21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свабодны дыплом. Або першае месца?

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свабодны дыплом. Або першае месца?

Спiс самых вострых праблем для абсалютнай большасцi невялiкiх рэгiёнаў будзе амаль аднолькавым — гэта жыллё, камунальныя паслугi i... "працоўныя" пытаннi. Прычым што да апошнiх, то тут заўсёды аказваецца дарэчы квалiфiкаваная кансультацыя юрыста. Канчатковы разлiк i пенсii, водпускi i размеркаванне — усё гэта стала галоўнымi тэмамi чарговай "выязной прыёмнай" Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, якая была наладжана днямi для жыхароў Мiёрскага, Верхнядзвiнскага, Браслаўскага i Шаркаўшчынскага раёнаў.

Грошы толькi пасля продажу маёмасцi   Завод апынуўся ў цяжкiм стане i цяпер знаходзiцца ў стадыi лiквiдацыi. Пры гэтым з кастрычнiка мiнулага года тут не робяцца выплаты зарплаты. А адсюль i пытанне: калi работнiкi прадпрыемства ўсё ж атрымаюць свае грошы?

— Атрымаць заробленыя грошы работнiкi павiнны, — кажа намеснiк дырэктара дэпартамента Дзяржаўнай iнспекцыi працы Ірына Шыляева. — Аднак сiтуацыя тут даволi складаная. Справа ў тым, што для разлiку па зарплаце на рахунак завода павiнны паступiць грошы. А гэта адбудзецца толькi тады, калi будзе ацэнена i прададзена маёмасць прадпрыемства-банкрута.

Кропку ставiць суд

Арганiзацыя несвоечасова плацiць зарплату, работнiк хоча скасаваць кантракт. Цi можна патрабаваць звальнення ў выпадку, калi такая сiтуацыя ўзнiкла ў... прыватнай фiрме?

— Працоўнае заканадаўства аднолькавае для ўсiх, яно датычыцца арганiзацый усiх формаў уласнасцi, — падкрэслiвае Iрына Шыляева. — I ў тым лiку агульнымi з’яўляюцца ўмовы датэрмiновага скасавання кантракта з-за парушэння яго наймальнiкам. Праўда, неабходна памятаць, што факт парушэння ўстанаўлiвае не сам работнiк, а адзiн з трох спецыяльна ўпаўнаважаных на тое органаў — дзяржiнспекцыя працы, прафсаюзы або суд. I яшчэ. Скасаванне кантракта пасля выяўлення парушэння — толькi права, але не абавязак наймальнiка. Калi наймальнiк звальняць усё роўна не хоча, то прымусiць яго зрабiць гэта можа толькi суд.

Пенсiйны ўзрост — не падстава

Работнiца, якая мае кантракт да лютага наступнага года, аформiла на сябе догляд унука ва ўзросце да 3 гадоў. Прычым хутка жанчына выходзiць на пенсiю. Цi можна яе звольнiць у сувязi з дасягненнем пенсiйнага ўзросту?

— Цяпер звольнiць работнiцу магчыма толькi за якiя-небудзь вiнаватыя дзеяннi, але паколькi яна даглядае ўнука, то такой падставы для звальнення, зразумела, не ўзнiкне, — заўважае Iрына Шыляева. — Такiм чынам, спынiць працоўныя адносiны з жанчынай да лютага наступнага года нельга. Разам з тым варта заўважыць: працягваць кантракт да дасягнення ўнукам узросту 5 гадоў наймальнiк не абавязаны. Такая гарантыя прадугледжана толькi для мацi, бацькi або апекуна.

Водпуск авансам без кампенсацыi

Чалавеку быў прадастаўлены водпуск авансам, а неўзабаве з’явiлася неабходнасць адклiкаць работнiка з адпачынку. Цi можна ў такiм выпадку патрабаваць выплату кампенсацыi?

— Адклiкаць з водпуску можна толькi ў сувязi з вытворчай неабходнасцю, скажам, перапынiць адпачынак магчыма ў выпадку аварыi, спынення абсталявання або па абставiнах, прадугледжаных у калектыўным дагаворы, — тлумачыць Iрына Шыляева. — Прычым наймальнiк мае права адклiкаць з водпуску выключна з пiсьмовай згоды самога работнiка. Плюс да таго трэба мець на ўвазе, што паводле новага Працоўнага кодэкса работнiк павiнен адгуляць як мiнiмум 21 дзень. Адпаведна, выплата кампенсацыi можа рабiцца толькi за астатнюю частку водпуску. Аднак робiцца зноў-такi не заўсёды — скажам, заканадаўства не прадугледжвае кампенсацыю водпуску, што быў прадастаўлены авансам. У выпадку адклiкання з такога водпуску "недагуляную" частку можна толькi перанесцi на больш познi тэрмiн.

Касiць. Але ў... навушнiках

Каб палегчыць работы па добраўпарадкаваннi тэрыторыi, арганiзацыя вырашыла набыць газонакасiлку. Справа, безумоўна, добрая. Аднак адразу ж узнiкла пытанне: хто можа працаваць на касiлцы?

На першы погляд, праблема вельмi простая. Аднак не зусiм, бо для выкарыстання газонакасiлкi неабходна выканаць як мiнiмум дзве ўмовы. Па-першае, трэба праiнструктаваць работнiка па тэхнiцы бяспекi. А, па-другое, арганiзацыя ў абавязковым парадку павiнна забяспечыць работнiка сродкамi iндывiдуальнай абароны. I, у прыватнасцi, выдаць яму спецыяльны касцюм, абутак, шчыток, а таксама... навушнiкi.

Пасля армii ёсць варыянты

Звычайная сiтуацыя. Два маладыя спецыялiсты атрымалi размеркаванне ў розных населеных пунктах, а пасля вырашылi ўзяць шлюб. Наколькi рэальна ў такiм выпадку прэтэндаваць на свабодны дыплом?

— Пры немагчымасцi прадстаўлення работы мужу i жонцы-выпускнiкам у адным населеным пункце разлiчваць на пераразмеркаванне або на атрыманне свабоднага дыплома на самай справе можна, — зазначае Iрына Шыляева. — Але ў любым выпадку для вырашэння гэтага пытання трэба звяртацца ў камiсiю па размеркаваннi навучальнай установы.

Аднак раз-пораз выпадкi бываюць па-сапраўднаму нестандартнымi. Вось адзiн з прыкладаў. Хлопец павiнен быў пачаць работу па размеркаваннi 30 лiпеня. Аднак 16 лiпеня яго прызываюць на тэрмiновую службу ў войска. З улiкам гэтага, цi захоўваецца права на першае працоўнае месца?

— Прадастаўленае па размеркаваннi месца адназначна захоўвалася б у сiтуацыi, калi б выпускнiк ужо прыступiў да работы, — адзначае першы намеснiк старшынi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Вiцебскага аблвыканкама Мiкалай Глушонак. — Аднак паколькi прыступiць да работы хлопец не паспеў, то пасля вяртання з тэрмiновай службы застаюцца тры варыянты. Па-першае, завярнуцца ў арганiзацыю размеркавання. Па-другое, калi свабоднага месца ў гэтай арганiзацыi ўжо не застанецца, можна звярнуцца ў сваю навучальную ўстанову з просьбай аб пераразмеркаванi. I, у рэшце рэшт, варта заўважыць — маладым людзям, якiя прыходзяць з армii, прадугледжаныя дадатковыя дзяржаўныя гарантыi па працаўладкаваннi. Таму ў крайнiм выпадку трэба звярнуцца ў службу занятасцi.

Усё залежыць ад узносаў

Адно з распаўсюджаных "пенсiйных" пытанняў — цi ўплывае на iндывiдуальны каэфiцыент работа па сумяшчальнiцтве? Мiж тым, малюнак тут атрымлiваецца наступным. Калi з заробкаў па сумяшчальнiцтве не рабiлiся адлiчэннi ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, то весцi гаворку аб павелiчэннi iндывiдуальнага каэфiцыента не выпадае. А калi адлiчэннi рабiлiся — пенсiйны каэфiцыент павiнен узрасцi. Прычым для яго пераразлiку трэба прадставiць звесткi аб "сумяшчальнiцкiх" заробках.

Нашмат складаней iншая сiтуацыя. Жанчына працяглы час працавала даяркай... у дапаможнай гаспадарцы вучылiшча. Цi можа такая жанчына пайсцi на датэрмiновую пенсiю?

У дадзеным выпадку трэба ўзгадаць заканадаўства. Даярка можа пайсцi на пенсiю ў 50-гадовым узросце адначасова пры некалькiх умовах. Па-першае, трэба мець не менш чым 20-гадовы спецыяльны стаж. Па-другое, трэба запрацаваць гэты стаж менавiта ў калгасах, саўгасах i iншых сельгаспрадпрыемствах. I, па-трэцяе, за работу пасля 1 студзеня 1991 года даяркам неабходна прадставiць пацвярджэнне выканання нормаў абслугоўвання жывёлы.

Словам, першы крок — напiсаць у раённае ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне цi ў Мiнсельгасхарч i папрасiць патлумачыць, цi адносiцца дапаможная гаспадарка вучылiшча да "iншых сельгаспрадпрыемстваў". I калi адказ будзе станоўчым, варта звярнуцца ў вучылiшча па даведку аб выкананнi нормаў абслугоўвання жывёлы. У прыватнасцi, такая даведка можа быць выдадзена на падставе квартальных цi гадавых справаздач.

Нарэшце, таксама папулярная тэма — залiк у стаж часу, калi чалавек знаходзiўся на ўлiку ў службе занятасцi насельнiцтва. Магчымасць такога залiку па-ранейшаму ёсць. Аднак нялiшне адзначыць: з 1 жнiўня 2006 года беспрацоўным "iдзе" ў стаж толькi 6 месяцаў.

Сяргей ГРЫБ.

Мiёрскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спiс самых вострых праблем для абсалютнай большасцi невялiкiх рэгiёнаў будзе амаль аднолькавым — гэта жыллё, камунальныя паслугi i... "працоўныя&
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика