"Прозвiшчы тутэйшыя..."
"Прозвiшчы тутэйшыя..."
...Дзяцiнства маё прайшло ў вёсцы. Мова паўсюль — родная, беларуская, школа — проста выдатная. Пасля яе быў педiнстытут iмя Горкага, жыццё ў сталiцы, дарэчы — на вулiцы Энгельса. Гэта — цэнтр, прыезджых шмат, таму i ў мяне ўжо нехта пытае, дзе што знаходзiцца, як прайсцi? А я ж пажыла ўжо ў Мiнску i ведаю. Я ветлiва адказваю што гэта, напрыклад, "побач, на рагу вулiц...". У адказ — смех. Пасля iнстытута працую настаўнiцай рускай мовы, але ў паўсядзёнцы, ну зразумела ж, гавару на беларускай. Адкуль папрокi — кшталту, "как вы можете преподавать русский, если так разговариваете!". Баранюся, кажу, што сваячка выкладае англiйскую, то ёй што — на англiйскай тады размаўляць? А наогул — мы цiкавыя людзi: называем сябе беларусамi, а па-беларуску гаварыць саромеемся, баiмся, каб не пасмяяўся хто. Ёсць, напэўна ж, з чаго, бо мову сваю мы толкам не ведаем. Але мне пры гэтым вось што дзiўна — акурат таксама мы не ведаем рускай, але гаворым. Я некалi жыла на кватэры ў сваякоў i гаспадар, карэнны расiянiн, досыць часта прасiў: "Ну пагавары па-свойму... Паслухаю, усё роўна, як у Купалаўскi тэатр схаджу". Цяпер артысты таго тэатра, не раз чула, даюць iнтэрв’ю па-руску. Роднай мовы цi не адна Марыя Захарэвiч трымаецца? Цiкава па радыё, па тэлебачаннi слухаць iншых дзеячаў — дэпутатаў, кiраўнiкоў прадпрыемстваў. Прозвiшчы, лiчы, спрэс у iх нашы, тутэйшыя: калi не самi, то бацькi — дакладна з глыбiнкi, з вёсак, з хат... А выйшлi адтуль — i ўсё. Як адрэзала. Здаецца, па-англiйску ў iх нешта спытай — па-англiйску адкажуць, а вось па-свойму, па-беларуску — не. Чаго тады чакаць ад дзяцей, ад моладзi, калi ў нашай школцы, у вёсцы, выкладаецца ўсё не па-беларуску? Л.П. Маргелава, в. Мажа, Капыльскi раён в. Мажа, Капыльскi раён
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкава па радыё, па тэлебачаннi слухаць iншых дзеячаў — дэпутатаў, кiраўнiкоў прадпрыемстваў. Прозвiшчы, лiчы, спрэс у iх нашы, тутэйшыя: калi не самi
|
|