эксплуатацыю АЭС i ўсе магчымыя меры па забеспячэннi бяспекi насельнiцтва. Беларускае заканадаўства адпавядае мiжнародным рэкамендацыям забеспячэння бяспекi. Акрамя таго, уладальнiк праекта павiнен прапанаваць кiраўнiцтву спецыяльны план рэагавання пры любых праблемах. Да ўсяго гэтага сучасныя АЭС абсталёўваюцца аўтаматычнымi датчыкамi, якiя паказваюць узровень радыяцыi ў паветры, што выключае магчымасць працоўнымi станцыi захоўваць iнфармацыю аб магчымай небяспецы ў сакрэце. Мэта ўсiх сiстэм бяспекi — своечасовае папярэджанне любой праблемы i яе развiцця, прычым для такiх сiстэм нармалёвым з’яўляецца стан чакання. Як паведамiў прадстаўнiкам СМI iнжынер "Дырэкцыi будаўнiцтва атамнай станцыi" Уладзiмiр Петрушкевiч, Дырэкцыя адказвае за бяспеку на ўсiх этапах будаўнiцтва станцыi: ад выбару месца будаўнiцтва (сёння разглядаецца тры пляцоўкi для будучай АЭС) да канца работ. Да таго ж на выбар месца ўзвядзення станцыi ўплывае цэлы шэраг фактараў: спецыяльныя характарыстыкi раёна, яго тапаграфiя, гiдраграфiя i шмат iншых. Не застанецца па-за ўвагай спецыялiстаў i блiзкасць населеных пунктаў ад патэнцыяльнай АЭС. Цяпер вядзецца праца па зборы i аналiзу гэтай iнфармацыi. Беларуская АЭС можа будавацца па расiйскiм праекце, па якiм ужо вядуцца работы ў Кiтаi, Iндыi, Iране i Балгарыi. Спецыялiсты лiчаць гэты праект найбольш аптымальным, па тэхнiка-эканамiчных характарыстыках ён не саступае заходнiм. Але канчатковае рашэнне аб месцы будаўнiцтва i зацверджаннi пэўнага праекта трэба чакаць у канцы года. Вольга Дамарацкая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І нiхто не збiраецца гэта рабiць — стала зразумела ўсiм прысутным на пасяджэннi "круглага стала" па пытаннях забеспячэння радыяцыйнай бяспек |
|