21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь гатова нарошчваць супрацоўніцтва з Кiтаем

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь гатова нарошчваць супрацоўніцтва з Кiтаем

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 жнiўня ў рамках рабочага вiзiту ў КНР адказаў на пытаннi прадстаўнiкоў беларускiх i кiтайскiх СМІ.

Журналiсты цiкавiлiся ацэнкай кiраўнiка дзяржавы станам двухбаковых адносiнаў, рэформ, што праводзяцца ў Кiтаi, меркаваннямi адносна нацiску, якi аказваецца на Кiтай асобнымi знешнепалiтычнымi сiламi, а таксама ўражаннямi ад цырымонii адкрыцця Алiмпiйскiх гульняў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што быў вельмi ўражаны арганiзацыяй Алiмпiяды. "Мяне не пакiдала думка аб тым, што кiтайцы перамаглi ўжо. Таму што перасягнуць тое, што яны зрабiлi да Алiмпiяды, i тое, што паказалi на адкрыццi Гульняў, наўрад цi па сiлах нейкай дзяржаве. Таму ў iх ужо вялiкая перамога ў актыве. Думаю, што нам у iх трэба вучыцца ўсяму: i дзяржавай кiраваць, i фiльмы здымаць, i алiмпiяды рыхтаваць. Адчуваю, што пасля Алiмпiяды мы i ў спорце будзем чаму-небудзь у iх вучыцца", — сказаў Прэзiдэнт.

Пакуль жа Беларусь гатова вучыць кiтайскiх сяброў па iх просьбе гульнi ў хакей. Беларускiя трэнеры правялi майстар-клас для кiтайскiх хлопцаў. "Нашы хакеiсты тут працуюць ужо тры днi, завязалiся добрыя кантакты. Кiтайскi бок гатовы фiнансаваць паездкi беларускiх хакеiстаў, а таксама прыязджаць да нас. Упэўнены, калi кiтайцы пачнуць гуляць у хакей, то на працягу пяцiгодкi яны выйдуць на наш узровень, а то i вышэйшы", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы асаблiва падкрэслiў: кiтайцы — вельмi працавiты народ, i гэтаму ў iх таксама варта павучыцца. "Яны выкарыстоўваюць кожны свабодны кавалачак зямлi. Калi б мы напалавiну працавалi так, як кiтайскi народ, мы былi б самай квiтнеючай нацыяй. Уражанняў у мяне вельмi шмат. Тое, як яны будуюць, — гэта проста ўражвае! Не будзе ў нас жорсткай дысцыплiны, канкрэтных тэрмiнаў i патрабаванняў па якасцi (дапусцiм, да будаўнiкоў), будзем "боўтацца" на месцы. А кiтайцы за 5 гадоў лiтаральна "перавярнулi" ўвесь Пекiн. Пекiн прадэманстраваў, якой павiнна быць краiна", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што Кiтай сёння таксама, як i Беларусь, вырашае праблемы аграпрамысловага сектара. "Яны занялiся сельскай гаспадаркай, каб пазбегнуць дыспрапорцыi ў развiццi грамадства, рэзкага дзялення на багатых i бедных, i я ўпэўнены: яны гэту праблему вырашаць. У Кiтая праблем не будзе", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Калi некаторыя кiраўнiкi дзяржаў (у час адкрыцця Алiмпiяды) убачылi, што робiць Кiтай, у iх сталi кiслыя твары, яны не вытрымалi i не выседзелi да канца цырымонii — проста пайшлi", — адзначыў Прэзiдэнт.

Ён падкрэслiў, што ў свой час тавараабарот памiж Беларуссю i Кiтаем складаў амаль $100 млн, i кiраўнiцтва абедзвюх краiн намячала дасягнуць аб’ёму двухбаковага гандлю $500 млн. Сёння ўзаемны тавараабарот наблiжаецца да $2 млрд.

"Мы iдзём, можна сказаць, гiганцкiмi крокамi ў тавараабароце. Па аб’ёму ён, магчыма, i невялiкi, але тэмпы росту вельмi добрыя. Гаворачы аб перспектывах, скажу шчыра: калi б кiтайцы хутчэй прымалi рашэннi, паверце, у Кiтая сапраўды ў Еўропе была б краiна, у якой кiтайцы маглi б спакойна працаваць на ўвесь рэгiён, i на Украiну, i на Расiю ў тым лiку. Па некаторых праектах пакуль вельмi марудна разгортваемся, але ж раней i гэтага не мелi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзiдэнт заўважыў, што Беларусь i Кiтай сёння мысляць у двухбаковых адносiнах "ужо iншымi катэгорыямi, больш глабальнымi". "I вельмi хацелася б, каб Кiтай узмацнiў тэмпы ў гэтых адносiнах. Я аб гэтым сказаў Старшынi КНР Ху Цзiньтао. Ён гэта ўспрыняў з разуменнем", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

 

"I потым: нам трэба падумаць пра стратэгiчнае партнёрства, пра больш цесныя адносiны ў палiтыцы, — перакананы Аляксандр Лукашэнка. — У нас, вядома, няма нiякiх праблем, але трэба iсцi далей, нельга спыняцца. Скажу шчыра: Кiтай ужо сёння — iмперыя. Але заўтра гэта будзе сусветны лiдар, i без Еўропы iм не абысцiся. На каго будзе абапiрацца Кiтай у Еўропе? Там ужо ўсё "разабрана". I неяк здарылася, што Беларусь, здаўна арыентуючыся на Кiтай, даказаўшы адданасць нашай дружбе i развiццю адносiнаў, засталася краiнай, на якую КНР можа абаперцiся".

Ён адзначыў, што ўжо цяпер Кiтай iнвестуе значныя сродкi ў рэалiзацыю праектаў у Беларусi. "Але гэтага мала. Беларусь з дапамогай Кiтая павiнна развiвацца так, як развiваўся Пекiн напярэдаднi Алiмпiяды", — заявiў Прэзiдэнт.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў адносна знешняга нацiску на Кiтай з боку асобных сiлаў, у тым лiку аказаным у час падрыхтоўкi да Алiмпiяды, Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што "гэта звычайныя двайныя стандарты".

"Кiтай ужо гэту Алiмпiяду выйграў, ён перамог, прадэманстраваў, на што здольны. Гэта значыць Кiтай атрымаў перамогу. Ён цiха, спакойна, нi на кога не рэагуючы, рабiў сваю справу, — дадаў Прэзiдэнт. — Што датычыцца Тыбета, Тайваня, правоў чалавека — дык у нас адкрытая пазiцыя. Мы заўсёды заяўлялi: дай Бог у iншых дзяржавах было б столькi правоў чалавека, колькi ў Кiтаi. Простым вокам можна заўважыць, якi рывок (калi браць правы чалавека) зрабiў Кiтай у гэтых адносiнах. Раней кiтайцам мiска рысу была ў радасць. Сёння кiтайцы жывуць на сусветным узроўнi, яны апранаюць увесь свет. Ад кiтайскiх тавараў ужо "дрыжыць" Еўропа. Кiтайцы атрымалi права нармальна харчавацца, працаваць, мець нармальную адукацыю. Сваёй працай яны пакарылi свет. Якiя яшчэ правы чалавека? Балбатня гэта, не больш. Мы гэта таксама праходзiлi ў Беларусi. Гэта датычыцца i незалежнасцi. У кiтайскага народа мудрае кiраўнiцтва, яно само разбярэцца, што рабiць, як добраўпарадкоўваць сваю краiну. У якiм напрамку весцi. А тое, што яны ў правiльным напрамку рухаюцца — паказала падрыхтоўка да адкрыцця Алiмпiяды".

Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку дасягненням Кiтая ў эканамiчным развiццi. Паводле яго слоў, КНР дабiлася блiскучых поспехаў. "Нi адна дзяржава нiколi не дэманстравала такiх незвычайных тэмпаў", — падкрэслiў ён.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што наведвае з вiзiтам КНР пяты раз i знаёмы з жыццём людзей у Кiтаi, у тым лiку ў глыбiнцы. "Так, у вёсцы ў Кiтаi яшчэ ёсць праблемы, але ёсць рэгiёны, дзе быт сялян уладкаваны на еўрапейскiм узроўнi. Надзвычайныя вынiкi! Аб гэтым сведчыць тэмп развiцця краiны. Што тут гаварыць, калi КНР сёння клапоцiцца не пра тое, каб тэмп павялiчваць, а пра тое, як стрымаць развiццё эканомiкi, каб яе не "перагрэць". Кiтайцы думаюць аб тым, як менш выпускаць тавараў, iдуць у iншыя дзяржавы, у Беларусь, у Еўропу, у Расiю, у Афрыку. I iдуць не толькi з таварамi, але i з iнвестыцыямi, будуюць прадпрыемствы ў гэтых рэгiёнах", — сказаў Прэзiдэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што кiтайцы змаглi дабiцца ўсяго гэтага выключна ўласнымi намаганнямi. "Яны гэта ўсё рабiлi самi, пакуль не даказалi, што замежным кампанiям можна i трэба iсцi ў Кiтай. I тыя перанеслi сюды свае прадпрыемствы. Гэта заслуга кiтайскага народа", — лiчыць кiраўнiк дзяржавы.

У гэты ж дзень адбыўся сяброўскi матч памiж хакейнай камандай Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i "змешанай" камандай, дзе разам гулялi i беларускiя, i кiтайскiя аматары хакея. Беларуская дружына перамагла з лiкам 9:4.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 жнiўня ў рамках рабочага вiзiту ў КНР адказаў на пытаннi прадстаўнiкоў беларускiх i кiтайскiх СМІ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика