Сяргей Сідорскi даручыў забяспечыць максiмальна высокую якасць збожжа пры ўборцы
Сяргей Сідорскi даручыў забяспечыць максiмальна высокую якасць збожжа пры ўборцы
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi даручыў забяспечыць максiмальна высокую якасць збожжа пры ўборцы. "Мы шмат уклалi ва ўгнаеннi, тэхнiку i цяпер можам патрабаваць ад сельгасарганiзацый якаснае збожжа", — сказаў ён, наведваючы ААТ "Райаграсэрвiс" Смалявiцкага раёна. "Вал — гэта добра, але i якасць збожжа трэба забяспечваць на высокiм узроўнi", — падкрэслiў кiраўнiк беларускага ўрада. Ён запатрабаваў мiнiмiзаваць страты збожжа на ўсiх этапах — ад яго збору i транспарцiроўкi да перапрацоўкi. "Збожжа шмат, але кожнае зярнятка нам важна. За кожны кiлаграм трэба змагацца", — сказаў прэм’ер-мiнiстр. Цяпер на палях краiны задзейнiчана амаль 12 тыс. камбайнаў i 9 тыс. грузавых аўтамабiляў. Кiраўнiк беларускага ўрада лiчыць марнатраўствам перавозiць збожжа з палёў у сушылкi аўтамабiлямi на доўгiя адлегласцi. "У Мiнскай вобласцi я забаранiў перавозкi на доўгiя адлегласцi машынамi. Транспартныя расходы пры зборы збожжа павiнны быць мiнiмальнымi", — растлумачыў ён i дадаў, што збожжа на грузавiках трэба звозiць на блiжэйшыя элеватары, а далей транспартаваць па чыгунцы. Таксама Сяргей Сiдорскi паведамiў, што ў планах урада — пабудаваць на працягу блiжэйшых двух гадоў больш як 1,2 тыс. зернесушыльных комплексаў. Цяпер у гаспадарках рэспублiкi створана каля 5,5 тыс. такiх комплексаў, што дасць магчымасць прасушваць дзённы намалот. Аднак з улiкам таго, што аб’ёмы вытворчасцi збожжа ў краiне штогод павялiчваюцца амаль на 10 працэнтаў i ўжо ў блiжэйшыя гады Беларусь можа выйсцi на вытворчасць 10 млн тон збожжа, пытанне забеспячэння зернесушылкамi набывае ўсё большую актуальнасць. Аб’ём вытворчасцi алейнага семя рапсу ў Беларусi ў блiжэйшыя адзiн-два гады неабходна павялiчыць да 1 млн тон. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. Асобныя прыватныя структуры закупляюць беларускi рапс, вывозяць яго за мяжу i там вырабляюць рапсавы алей, якi ўвозiцца ў рэспублiку па iстотна завышаных цэнах. Сяргей Сiдорскi звярнуў увагу на неабходнасць адсочвання работы такiх прыватных структур, напрыклад створанага ў Брэсцкай вобласцi "Брэстаблрапсу", якi закупiў ужо 17 тыс. тон рапсу для вытворчасцi алею па названай схеме. "Мы пакiнем рапс у краiне. Гэтыя структуры працуюць не ў дапамогу эканомiцы, а наадварот, каб "цягнуць" з яе. Мы гэтага не дапусцiм. Такiя прыватныя кампанii павiнны перапрацоўваць рапс тут", — сказаў ён. Кiраўнiк урада падкрэслiў, што ўвесь экспарт рапсу будзе ажыццяўляцца па рашэннi спецыяльнай камiсii праз таварную бiржу. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, для недапушчэння адтоку рапсу за межы рэспублiкi ў Беларусi будуць стварацца дадатковыя магутнасцi па яго перапрацоўцы, каб павялiчыць iх удвая i захаваць цэны на рапсавы алей унутры краiны на прымальным узроўнi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi даручыў забяспечыць максiмальна высокую якасць збожжа пры ўборцы. |
|