21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё ў руках ЦВК

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усё ў руках ЦВК

Такую думку аб справядлівасцi правядзення будучых парламенцкiх выбараў выказаў кiраўнiк назiральнай мiсii АБСЕ на сустрэчы з кiраўнiцтвам Цэнтральнай камiсii

Учора кiраўнiк мiсii назiральнiкаў ад Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека АБСЕ Герт-Хiнрых Арэнс атрымаў у Цэнтрвыбаркаме пасведчанне мiжнароднага назiральнiка. Чакаецца, што яго калегi прыбудуць у Беларусь на гэтым тыднi, i мiсiя пачне сваю паўнавартасную работу.

— Гэта беспрэцэдэнтны прыклад, ва ўсякiм выпадку ў Беларусi, калi адзiн i той жа дыпламат двойчы прызначаецца ў краiне кiраўнiком назiральнай мiсii, — адзначыла старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына на пачатку сустрэчы.

Яна дадала, што гэта гаворыць аб высокiм даверы да яго i самой арганiзацыi (АБСЕ), i назiраемага боку (чыноўнiкаў, выбаркамаў, краiны ў цэлым).

— Мы гатовыя да супрацоўнiцтва, i я мяркую, што тыя формы ўзаемнага абмену i кантактаў, якiя мы напрацавалi ў час папярэдняй выбарчай кампанii, змогуць паспяхова прымяняцца i пры правядзеннi цяперашняй кампанii, — падкрэслiла Лiдзiя Ярмошына.

Спадар Арэнс у сваю чаргу заўважыў, што ён рады быць у Беларусi, яму падабаецца наша краiна i яе народ. Пры гэтым ён заўважыў: "У любым выпадку мы назiральнiкi, i нам трэба заставацца нейтральнымi". Прыгадваючы свой мiнулы вопыт работы ў Беларусi, ён падкрэслiў, што iмкнуўся прытрымлiвацца высокага ўзроўню транспарэнтнасцi.

— Для таго, каб мець той жа ўзровень празрыстасцi, я б зноў-такi прапанаваў, каб мы сустракалiся штотыднёва, — дадаў ён. — Я буду знаёмiць вас з тым, што мы атрымлiваем ад нашых мiжнародных назiральнiкаў i з тым, што мы бачым тут, у самiм Мiнску. Каб вы такiм чынам ведалi пэўныя бакi таго, аб чым мы потым будзем дакладваць. Я думаю, гэта ў рамках нашага ўзаемнага iнтарэсу. Паколькi вы тады не будзеце здзiўленыя тым, аб чым мы будзем гаварыць, а мы не будзем здзiўляцца, у чым мы не правы, калi пачуем вашы словы.

Кiраўнiк назiральнай мiсii зрабiў акцэнт на тым, што яму не хочацца рабiць няправiльныя заявы, а таксама выказаў спадзяванне на ўзнаўленне супрацоўнiцтва, якое пачалося паўтара гады таму:

— Спадзяюся на тое, што мы зможам гэта зрабiць з лепшымi вынiкамi, чым у мiнулы раз, — падкрэслiў спадар Арэнс. — Аднак гэта ўсё ў вашых руках, паколькi мы толькi назiральнiкi, i наш мандат поўнасцю забараняе нам умешвацца ў працэс.

Сказаў ён колькi слоў i пра склад мiсii: "Думаю, у нас склалася добрая мiжнародная каманда, большасць з нас размаўляюць па-руску". Спадар Арэнс паведамiў i пра сваю нядаўнюю сустрэчу з мiнiстрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, якому ён падзякаваў за "той небюракратычны спосаб адносiнаў, з якiм мы сутыкнулiся пры атрыманнi вiзаў i вырашэннi адмiнiстрацыйных пытанняў". У самы блiзкi час спадар Арэнс плануе сустрэцца з калегамi з мiсii назiральнiкаў СНД, а з прадстаўнiкамi СМІ сустрэча, паводле яго графiка, адбудзецца ўжо сёння.

Што да самой выбарчай кампанii, то пакуль усё iдзе па звыклым сцэнарыi. Днямi скончылася вылучэнне кандыдатаў для работы ва ўчастковых выбаркамах. Пасля разгляду атрыманых заявак камiсii будуць сфармiраваныя i прыступяць да выканання сваiх абавязкаў ужо 14 жнiўня. Пра склад вылучэнцаў журналiстам паведамiў сакратар ЦВК Мiкалай Лазавiк. Паводле яго слоў, партыйцаў сярод кандыдатаў — 1,7 працэнта (з iх 1,6 працэнта — прадстаўнiкi апазiцыйных партый). Ён таксама адзначыў, што каля 30 працэнтаў кандыдатаў ва ўчастковыя камiсii вылучылiся ад працоўных калектываў.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку аб справядлівасцi правядзення будучых парламенцкiх выбараў выказаў кiраўнiк назiральнай мiсii АБСЕ на сустрэчы з кiраўнiцтвам Цэнтральнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика