Чацвёрты дзень вайны ў Паўднёвай Асеціi
Чацвёрты дзень вайны ў Паўднёвай Асеціi
11 жнiўня ў зоне грузiна-асецiнскага канфлiкту працягвалiся баявыя дзеяннi. З зоны канфлiкту пастаянна паступаюць супярэчлiвыя паведамленнi аб стратах бакоў, а таксама аб ходзе баёў у цэлым. Улады Грузii не выпускаюць з краiны 360 грамадзян Расii Такiя лiчбы прыводзiць расiйскае МЗС, спасылаючыся на пасольства Расii ў Грузii. Паводле iнфармацыi мiнiстэрства, сотнi грамадзян Расii паскардзiлiся ў пасольства РФ на тое, што iм не даюць пакiнуць Грузiю. Раней расiйскiя ўлады, у тым лiку i прэзiдэнт краiны Дзмiтрый Мядзведзеў, неаднаразова заяўлялi аб тым, што грузiнскi бок перашкаджае выезду з Грузii грамадзян Расii. У Цхiнвалi прыбыла калона з расiйскай гуманiтарнай дапамогай Калона МНС з больш чым 80 машын з расiйскай гуманiтарнай дапамогай прыбыла ў Цхiнвалi ў 15.50 па маскоўскiм часе. У горад дастаўлена харчаванне, пiтная вада, генератары электрычнасцi i мабiльныя шпiталi. Раней ад камiтэта iнфармацыi i друку ўрада Паўднёвай Асецii паступалi паведамленнi аб тым, што грузiнскiя войскi аднавiлi абстрэл населеных пунктаў у Паўднёвай Асецii i зрабiлi шэсць залпаў па Цхiнвалi. Аднак пазней было ўдакладнена, што жыхары Цхiнвалi маглi прыняць за абстрэл гукi артылерыйскiх гармат, з якiх расiйскiя вайскоўцы вядуць агонь па пазiцыях грузiнскiх войскаў на вышынях каля горада. У самiм Цхiнвалi разрываў не назiраецца. МЗС РФ налiчыла ў Паўднёвай Асецii 1600 загiнулых мiрных жыхароў Паводле ўдакладненай iнфармацыi Мiнiстэрства замежных спраў Расii, за чатыры днi ўзброенага процiстаяння ў зоне грузiна-асецiнскага канфлiкту загiнулi 1600 мiрных жыхароў. Цi iдзе гаворка толькi аб насельнiцтве горада Цхiнвалi, якi абстрэльваецца грузiнскай артылерыяй, альбо гэта колькасць загiнулых на ўсёй тэрыторыi Паўднёвай Асецii, не ўдакладняецца. Раней называлiся прыкладна падобныя лiчбы: страты сярод мiрнага насельнiцтва ацэньвалiся ў 1200—2000 чалавек. За час баёў у Паўднёвай Асецii загiнулi ад 15 да 18 расiйскiх мiратворцаў. Паранены 70 расiйскiх салдат. Колькасць параненых сярод мiрнага насельнiцтва ацэньваецца ў сотнi чалавек. У шпiталь Уладзiкаўказа паступiлi замежныя наёмнiкi У шпiталь Уладзiкаўказа паступiлi некалькi замежных наёмнiкаў, якiя бралi ўдзел у баях у зоне грузiна-асецiнскага канфлiкту на баку Грузii. Аб гэтым заявiў прадстаўнiк кiраўнiцтва Паўночнай Асецii. Інфармацыю аб тым, што на баку Грузii ў зоне грузiна-асецiнскага канфлiкту ваююць замежныя наёмнiкi, раней пацвердзiлi ў Генштабе РФ. "Чарнаскурых грузiнаў мы там сустракалi i з iншымi пашпартамi iншых дзяржаў — так, яны сапраўды ўдзельнiчаюць у канфлiкце на баку Грузii", — заявiў намеснiк кiраўнiка Генштаба РФ Анатоль Нагавiцын на брыфiнгу 11 жнiўня. Пры гэтым дакладная колькасць замежных наёмнiкаў, якiя ваююць у зоне канфлiкту, невядомая. Грамадзяне якiх краiн былi заўважаны ў баях з расiйскiмi мiратворцамi, не ўдакладнялася. Пуцiн паабяцаў давесцi мiратворчую мiсiю да канца Прэм’ер-мiнiстр Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiр Пуцiн заявiў у панядзелак, 11 жнiўня, што мiратворчая мiсiя Расii ў Паўднёвай Асецii будзе даведзена да лагiчнага завяршэння. У той жа час прэм’ер-мiнiстр падкрэслiў, што Расiя будзе iмкнуцца наладжваць рабочыя адносiны з усiмi ўдзельнiкамi гэтага канфлiкту, у тым лiку i з грузiнскiм бокам. Паводле апошнiх даных, у вынiку ваенных дзеянняў загiнулi 18 расiйскiх вайскоўцаў i 92 чалавекi з грузiнскага боку, а страты паўднёваасецiнскага боку склалi каля дзвюх тысяч чалавек. Расiйскiя праваабаронцы абвiнавацiлi заходнiя СМI ў прапагандзе i дэзынфармацыi У расiйскiм аддзяленнi мiжнароднай праваахоўнай арганiзацыi Human Rights Watch (HRW) ахарактарызавалi асвятленне заходнiмi СМI грузiна-асецiнскага канфлiкту як "прапаганду i дэзынфармацыю". "У нас выклiкае вельмi сур’ёзную заклапочанасць маштаб дэзынфармацыi ў СМI ў адносiнах да таго, што менавiта адбываецца ў зоне канфлiкту. Гэта не iнакш, як прапаганда", — заявiла ў панядзелак прадстаўнiк маскоўскага аддзялення HRW Таццяна Локшына. Генштаб Расii прызнаў страту яшчэ двух самалётаў Генеральны штаб узброеных сiлаў Расii прызнаў страту за апошнiя суткi двух самалётаў Су-25 у зоне грузiна-асецiнскага канфлiкту. Аб гэтым заявiў намеснiк кiраўнiка Генштаба Анатоль Нагавiцын. Паводле яго слоў, у цэлым Расiя страцiла чатыры самалёты (тры Су-25 i адзiн Ту-22), 18 чалавек забiты, яшчэ 14 чалавек лiчацца прапалымi без вестак. 9 жнiўня грузiнскiя СМI паведамiлi, што трое расiйскiх лётчыкаў трапiлi ў палон, яшчэ адзiн лётчык загiнуў.
У сувязi з узброеным канфлiктам у Паўднёвай Асецii Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь настойлiва рэкамендуе беларускiм грамадзянам устрымацца ад паездак у гэты рэгiён. Як паведамiлi БЕЛТА ў МЗС, беларускiя грамадзяне, якiя знаходзяцца цяпер у зоне канфлiкту, могуць у выпадку неабходнасцi звяртацца ў пасольствы Беларусi ў Азербайджане i Арменii, а таксама ў аддзяленне беларускага пасольства ў Краснадары. Акрамя таго, можна звяртацца ў Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi па тэлефоне ў Мiнску (375 17) 227 29 22 (кругласутачна) i ў консульскае ўпраўленне МЗС па тэлефонах: (375 17) 2222 674, 2222 670 (у рабочы час). Паводле iнфармацыi авiякампанii "Белавiя", рэйсы з Тбiлiсi ў Мiнск ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме: у чацвер, пятнiцу i нядзелю ў 04.35 па мясцовым часе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 жнiўня ў зоне грузiна-асецiнскага канфлiкту працягвалiся баявыя дзеяннi. З зоны канфлiкту пастаянна паступаюць супярэчлiвыя паведамленнi аб стратах |
|