21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Англійскiя хлопцы хапаюцца за нажы пакуль iх бацькi спрачаюцца наконт таго, што лепш у выхаваннi — б

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Англійскiя хлопцы хапаюцца за нажы пакуль iх бацькi спрачаюцца наконт таго, што лепш у выхаваннi — бiзун цi пернiк?

Яшчэ адносна нядаўна дзеля ўзмацнення выхаваўчага эфекту звонкая аплявуха, удар палкай па руках цi нiжэй спiны было звычайнай з’явай у англiйскiх школах i сем’ях. Але з часам норавы мянялiся ў бок змякчэння гэтых не лепшых традыцый туманнага Альбiёна. Праўда, надзвычай марудна, як, дарэчы, i iншыя англiйскiя традыцыi. Бо толькi ў 1986 годзе ў дзяржаўных школах Вялiкабрытанii былi забаронены фiзiчныя пакараннi вучняў, а ў прыватных — у 1998 годзе. Аднак дома гэта забарона нярэдка iгнаруецца, таму што многiя бацькi лiчаць лепшым метадам выхавання падрастаючага пакалення спалучэнне бiзуна i пернiка. І такiх сем’яў у Вялiкабрытанii дастаткова, настолькi, што асобныя палiтыкi прапануюць на заканадаўчым узроўнi канчаткова забаранiць падымаць руку на дзяцей i няпоўнагадовых.

Бо гэта — пытанне абароны правоў чалавека, настойваюць палiтыкi. Iх непакоiць, што дзецi, якiх бiлi ў пяшчотным узросце, потым будуць успрымаць агрэсiю i насiлле як норму паводзiнаў. Вiдаць, невыпадкова англiйскiя хлопцы ўсё часцей хапаюцца за нажы падчас вулiчных "разборак", нематываных сутыкненняў з падлеткамi па дробных прычынах. Апошнiм часам у Вялiкабрытанii назiраецца лiтаральна эпiдэмiя боек сярод моладзi з выкарыстаннем халоднай зброi. Ад удара нажа ўжо загiнулi дзесяткi маладых людзей. Праблема набыла такiя маштабы, што яна абмяркоўвалася ва ўрадзе i парламенце.

Пры падтрымцы неабыякавых палiтыкаў i садзейнiчаннi iх аднадумцаў у Лондане працуе "гарачая" тэлефонная лiнiя для пакрыўджаных дзяцей i падлеткаў. Палову званкоў складаюць скаргi на бацькоў ад збiтых юных суграмадзян. Калi падыходзiць фармальна, то сёння англiйскiм бацькам нiчога не пагражае за бiццё дзiцяцi, галоўнае, каб не было траўмаў i сiнякоў. Законам за збiццё дарослага прадугледжана крымiнальная адказнасць, нават удар жывёлы разглядаецца як праява жорсткасцi. Атрымлiваецца, што гвалт над дзецьмi i падлеткамi — гэта нi што iншае, як выхаванне.

У Еўропе ўсё больш рашуча гучаць патрабаваннi адмовiцца ад практыкi фiзiчнага пакарання дзяцей i падлеткаў у выхаваўчых мэтах. А ў Вялiкабрытанii нават нарадзiўся грамадскi рух пад красамоўнай назвай "Дзецi недатыкальныя". Яго ўдзельнiкi ставяць мэтай унясенне змяненняў у заканадаўства, якiя б адназначна пад пагрозай адказнасцi забаранялi дзiкунскiя метады выхавання. Аб маштабе праблемы гаворыць хоць бы той факт, што заснаваны ў 1998 годзе рух аб’ядноўвае больш за 400 грамадскiх арганiзацый i мае тысячы аднадумцаў i прыхiльнiкаў па ўсёй краiне.

Замшэлымi метадамi ўздзеяння на непаслухмяных няпоўнагадовых грашаць не толькi англiчане. Згодна з еўрапейскiмi крынiцамi, з 47 краiн — удзельнiц Савета Еўропы (арганiзацыя, якая актыўна i мэтанакiравана займаецца абаронай правоў чалавека) толькi ў 18 поўнасцю забаронены фiзiчныя пакараннi дзяцей. У астатнiх краiнах яшчэ працягваюцца дыскусii на тэму бiзуна i пернiка. А тым часам працягваюць пакутаваць сотнi тысяч юных еўрапейцаў.

Леанiд Тугарын.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адносна нядаўна дзеля ўзмацнення выхаваўчага эфекту звонкая аплявуха, удар палкай па руках цi нiжэй спiны было звычайнай з’явай у англiйскiх школ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика