Э. Зэльцэр прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі
Э. Зэльцэр прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі
Грамадзянiн ЗША Эмануiл Зэльцэр прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Вярхоўным Судзе Беларусi. Гарадскi суд Мiнска, якi разглядаў крымiнальную справу Эмануiла Зэльцэра, палiчыў даказанай яго вiну ў камерцыйным шпiянажы i выкарыстаннi фальшывых дакументаў. Асуджаны будзе адбываць пакаранне ў папраўчай установе агульнага рэжыму. Разам з тым ён прызнаны невiнаватым у перамяшчэннi цераз мяжу Беларусi наркатычных i псiхатропных рэчываў. Грамадзянка Расii Уладлена Брускова, якая праходзiла па той жа справе, за збiранне камерцыйнай iнфармацыi i выкарыстанне фальшывых дакументаў прыгаворана да 1 года пазбаўлення волi ў калонii агульнага рэжыму. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянiн ЗША Эмануiл Зэльцэр прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Вярхоўным Судзе Беларусi. |
|