З серады пачне прыпякаць да плюс 33
З серады пачне прыпякаць да плюс 33
На гэтым тыдні чакаецца даволi цёплае i нават спякотнае надвор’е, якое прынясе да нас гарачае паветра з боку поўдня Еўропы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. У аўторак i сераду ападкаў не прадбачыцца, толькi ў асобных раёнах Гродзенскай i Вiцебскай абласцей магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў аўторак удзень 22—27, па захадзе да плюс 29 градусаў. Тэмпература ўначы ў сераду 15—20, удзень 26—32 градусы. З чацвярга на тэрыторыю Беларусi пачне рухацца вiльготнае паветра з боку Заходняй Еўропы. Тады на працягу двух дзён месцамi па краiне чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ў чацвер уначы 15—20, удзень 23—29, па ўсходзе да 30—33 градусаў. У пятнiцу ўначы чакаецца ўжо 13—19, удзень 21—26, па паўднёвым усходзе да 27—32 градусаў. У выхадныя атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе да нас няўстойлiвае надвор’е. Так, у суботу ў заходнiх i цэнтральных раёнах, а ў нядзелю месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ў суботу ўначы 15—21, удзень 20—27, па ўсходзе да 28—33 градусаў. А вось у нядзелю ў краiну завiтае больш свежае паветра са Скандынавii. Тэмпература ўначы стане 11—18, удзень 18—25, па ўсходзе — да 27 цяпла. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні чакаецца даволi цёплае i нават спякотнае надвор’е, якое прынясе да нас гарачае паветра з боку поўдня Еўропы, паведамiў рэдакцыi начальн |
|