21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паступленне ў ПТВ: безвыходнасць цi альтэрнатыва?

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паступленне ў ПТВ: безвыходнасць цi альтэрнатыва?

Не проста альтэрнатыва, але i выдатная перспектыва — даказвалi кiраўнiкi сталiчных прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў i начальнiк кiравання адукацыi камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Зоя Хахлова на наладжанай учора прэс-канферэнцыi.

Зараз у горадзе 26 устаноў прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, з iх 10 прафесiйна-тэхнiчных каледжаў, 5 прафесiйных лiцэяў, 11 прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, дзе атрымлiваюць адукацыю больш за 17,5 тыс. выпускнiкоў базавай i сярэдняй школы. Найбольшая колькасць такiх устаноў — будаўнiчага профiлю, карыстаецца папулярнасцю машынны профiль, iснуюць таксама ўстановы гандлёвага, палiграфiчнага i многiх iншых накiрункаў.

Паводле прагнозаў развiцця сталiчнага рынку працы, новыя працоўныя месцы будуць стварацца ў сферы паслуг, сувязi, фiнансаў, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, грамадскiм харчаваннi, на транспарце. Павялiчваецца прыём на будаўнiчыя спецыяльнасцi. Акрамя таго, сёлета ў iндывiдуальным парадку будуць падоўжаны тэрмiны падачы дакументаў, каб у кожнага выпускнiка было дастаткова часу на роздум i канчатковае вызначэнне са спецыяльнасцю. А выбiраць сапраўды ёсць з чаго: у цэлым у такiх установах рыхтуюцца спецыялiсты па 164 квалiфiкацыях.

У кiнатэатры "Пiянер" на працягу ўсяго года адбываюцца прэзентацыi прафесiйна-тэхнiчных устаноў.

Дзверы ПТВ на працягу ўсёй уступнай кампанii адчынены для ўсiх ахвотнiкаў, але сёння набор на некаторыя спецыяльнасцi ўжо спынены, што абумоўлена прэстыжнасцю i запатрабаванасцю прафесii. Найбольшую цiкавасць ва ўчарашнiх школьнiкаў выклiкаюць спецыяльнасцi "Банкаўская справа", "Паштовая сувязь", "Памочнiк машынiста цеплавоза", "Майстар аддзелачных работ".

Навучэнцы ПТВ пры жаданнi i паспяховасцi могуць прадоўжыць навучанне на другой ступенi, якая забяспечвае атрыманне сярэдне-спецыяльнай адукацыi. Трэба зазначыць, што такая перспектыва падабаецца многiм. Так, напрыклад, у сталiчным будаўнiчым каледжы iмя Каменскага на 25 бюджэтных i 30 платных месцаў з’явiлася 90 ахвотнiкаў атрымаць квалiфiкацыю тэхнiка-будаўнiка.

Дзецi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця таксама маюць магчымасць атрымаць рабочую спецыяльнасць. Больш за тое, спектр прафесiй для iх штогод павялiчваецца. Так, з 1 верасня 2007 года адкрыты Цэнтр рэабiлiтацыi для асобаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця Мiнскага дзяржаўнага прафесiйна-тэхнiчнага каледжа электронiкi, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка для слабачуючых i глухiх дзяцей па спецыяльнасцi "Аператар ЭВМ" з пераходам на ўзровень сярэдняй-спецыяльнай адукацыi па прафесii "Праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй".

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы прафесiйна-тэхнiчных устаноў, згодна з Дзяржаўнай праграмай развiцця прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi на 2006—2010 гады, сёлета выдзелена 5 млрд рублёў. "Сёння сiстэма прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi становiцца цiкавай для моладзi. У вучылiшчах працуюць высокапрафесiйныя кадры, уводзяцца iнфармацыйныя тэхналогii, а навучальныя класы маюць сучаснае абсталяванне", — зазначыла Зоя Хахлова.

Амаль 90 працэнтаў выпускнiкоў сiстэмы прафтэхадукацыi ўладкоўваюцца на працу па спецыяльнасцi. Пацвярджаць свой статус i прафесiйныя лiцэi i каледжы: 70 працэнтаў выпускнiкоў працягваюць адукацыю ў ССНУ i ВНУ.

Спецыяльна для выпускнiкоў i iх бацькоў 6 жнiўня адбудзецца "прамая лiнiя", якае дасць магчымасць усiм ахвотнiкам задаць свае пытаннi кiраўнiкам устаноў, патэлефанаваўшы па нумары 227 28 55.

Вольга Дамарацкая.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не проста альтэрнатыва, але i выдатная перспектыва — даказвалi кiраўнiкi сталiчных прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў i начальнiк кiравання адук
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика