"Песні пад мiрным небам"
"Песні пад мiрным небам"
Гастрольны тур заслужанай артысткi Беларусi Ірыны Дарафеевай закончыўся ў мiнулыя выхадныя ў самым заходнiм рэгiёне краiны. Зорка беларускай эстрады ахвотна выступае не толькi ў вялiкiх гарадах, але i ў самых далёкiх вёсках. I ўзнагародай за гэта мае бурныя апладысменты i шчырую любоў людзей з глыбiнкi. Вось i сёлета, у гарачую пару ўборкi, Iрына падарыла працаўнiкам гадзiну свята. Свае гастролi яна пачала са знакамiтага СВК "Астрамечава". Затым быў канцэрт "на ўра" ў Брэсце. Добрую беларускую песню паслухалi ў Драгiчыне, Iвацэвiчах, Ляхавiчах i, вядома, у вёсках гэтых раёнаў. А ў Iванаве канцэрт прайшоў на галоўнай плошчы горада пасля спаборнiцтваў па мотакросе. Абсалютная большасць гледачоў — моладзь, канцэрт атрымаўся вясёлым, "завадным", прайшоў на адным дыханнi. Напярэдаднi выхадных любiмую спявачку сустракалi ў Баранавiчах i Пiнску, а перад гэтым, як заўсёды, прайшлi канцэрты ў аграгарадку "Жамчужны" i вёсцы Валiшча. А 9—10 жнiўня заслужаная артыстка дарыла свой талент гледачам Лунiнеччыны. Доўга не адпускалi са сцэны Iрыну Дарафееву ў Дварцы i Мiкашэвiчах. Такiм жа паспяховым быў канцэрт i ў Лунiнцы... Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гастрольны тур заслужанай артысткi Беларусi Ірыны Дарафеевай закончыўся ў мiнулыя выхадныя ў самым заходнiм рэгiёне краiны. |
|