Пакуль народ смяецца, ён на зямлi жыве!
Пакуль народ смяецца, ён на зямлi жыве!
Рэпартаж з колаў ...Людзі кажуць: той, хто пачаў, — зрабiў палавiну. Не ведаю, як вы, а я гэтым словам веру, бо для мяне пачаць...Адна з аўцючак суцешыла, сказала, што яно ў многiх так: хочаш песню зацягнуць — адразу словы забудзешся. Са словамi — праблем як быццам няма, а вось з уражаннямi... То па парадку. Дзень прыезду, значыць. Каленкавiчы, як называюць горад больш сталыя жыхары... Прэс-канферэнцыю на гадзiнку аднеслi — вольны час... Апаведна — плошча (ужо без правадыра, прынамсi, у цэнтры), потым — унiвермаг, аддзел мужчынскага адзення. З прымерачнай каласок выглядвае. У новым пiнжаку... Дэманструе, пытаецца моўчкi: "Ну як?". Прадавачка: "О-о, можна ў гулi iсцi!". Мужык (жаласна): "Хто ж мяне пусцiць?" Жонка яго тут жа: "А каб ты на вяроўцы гуляў!..". Аўцюкi ўжо. Дакладней — подступы да iх, Вялiкiх (яшчэ Малыя ёсць). Наш картэж на ўзлеску спыняецца. Месца для адпачынку там хораша зроблена — са сталом з распiлаванага кругляка, з такiм ж дабротнымi лавамi. Пакуль круцiмся, разглядаем, здымаем, камандуюць ехаць. Да свайго аўтобуса нам далекавата, да машыны суправаджэння — рукой падаць. Укулiлiся (разам з каляжанкамi), паехалi. Нешта сказалi. Вадзiцель перапытаў. — Спадар, мусiць, не разумее па-беларуску? — "здагадалася" я. — Не, спадар трохi глухаваты, — прызнаўся вадзiцель. — А як жа такiх у мiлiцыю бяруць? — Калi бралi, я чуў яшчэ... Ацанiць жарт не паспяваем, бо ў гэтыя ж iмгненнi Аўцюкi на гарызонце з’яўляюцца — святочны натоўп, мытня. I над усiм гэтым — бусел. А ўжо хораша, вольна... — Сфатаграфаваць бы!.. — Мы яго тры тыднi дрэсiравалi, — кажа той жа вадзiцель. Шкада: часу не было блiжэй пазнаёмiцца, пабалакаць, распытаць з якiх ён Аўцюкоў. Адметныя тут мясцiны! Крынiчкi гумару што нi крок б’юць, дзе нi ступi! Пiсьменнiк Уладзiмiр Лiпскi ведаў гэта з урада, як кажуць, бо, лiчы, тутэйшы... I не пашкадаваў нi часу свайго, нi сiлаў для таго, каб пераканаць iншых: у мiнулыя выхадныя ў Аўцюках, Калiнкавiчах i шэрагу навакольных вёсак у шосты раз ужо адгрымеў, адшумеў, адзвiнеў Усебеларускi фестываль народнага гумару. Валянцiна ДОЎНАР. (Заканчэнне будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Людзі кажуць: той, хто пачаў, — зрабiў палавiну. Не ведаю, як вы, а я гэтым словам веру, бо для мяне пачаць... Адна з аўцючак суцешыла, сказала, ш |
|