21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях рэкламы   Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 17 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; № 139, 2/1004; 2007 г., № 305, 2/1401) наступныя змяненнi:

1. Назву i частку 1 артыкула 12.15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 12.15. Парушэнне заканадаўства аб рэкламе

1. Парушэнне рэкламадаўцам, рэкламавытворцам, рэкламараспаўсюджвальнiкам або службовай асобай дзяржаўнага органа заканадаўства аб рэкламе, у тым лiку размяшчэнне (распаўсюджанне) рэкламараспаўсюджвальнiкам на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь рэкламы, што падлягае ўзгадненню з упаўнаважаным дзяржаўным органам, без такога ўзгаднення або рэкламы прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя вырабляюцца на гэтай тэрыторыi, вырабленай з прыцягненнем замежных або мiжнародных юрыдычных асобаў (арганiзацый, якiя не з’яўляюцца юрыдычнымi асобамi), замежных грамадзян або асобаў без грамадзянства, акрамя выпадкаў, калi заканадаўчымi актамi дазволены такi выраб, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь.".

2. Назву i часткi 1—3 артыкула 12.26 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 12.26. Парушэнне заканадаўства аб рэкламе алкагольных напояў, пiва, слабаалкагольных напояў, тытунёвых вырабаў i парадку рэалiзацыi алкагольных напояў i тытунёвых вырабаў

1. Парушэнне iндывiдуальным прадпрымальнiкам або службовай асобай юрыдычнай асобы ўстаноўленага парадку рэкламы алкагольных напояў, пiва i слабаалкагольных напояў, якiя выявiлiся ў яе размяшчэннi (распаўсюджаннi) у месцах, дзе яно забаронена, або з парушэннем прадугледжаных заканадаўчымi актамi патрабаванняў да зместу рэкламы гэтых напояў i пiва, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велiчынь.

2. Парушэнне iндывiдуальным прадпрымальнiкам або службовай асобай юрыдычнай асобы ўстаноўленага парадку рэкламы алкагольных напояў, пiва i слабаалкагольных напояў, якое выявiлася ў выкарыстаннi пры арганiзацыi i правядзеннi гуманiтарных мерапрыемстваў найменняў вiдаў i гандлёвых марак алкагольных напояў, бясплатным (бязвыплатным) распаўсюджаннi алкагольных напояў, пiва, слабаалкагольных напояў (за выключэннем дэгустацый, якiя ажыццяўляюцца ў маркетынгавых мэтах), у тым лiку ў прадастаўленнi больш чым пяцi лiтраў такiх напояў у якасцi прызоў (падарункаў) пры правядзеннi конкурсаў, латарэй, гульняў, iншых гульнёвых, рэкламных, культурных, адукацыйных i спартыўных мерапрыемстваў, пары, або ў арганiзацыi i правядзеннi такiх мерапрыемстваў у мэтах стымулявання рэалiзацыi алкагольных напояў, пiва, слабаалкагольных напояў, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велiчынь.

3. Парушэнне iндывiдуальным прадпрымальнiкам або службовай асобай юрыдычнай асобы ўстаноўленых забарон у адносiнах да рэкламы тытунёвых вырабаў, якое выявiлася ў размяшчэннi (распаўсюджаннi) рэкламы тытунёвых вырабаў, бязвыплатным распаўсюджаннi тытунёвых вырабаў, а таксама прапанове грамадзянам, якiя купляюць тытунёвыя вырабы або прадстаўляюць доказы такой куплi, тавараў або правоў на ўдзел у конкурсах, латарэях, гульнях, iншых гульнёвых i рэкламных мерапрыемствах, пары, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велiчынь.".

Артыкул 2. Артыкул 25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiпеня 2006 года "Аб лекавых сродках" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1258) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 25. Рэклама лекавых сродкаў

Рэклама лекавых сродкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб рэкламе.".

Артыкул 3. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 2007 года "Аб рэкламе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 119, 2/1321) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. У артыкуле 2:

абзац пяты пасля слова "латарэi," дапоўнiць словамi "гульнi, iншыя";

(Абзац трэцi не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

(Абзац чацвёрты не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

(Абзац пяты не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

2. З абзаца пятага артыкула 7 словы "i тытунёвых вырабаў" выключыць.

3. У артыкуле 10:

у абзацы трэцiм пункта 8 словы "засведчаных аўдытарскай арганiзацыяй або аўдытарам — iндывiдуальным прадпрымальнiкам" замянiць словамi "дакладнасць якiх пацверджана аўдытарскай арганiзацыяй (аўдытарам — iндывiдуальным прадпрымальнiкам)";

пункт 10 дапоўнiць абзацамi дзясятым—дванаццатым наступнага зместу:

"работ, паслуг (дзейнасцi) гiпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбiтак, спiрытаў, астролагаў, чарадзеяў, прадракальнiкаў, iншых асобаў, якiя абвяшчаюць сябе або лiчаць здольнымi прадказваць падзеi, уздзейнiчаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сiлаў;

(Абзац пяты не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

паслуг сэксуальнага характару, у тым лiку пад выглядам псiхалагiчнай дапамогi, стасункаў, рэлаксацыi, масажу, прыемнага баўлення часу, iншай законнай дзейнасцi.".

4. Частку другую пункта 1 артыкула 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Забараняюцца рэклама метадаў прафiлактыкi, дыягностыкi i лячэння хваробаў, медыцынскiх тэхналогiй i лекавых сродкаў, не дазволеных Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, а таксама рэклама работ, паслуг (дзейнасцi) у галiне народнай медыцыны, якiя не з’яўляюцца работамi, паслугамi, што складаюць медыцынскую дзейнасць (медыцынскай дзейнасцю), у тым лiку размяшчэнне (распаўсюджанне) такой рэкламы арганiзацыямi аховы здароўя, iншымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя маюць лiцэнзiю на ажыццяўленне медыцынскай дзейнасцi.".

5. У артыкуле 17:

у пункце 1:

з абзацаў першага i дванаццатага словы "i тытунёвых вырабаў" выключыць;

з абзаца дзясятага словы "i тытунёвых вырабаў" i "i вырабаў" выключыць;

абзац адзiнаццаты дапоўнiць словамi ", за выключэннем выкарыстання такiх вобразаў у зарэгiстраваных таварных знаках, якiя выкарыстоўваюцца для абазначэння алкагольных напояў";

з абзаца трынаццатага словы "i вырабаў" выключыць;

пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"3. Забараняюцца размяшчэнне (распаўсюджанне) рэкламы тытунёвых вырабаў, бясплатнае (бязвыплатнае) распаўсюджанне тытунёвых вырабаў, у тым лiку выкарыстанне iх у якасцi прызоў (падарункаў) пры правядзеннi конкурсаў, латарэй, гульняў, iншых гульнёвых, рэкламных, культурных, адукацыйных i спартыўных мерапрыемстваў, пары, а таксама прапанова грамадзянам, якiя купляюць тытунёвыя вырабы або прадстаўляюць доказы такой куплi, тавараў або правоў на ўдзел у конкурсах, латарэях, гульнях, iншых гульнёвых i рэкламных мерапрыемствах, пары.";

пункт 4 выключыць;

з пунктаў 5—7 словы "i тытунёвых вырабаў" выключыць.

6. У артыкуле 18:

у пункце 1:

абзац дзясяты дапоўнiць словамi ", за выключэннем выкарыстання такiх вобразаў у зарэгiстраваных таварных знаках, якiя выкарыстоўваюцца для абазначэння пiва";

дапоўнiць пункт часткай другой наступнага зместу:

"Патрабаваннi абзацаў першага—дзявятага часткi першай гэтага пункта не распаўсюджваюцца на рэкламу пiва, якая ўтрымлiвае выключна iнфармацыю аб вытворцах пiва, у тым лiку iх найменнi (фiрменным найменнi), i зарэгiстраваных таварных знаках, якiя выкарыстоўваюцца для абазначэння пiва, за выключэннем такой рэкламы ў будынках (памяшканнях, збудаваннях) арганiзацый сiстэмы адукацыi, арганiзацыi аховы здароўя.";

дапоўнiць артыкул пунктам 3 наступнага зместу:

"3. Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь могуць быць устаноўлены iншыя абмежаваннi на рэкламу пiва i слабаалкагольных напояў.".

7. Дапоўнiць Закон артыкулам 211 наступнага зместу:

"Артыкул 211. Рэклама культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў

1. Рэклама культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў суб’ектам гастрольна-канцэртнай дзейнасцi дазваляецца пасля атрымання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчанага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (далей — пасведчанне), за выключэннем выпадкаў, калi атрымання пасведчання не патрабуецца.

2. У рэкламе культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства павiнны быць указаны iнфармацыя аб суб’екце гастрольна-канцэртнай дзейнасцi, яго кантактных тэлефонах, даце выдачы i нумары пасведчання, органе, якi выдаў пасведчанне (за выключэннем выпадкаў, калi выдачы пасведчання не патрабуецца), спецыфiцы культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (наяўнасць або адсутнасць фанаграмы), якое праводзiцца, а таксама iншая iнфармацыя, прадугледжаная заканадаўствам.".

8. Частку трэцюю пункта 2 артыкула 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Рэклама латарэi, электроннай iнтэрактыўнай гульнi або рэкламнай гульнi, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем рэкламы на радыё i вонкавай рэкламы, павiнна ўтрымлiваць нумар пасведчання аб рэгiстрацыi латарэi, электроннай iнтэрактыўнай гульнi або пасведчаннi аб дзяржаўнай рэгiстрацыi правiлаў правядзення рэкламнай гульнi, дату рэгiстрацыi латарэi, электроннай iнтэрактыўнай гульнi ў дзяржаўных рэестрах латарэй, электронных iнтэрактыўных гульняў або дату прыняцця рашэння аб дзяржаўнай рэгiстрацыi правiлаў правядзення рэкламнай гульнi, а таксама найменне органа, якi выдаў адпаведнае пасведчанне.".

9. Абзац восьмы пункта 2 артыкула 26 пасля слова "латарэй," дапоўнiць словамi "гульняў, iншых".

10. Артыкул 27 дапоўнiць пунктам 31 наступнага зместу:

"31. Калi размяшчэнне (распаўсюджанне) рэкламы дапускаецца ў адпаведнасцi з гэтым Законам або iншымi актамi заканадаўства пры наяўнасцi ў арганiзацыi або грамадзянiна iншых дакументаў, акрамя прадугледжаных пунктамi 1—3 гэтага артыкула, рэкламавытворца i рэкламараспаўсюджвальнiк маюць права патрабаваць, а рэкламадаўца абавязаны прадаставiць копii такiх дакументаў з прад’яўленнем iх арыгiналаў.".

11. Артыкул 33 выключыць.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сiлу праз месяц пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛЛУКАШЭНКА.

5 жнiўня 2008 года, г. Мiнск.

№ 428—З

_______________________________________________ * Абзацы трэцi—пяты пункта 1 i абзац пяты пункта 3 артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях рэкламы" не ўступiлi ў сiлу ў адпаведнасцi з часткай восьмай артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях рэкламы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика