Да 2010 года — 173 новыя прадпрыемствы
Да 2010 года — 173 новыя прадпрыемствы
За апошнiя чатыры гады прырост унутранага валавога прадукту Беларусi склаў 9,8 працэнта. За дзесяць гадоў гэты паказчык павялiчыўся ўдвая. Сёння Беларусь дэманструе ўстойлiвыя тэмпы росту па ўсiх макраэканамiчных паказчыках. Пра гэта паведамiў журналiстам першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Сямашка. Ён адзначыў, што нягледзячы на складаную сiтуацыю з цэнамi на нафту i газ, па вынiках 6 месяцаў гэтага года прырост УВП склаў 10,3 працэнта (пры прагнозе 8-9 працэнтаў), а ў прамысловым комплексе — 13 працэнтаў. Тым не менш, адзначыў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра, далейшае дынамiчнае развiццё i рост УВП немагчымы без нарошчвання магутнасцяў вытворчасцi, без iнвестыцыйнага i iнавацыйнага развiцця. Для таго, каб беларуская прадукцыя была канкурэнтаздольнай i на ўнутраным, i на знешнiм рынках, нам трэба асвойваць прынцыпова новыя тэхналогii, укараняць перадавыя навуковыя распрацоўкi, падкрэслiў Уладзiмiр Сямашка. Інавацыйны шлях развiцця — адна з самых важны задач сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны. У сувязi з гэтым на 2007—2015 гады былi вызначаны наступныя прыярытэты навукова-тэхнiчнага i iнавацыйнага развiцця: гэта ў першую чаргу рэсурсазберагальныя i энергаэфектыўныя тэхналогii вытворчасцi канкурэнтаздольнай прадукцыi; новыя матэрыялы i новыя крынiцы энергii; медыцына i фармацыя; iнфармацыйныя i тэлекамунiкацыйныя тэхналогii; тэхналогii вытворчасцi, перапрацоўкi i захавання сельгаспрадукцыi; прамысловыя бiятэхналогii; экалогiя i рацыянальнае прыродакарыстанне. Усе азначаныя прыярытэты знайшлi сваё адлюстраванне ў Дзяржаўнай праграме iнавацыйнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады. Яе стратэгiчная мэта — стварэнне iнавацыйнай канкурэнтаздольнай на сусветным рынку навукаёмiстай рэсурсазберагальнай сацыяльна арыентаванай эканомiкi Беларусi, забеспячэнне ўстойлiвага развiцця i павышэння якасцi жыцця народа краiны. Першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра агучыў асноўныя задачы, якiя неабходна вырашыць для рэалiзацыi Праграмы: стварэнне Нацыянальнай iнавацыйнай сiстэмы, фармiраванне спрыяльнага для асваення iнавацыйнага, эканамiчнага, прававога, сацыяльнага i культурнага асяроддзя, мадэрнiзацыя матэрыяльна-тэхнiчнай базы вытворчасцяў на аснове новых навукаёмiстых тэхналогiй, дасягненне якасна новага тэхналагiчнага ўкладу ў галiнах эканомiкi, павышэнне ўзроўню высокатэхналагiчнага экспарту, iмпартазамяшчэння, экалагiчнай i энергетычнай бяспекi, развiццё iнтэлектуальнага патэнцыялу i творчай актыўнасцi насельнiцтва. Адметнай асаблiвасцю Праграмы Ўладзiмiр Сямашка назваў тое, што яна з’яўляецца своеасаблiвай iдэалогiяй развiцця iнавацыйнай галiны. Паводле яго слоў, да 2010 года запланавана стварэнне 173 новых прадпрыемстваў, 274 новых вытворчасцяў з асваеннем новых высокiх тэхналогiй на iснуючых прадпрыемствах, комплексная мадэрнiзацыя 810 дзеючых вытворчасцяў. Плануецца, што рэалiзацыя Праграмы дазволiць удвая павялiчыць аб’ём выпуску прамысловых тавараў, зрабiць больш канкурэнтаздольнай прадукцыю больш за тысячы айчынных прадпрыемстваў, стварыць 50 тысяч новых працоўных месцаў. У адпаведнасцi з планам рэалiзацыi Праграмы прадугледжана выкананне 957 праектаў, з якiх 65 працэнтаў — на аснове ўкаранення айчынных тэхналогiй. Агульны аб’ём фiнансавання праектаў Праграмы складае 15,8 трлн рублёў. Паводле слоў Уладзiмiра Сямашкi, iнавацыйны шлях развiцця Беларусi апроч iншага скiраваны на далейшае развiццё свабодных эканамiчных зонаў i паркаў высокiх тэхналогiй, на ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства i стварэнне спрыяльнага iнвестыцыйнага клiмату у нашай краiне, на стварэнне новых вытворчасцяў у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 50 тыс чалавек. Беларусь настойвае на падпiсаннi дадатковага пагаднення да дагавора аб цэнаўтварэннi па газе ў сувязi з iстотнай зменай акалiчнасцяў, заявiў Уладзiмiр Сямашка. "Пры падпiсаннi дагавора 31 снежня 2006 года мы абапiралiся на расiйскi прагноз змены кошту на нафту, якi меркаваў яе панiжэнне. Паколькi i ў расiйскiм, i ў беларускiм грамадзянскiх кодэксах ёсць артыкулы аб тым, што дамова можа быць зменена або скасавана ў сувязi з iстотнымi зменамi акалiчнасцяў, мы прапаноўваем сесцi за стол перамоў i, альбо скасаваць дагавор, што недапушчальна, альбо дапоўнiць яго, каб прыйсцi да цывiлiзаванага рашэння", — заявiў У. Сямашка. Паводле яго слоў, "калi ў пачатку 2008 года кошт на газ для Беларусi складаў 119 долараў за тысячу кубаметраў, то цяпер мы перайшлi да кошту 127,9 долара, якi захаваецца да канца года". Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя чатыры гады прырост унутранага валавога прадукту Беларусi склаў 9,8 працэнта. За дзесяць гадоў гэты паказчык павялiчыўся ўдвая. Сёння Белар
|
|