Ураджайнасць — 50!
Ураджайнасць — 50!
У Бешанковіцкiм раёне ў прыватнай сельскагаспадарчай унiтарнай гаспадарцы "ААБ Наватар" ураджайнасць збожжавых пад 50 цэнтнераў з гектара. Агульная тут уборачная плошча зерневых — 2000 гектараў. Для параўнання: у сярэднiм па Вiцебскай вобласцi ўраджайнасць — 34 ц/га. У свiрнавай вазе ў "Наватары" на сёлетнiм жнiве плануюць закласцi 10 тысяч тон. А летась — толькi 7 тысяч. Камбайнер Мiкалай Савiла — адзiн з лепшых у гаспадарцы. На момант нашай сустрэчы першым намалацiў 500 тон. Дапамагае яму Эдуард Каспяровiч. — Добры сёлета ўраджай! Праўда, пачалi жнiво крыху са спазненнем у параўнаннi з мiнулым годам. Надвор’е ўнесла свае карэктывы, — непакоiцца камбайнер. Кiраўнiк "Наватара" Вячаслаў Долгi не без гонару паказваў i расказваў мне пра новую сушылку, што ў вёсцы Ржаўка. — Яна сумеснай беларуска-польскай вытворчасцi. Толькi нядаўна паехалi ад нас польскiя спецыялiсты, якiя даналаджвалi ўсе механiзмы, — кажа Вячаслаў Мiхайлавiч. — Зiмой распачалi папярэднiя будаўнiчыя работы — закладвалi фундамент. Купiлi сушылку па лiзiнгу. Каштуе яна, безумоўна, нямала — Br1,7 мiльярда. Кiраўнiк, дарэчы, раней займаўся прыватным бiзнэсам. Атрымаў добры вопыт. Напэўна, таму i даверылi яму ўзначалiць вялiкае сельскагаспадарчае прадпрыемства, у якiм працуюць 345 чалавек. Гаспадарка вельмi актыўна развiваецца дзякуючы таму, што далучылi яе да "Беларусбанка". "Шэфы" забяспечылi новай тэхнiкай, парк машын фактычна абнавiлi напалову. Сёлета купiлi 6 новых трактароў, летась столькi ж новых камбайнаў. Павысiлася зарплата. Яна яшчэ параўнальна невялiкая — да 800 тысяч. Але, бясспрэчна, падчас жнiва камбайнеры могуць атрымаць значна болей. У "Наватара" 980 кароў, а агульны статак дасягае 2, 8 тысячы. Жывёлагадоўля тут таксама мае добрыя перспектывы... Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бешанковіцкiм раёне ў прыватнай сельскагаспадарчай унiтарнай гаспадарцы "ААБ Наватар" ураджайнасць збожжавых пад 50 цэнтнераў з гектара. А |
|