21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АЭС: кітайская прапанова

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АЭС: кітайская прапанова

Беларусь атрымала дадатковую магчымасць мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы ядзернай энергетыкi

Хто зоймецца будаўнiцтвам атамнай электрастанцыi ў Беларусi, дагэтуль вырашаецца. Як мы пiсалi раней, Мiнiстэрства энергетыкi накiравала запрашэннi тром асноўным на сусветным рынку кампанiям, якiя прапануюць АЭС з вода-вадзянымi рэактарамi трэцяга пакалення тыпу PWR.

Адказы ад iх ужо атрыманыя. Аб гэтым паведамiў на сустрэчы з журналiстамi намеснiк мiнiстра энергетыкi Беларусi Мiхаiл Мiхадзюк. І ўдакладнiў, што згодна з пасланнем кампанii Westinghouse-Toshiba (ЗША, Японiя) сумесная рэалiзацыя праекта будаўнiцтва атамнай электрастанцыi ў Беларусi магчымая толькi пасля заключэння мiжурадавага пагаднення аб супрацоўнiцтве ў сферы мiрнага выкарыстання ядзернай энергii. Намеснiк мiнiстра зрабiў акцэнт на тым, што на гэту працэдуру, як паказвае практыка, можа спатрэбiцца некалькi гадоў.

Кампанiя AREVA выказала гатоўнасць сустрэцца з прадстаўнiкамi беларускага Мiнiстэрства энергетыкi для больш дэталёвага разгляду магчымасцяў супрацоўнiцтва ў галiне ядзернай энергетыкi — у дадатак да тых кансультацый, што былi праведзеныя раней. У iх, мiж iншым, самы шырокi вопыт па будаўнiцтве i эксплуатацыi АЭС.

Расiйскi бок (дзяржаўная карпарацыя па атамнай энергii "Расатам") пацвердзiў гатоўнасць рэалiзаваць у Беларусi праект будаўнiцтва АЭС "пад ключ". Iстотны момант у расiйскiм адказе, якi тым самым выгадна адрознiвае яго ад астатнiх, — прапанова разгледзець таксама i пытаннi фiнансавання праекта. Старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч пры гэтым заўважыў:

— Размова iдзе не толькi аб крэдытаваннi, магчымае таксама суфiнансаванне, узаемныя паслугi i гэтак далей.

Фiнансавае пытанне закрануў у сваёй прапанове i кiтайскi бок. Гуандунская ядзерна-энергетычная карпарацыя гатовая да супрацоўнiцтва ў сферы развiцця ядзернай энергетыкi ў Беларусi. Адпаведная прапанова паступiла ў Мiнiстэрства энергетыкi — апроч трох чаканых адказаў ад мiжнародных кампанiй. Як адзначыў Мiхаiл МIхадзюк, у кiтайскага боку — 20-гадовы вопыт будаўнiцтва i эксплуатацыi АЭС. Апошнiм часам краiна актыўна развiвае сваю ядзерную праграму.

— Яны распрацоўваюць i свае тэхналогii на базе французскiх, вырабляюць шмат абсталявання, — праiнфармаваў намеснiк мiнiстра. — I станцыi iх працуюць без надзвычайных здарэнняў.

У беларуска-кiтайскiм супрацоўнiцтве размова можа iсцi аб пастаўках паслуг i абсталявання. У самы блiзкi час можна чакаць вiзiту ў наш край прадстаўнiкоў кампанii AREVA i Кiтайскай Гуандунскай ядзерна-энергетычнай карпарацыi. Ва ўсякiм выпадку такiя запрашэннi iм накiраваныя, у гэтым запэўнiў журналiстаў Мiхаiл Мiхадзюк.

Мiнiстэрства энергетыкi, як падкрэслiў спадар Мiхадзюк, не выключае магчымасцi будаўнiцтва АЭС у кансорцыуме. А законам "Аб выкарыстаннi атамнай энергii", якi ўжо ўступiў у сiлу, не абмяжоўваецца i права ўласнасцi будучай станцыi. Таму зусiм не абавязкова, што яна будзе толькi дзяржаўнай.

— Мы будзем разглядаць усе прапановы патэнцыйных партнёраў, — дадаў намеснiк мiнiстра.

Ва ўсякiм выпадку гэта будзе шырока iнтэграваны праект, пэўны ўдзел у якiм возьмуць i айчынныя прадпрыемствы. Дзе будзе пабудаваная АЭС, таксама пакуль невядома. Аднак ужо першага верасня ўраду Беларусi будуць прадстаўленыя вынiкi даследавання ўсiх трох пляцовак, на якiх патэнцыйна можа быць узведзена атамная электрастанцыя, — Астравецкай, Краснапалянскай i Кукшынаўскай. На падставе падрыхтаваных заключэнняў i будзе прымацца рашэнне аб тым, дзе весцi асноўнае i рэзервовае праектаванне. Нагадаем, што нi на адной з iх не выяўлена забараняльных фактараў для будаўнiцтва АЭС. А такi руплiвы адбор пляцоўкi для будаўнiцтва атамнай электрастанцыi ў Беларусi, паводле слоў Мiхаiла Мяснiковiча, нават выклiкае здзiўленне замежных спецыялiстаў. Старшыня Прэзiдыума НАН прыгадаў прыказку "Сем разоў адмер — адзiн раз адрэж", маўляў, мы ўжо некалькi разоў па сем адмералi... На яго думку, iнфармацыi для прыняцця рашэння па пляцоўцы ўжо дастаткова.

Не менш важнае пытанне — выбар кадраў для работы на АЭС. Паводле слоў намеснiка мiнiстра, падрыхтоўка спецыялiстаў будзе весцiся па трох накiрунках. Спецыялiстаў будуць выпускаць айчынныя ВНУ. Зразумела, у далейшым iх чакае стажыроўка на дзеючых АЭС. Акрамя таго, там жа будуць праходзiць перападрыхтоўку i вопытныя энергетыкi, якiя раней працавалi на электрастанцыях. Запросяць i тых спецыялiстаў, якiя паехалi з Беларусi i працуюць на дзеючых станцыях у iншых краiнах. Паводле слоў спадара Мiхадзюка, такiя ахвотнiкi ёсць.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь атрымала дадатковую магчымасць мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы ядзернай энергетыкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика