Ва ўгоддзі па ягады — у дазволеныя тэрмiны
Ва ўгоддзі па ягады — у дазволеныя тэрмiны
Паводле iнфармацыi спецiнспекцыi дзяржкантролю за аховай i выкарыстаннем зямель, раслiннага свету, лясоў i ландшафтаў Мiнпрыроды, у Брэсцкай вобласцi бруснiцы ўжо можна збiраць з 10 жнiўня, пачатак жа збору журавiн тут устаноўлены з 5 верасня. У Вiцебскай вобласцi збiраць бруснiцы будзе дазволена з 23 жнiўня, журавiны — з 6 верасня. Пайсцi ва ўгоддзi на законных падставах па ягады ў Гомельскай вобласцi можна будзе адпаведна з 20 жнiўня i 10 верасня. На Гродзеншчыне распачаць збор бруснiц можна будзе з 15 жнiўня, а вось з журавiнамi давядзецца пачакаць яшчэ месяц, бо афiцыйны тэрмiн пачатку iх збору ўстаноўлены з 15 верасня. На тэрыторыях Мiнскай i Магiлёўскай абласцей збiраць бруснiцы будзе дазволена з 23 жнiўня, а журавiны — з 6 верасня. Праўда, па Мiнскай вобласцi тэрмiны збору — папярэднiя, не выключана, што яны могуць быць скарэктаваны. Гэтаксама трэба памятаць, што ў асобных раёнах мясцовымi выканаўчымi камiтэтамi могуць быць прыняты рашэннi аб устанаўленнi больш познiх тэрмiнаў пачатку збору дзiкарослых ягад. Больш падрабязную iнфармацыю можна атрымаць у гар- i райiнспекцыях прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя i ў сродках масавай iнфармацыi раёнаў. Варта таксама нагадаць, што парушэнне ўстаноўленых тэрмiнаў, выкарыстанне забаронных прыладаў цi метадаў збору або нарыхтоўкi грыбоў, iншых дзiкарослых раслiн цi iх частак або iншае парушэнне правiлаў збору цi нарыхтоўкi могуць пацягнуць папярэджанне цi накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велiчынь (да 700 тысяч рублёў), на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — да 100 базавых велiчынь (да 3,5 мiльёна рублёў), а на юрыдычную асобу — да 500 базавых велiчынь (да 17,5 мiльёна рублёў). Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi спецiнспекцыi дзяржкантролю за аховай i выкарыстаннем зямель, раслiннага свету, лясоў i ландшафтаў Мiнпрыроды, у Брэсцкай вобласцi |
|