"Тур дэ Франс": Сiўцоў у дваццатцы
"Тур дэ Франс": Сiўцоў у дваццатцы
На Елiсейскiх палях у Парыжы 143-кiламетровым раўнiнным этапам фiнiшаваў трохтыднёвы марафон 95-й супермнагадзёнкi "Тур дэ Франс". Іспанец Карлас Састрэ (на фота) ("CSC Саксабанк") упершыню ў кар’еры стаў пераможцам самай прэстыжнай велашматдзёнкi свету. Аўстралiец Кэйдэл Эванс ("Сайленс-Лото") стаў другiм, аўстрыец Бернхард Коль з германскага "Геральштайнера" — трэцiм. Беларус Канстанцiн Сiўцоў у агульным залiку заняў 17-е месца, саступiўшы пераможцу 24 хвiл. 55 сек. Гэта лепшы вынiк беларускiх гоншчыкаў за пакуль яшчэ двухгадовую гiсторыю iх выступлення на "Тур дэ Франс". Аляксандр Кучынскi ў агульным залiку заняў 128-е месца з адставаннем ад лiдара 3 гадз. 26 хвiл. 54 сек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Елiсейскiх палях у Парыжы 143-кiламетровым раўнiнным этапам фiнiшаваў трохтыднёвы марафон 95-й супермнагадзёнкi "Тур дэ Франс". Іспанец К
|
|