21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цэмент ёсць

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэмент ёсць

Напярэдадні 75-годдзя прадпрыемства крычаўскiя цэментнiкi паспяхова справiлiся з урадавым заданнем

Крычаўскi цэментавы наблiжаецца да свайго 75-годдзя. З пункту гледжання гiстарычнай навукi — гэта невялiкi прамежак часу. Але ў яго ўмясцiлася не адна эпоха з жыцця калектыву: iндустрыялiзацыя, вайна, аднаўленне, пачатак сучаснага трыумфу.

У 1929 годзе Усесаюзны Савет Народнай Гаспадаркi СССР зацвердзiў праект будаўнiцтва завода па вытворчасцi 130 тысяч тон цэменту ў год у мястэчку Крычаў на Беларусi. Рашэнне было прынятае на падставе комплексных даследаванняў. Яны паказалi, што геалагiчная, дэмаграфiчная, транспартная сiтуацыi ў зоне будаўнiцтва дазволяць вырабляць цэмент найбольш танна.

23 лiстапада 1933 года завод быў здадзены ў эксплуатацыю. Першыя гады калектыў набiраўся вопыту. Не хапала кадраў, здаралiся паломкi абсталявання, прастоi, парушэннi тэхналогii. Але ўрэшце цяжкасцi былi пераадоленыя. Ужо да вайны Крычаў стаў цэнтрам цэментавай прамысловасцi Беларусi.

У час вайны завод быў разбураны. Немцы спрабавалi аднавiць яго, але гэта iм не ўдалося: мясцовыя падпольшчыкi зрывалi планы акупантаў.

Пасля вызвалення вытворчасць цэменту ў Крычаве была наладжана, а завод на працягу свайго iснавання не аднойчы рэканструяваўся, павялiчваў магутнасць. Аб гэтым паведамiў  вядучы iнжынер па iнфармацыйнай рабоце, рэдактар шматтыражнай газеты "Наши новости" Аляксандр Балдоўскi.

Сёння "Крычаўцэментнашыфер" — перадавое прадпрыемства, якое разам з iншымi цэментавымi заводамi краiны вырашае надзённыя задачы новага будаўнiцтва i экспартных паставак. Прадпрыемства ў прамым сэнсе працвiтае. Кожная зялёная выспачка на яго тэрыторыi палымнее вясёлкаю кветак, упрыгожаная скульптурнымi кампазiцыямi i больш нагадвае тэрыторыю адпачынку, чым плошчу прамысловага гiганта. І гэта ў той час, як тут колькi месяцаў назад вялося будаўнiцтва — завод-ветэран уводзiў у строй новыя дадатковыя магутнасцi. Генеральным падрадчыкам будаўнiцтва новай (трэцяй) печы выступала ААТ "Трэст "Шахтаспецбуд" Белдзяржканцэрна па нафце i хiмii. Гэтай арганiзацыяй быў выкананы асноўны аб’ём будаўнiчых работ, у тым лiку прадугледжаныя праектам мерапрыемствы па ахове працы i навакольнага асяроддзя, забеспячэннi пажарнай i выбуховай бяспекi.

ВРУП "Крычаўцэментнашыфер" вяло будаўнiцтва як за кошт уласных сродкаў, так i за кошт дзяржаўных крэдытаў.

На выраб новай печы быў аб’яўлены тэндар, якi праводзiў канцэрн "Белрэсурсы". Сярод чатырох канкурэнтаў перамагло ААТ "Электрастальскi завод цяжкага машынабудавання" з Расii. Для гэтага прадпрыемства заказ з Беларусi быў першым i ў многiм вызначальным. Ажыццявiўшы выраб першай печы, электрастальскi завод пачынае спецыялiзавацца на вырабе абсталявання для цэментавай прамысловасцi.

Агульная вага металаканструкцый новай печы складае 2700 тон, магутнасць электрапрывода 630 кВт, даўжыня печы — 170 метраў, дыяметр — пяць метраў. На печы ўстаноўлена эканамiчная камбiнаваная газавая фарсунка адной з заходнiх фiрмаў. Мантаж дапамагала ажыццяўляць РУП "Мiнскспецрамонт". Работы па аўтаматызацыi функцыянавання печы выканала фiрма "Белсофтсiстэмы" з Мiнска. Кiраванне ўсiмi працэсамi спякання клiнкеру на новай тэхналагiчнай лiнii праводзiцца цераз камп’ютар. Пылаўлоўлiванне непасрэдна ад печы ажыццяўляецца цераз высокаэфектыўныя электрафiльтры: выкiды складаюць не больш за 48 мiлiграм на адзiн кубаметр паветра (пры гранiчна дазволенай норме ў 50 мiлiграм). Такiм чынам, новы аб’ект не парушыў экалагiчнай абстаноўкi ў горадзе i наваколлi.

Першы пускавы комплекс новай вытворчасцi быў здадзены дзяржкамiсii яшчэ напярэдаднi новага 2008 года. Затым, у лютым, адбыўся пробны пуск печы. Яму папярэднiчала асвячэнне аб’екта святарамi мясцовай царквы айцамi Грыгорыем i Андрэем. Адпраўляючы печку "ў доўгае плаванне", аб яе разбiлi традыцыйную бутэльку шампанскага. Пасля таго як адзiн з лепшых абпальшчыкаў клiнкеру Валянцiн Кусман запалiў газавую фарсунку, печ пачала працаваць у рэжыме разагрэву i праз пэўны час выдала першую прадукцыю.

Увод новых магутнасцяў на "Крычаўцэментнашыферы" — гэта адзiн з пунктаў дзяржаўнай праграмы рэканструявання галiны. У сувязi з ростам попыту на цэмент на ўнутраным рынку i ў блiзкiм замежжы колькi гадоў таму ўрад прыняў меры для павелiчэння вырабу цэменту. Крычаўцы са сваiмi абавязкамi па праграме справiлiся выдатна — трэцяя печ была ўведзена ў строй датэрмiнова. 27 чэрвеня гэтага года камiсiя на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства Мiкалаем Мiкалаевiчам Дудыкам падпiсала акт прыёмкi другога пускавога комплексу трэцяй тэхналагiчнай лiнii па абпальваннi клiнкеру. Яе праектная гадзiнная магутнасць ужо склала 65 тон. Кошт прынятых у эксплуатацыю новых асноўных фондаў склаў 57,5 мiльярда рублёў, з якiх на будаўнiча-мантажныя работы прыйшлося 28 мiльярдаў.

Зараз штогод на прадпрыемстве плануецца вырабляць каля 1,7 млн тон цэменту.

— Пуск новай печы стаўся экзаменам для калектыву, — кажа начальнiк вытворча-тэхнiчнага аддзела Нiна Мiхайлаўна Топанава, — i гэты экзамен здадзены на выдатна. Новую печ вызначаюць многiя тэхнiчныя i тэхналагiчныя навiнкi, якiя блiскуча асвоены эксплуатацыйнiкамi. Яе прадукцыйнасць паддаецца рэгуляванню, што важна для дасягнення максiмальнай прадукцыйнасцi. Урэшце, з пускам новай печы адкрылiся больш чым сто новых рабочых месцаў, што для Крычава стала сапраўдным святам.

Мiж тым з уводам новых магутнасцяў калектыву трэба вырашыць яшчэ шмат праблем. Палягаюць яны ў сферы забеспячэння вытворчасцi i збыту. Сёння, калi новая лiнiя толькi здадзена, пакупнiкоў пад поўны будучы аб’ём вытворчасцi яшчэ недастаткова. Варта прыкласцi шмат намаганняў, каб не затаварыцца, аднавiць вытворчыя сувязi, якiя былi парушаны часовай забаронай пастаўкi цэменту на экспарт. Было б добра, каб прадпрыемству была прадастаўлена большая прастора i ў вызначэннi кошту сваёй прадукцыi.

Нiна Мiхайлаўна адзначыла, што, пашыраючы выраб цэменту ў краiне, трэба мець на ўвазе i пастаўкi iмпартных складнiкаў для яго вытворчасцi. Перш за ўсё адыходаў доменнай вытворчасцi, якiх у рэспублiцы няма i цана на якiя расце пастаянна.

Арганiзуючы пашырэнне вытворчасцi асноўнага будаўнiчага матэрыялу ў Крычаве, урад зыходзiў з нацыянальных iнтарэсаў. Беларусь не надта багатая на карысныя выкапнi. Таму цалкам апраўданая эфектыўная эксплуатацыя тых радовiшчаў, на якiя мы багатыя. Работы па пошуку i здабычы мелавых парод прадугледжаныя адпаведнай дзяржаўнай праграмай. Яны праводзяцца як на захадзе краiны (Хацiслаўскае радовiшча ў Брэсцкай вобласцi), так i на радовiшчах Мiхеевiчы i Каменка ля Крычава.

Зразумела, што пускам трэцяй тэхналагiчнай лiнii выраб цэменту ў Крычаве не абмяжуецца i мясцовых вытворцаў чакаюць новыя будоўлi.

Зацiкаўленасць у вытворчасцi цэменту на Беларусi праяўляюць як на Захадзе, так i на Усходзе. У нашу краiну ўжо прыязджала дэлегацыя найбуйнейшай кiтайскай карпарацыi "Шандонг Шаншуi Цэмент Груп" (28 заводаў, магутнасць 50 млн будматэрыялаў у год) на чале з яе генеральным дырэктарам спадаром Чжаа Лiпiнам. Кiтайцы ўжо гатовы штогод пастаўляць беларусам цэмент у аб’ёме каля 1,2 млн тон i абсталяванне для прадпрыемстваў галiны.

Аб перспектывах супрацоўнiцтва з кiтайцамi я гутару з галоўным iнжынерам "Крычаўцэментнашыфера" Аляксандрам Баравiковым.

— Мы — дзяржаўнае прадпрыемства, — кажа ён. — Якога партнёра нам выбера ўрад, з тым i будзем працаваць: кiтайцы дык кiтайцы. Зразумела, будзе моўны бар’ер, складанасцi з тэхнiчнай дакументацыяй, але калi да нас прыйдуць кiтайцы, то мы будзем неяк да iх прыстасоўвацца. Што тычыцца тэхнiчнага супрацоўнiцтва, то квалiфiкацыя нашых спецыялiстаў дазваляе працаваць з любой фiрмай свету. Галоўнае ў гэтым супрацоўнiцтве — шчырасць другога боку, прафесiяналiзм, iмкненне зразумець калег.

Для чытачоў вашай газеты я хачу патлумачыць спецыфiку вырабу цэменту на нашым прадпрыемстве. У свеце існуюць два спосабы вытворчасцi цэменту — сухi i мокры. Першы выкарыстоўваецца для вырабу цэменту з горнай пароды — вапняку. Утрыманне вiльгацi ў iм — максiмум дзесяць працэнтаў. Другi спосаб прадугледжвае выраб цэменту з мелу. Утрыманне вiльгацi ў меле даходзiць да дваццацi i болей працэнтаў. На мiкраўзроўнi вапняк i мел маюць розную крышталiчную структуру i адпаведна патрабуюць рознага тэхналагiчнага абсталявання для прамысловай апрацоўкi. У нашым радовiшчы Каменка ўтрыманне вiльгацi ў меле складае да 32 працэнтаў, мел вызначаецца павышанай адгезiяй (лiпучасцю). Таму традыцыйна мы вырабляем цэмент па так званай вiльготнай тэхналогii. Зразумела, што адносна сухой тэхналогii мы затрачваем больш энергii для таго, каб прыгатаваць зыходную сыравiну, паменшыць яе вiльготнасць. Тут усё зразумела. Але iншага шляху няма! У нас няма iншай зыходнай сыравiны. Тэхналогiяй на Беларускiм цэментавым заводзе ў Касцюковiчах прадугледжаны выраб цэменту па сухiм спосабе з такой жа зыходнай сыравiны, як наша. Нiякай рэальнай эканамiчнай аддачы гэта тэхналогiя не дала. Вось афiцыйныя лічбы абагульненых энергазатрат па вытворчасцi цэменту на прадпрыемствах рэспублiкi за 2007 год:

ВРУП "Крычаўцэментнашыфер" — 191 кiлаграм умоўнага палiва на тону гатовага цэменту;

ВРУП "Беларускi цэментавы завод" (Касцюковiчы) — 201,4;

ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" (Ваўкавыск) — 198,2.

Заходнiя фiрмы вельмi скептычна паставiлiся да навацыi вырабляць цэмент з нашай сыравiны сухiм спосабам. "Калi б хаця дваццаць працэнтаў вiльгацi, то можна было б паспрабаваць", — зазначылi немцы. Але кiтайцы запэўнiваюць, што неабходнае абсталяванне для гэтага вырабяць. Магчыма, такi эксперымент i варты ажыццяўлення, але цi не лепей (калi гэта гранiчна неабходна) пабудаваць на нашым прадпрыемстве яшчэ адну печ па традыцыйнай тэхналогii? Тым больш што i месца для яе маецца, i вопытныя кадры ёсць для эксплуатацыi. Праўда, пад новую печ будуць патрабавацца больш важкiя фiнансавыя ўкладаннi. Трэба будзе павялiчваць магутнасцi кар’ера, сыравiннага цэха, цэха памолу, але ўсё ж гэта танней, чым распачынаць будаўнiцтва ў чыстым полi. Танны цэмент мы ўмеем вырабляць.

Вось такое меркаванне выказаў пра недалёкiя перспектывы галоўны iнжынер.

Пацвярджэнне яго праваты знайшлося ў iнтэрнэт-выданнi "Строительство и недвижимость" (httр://www.nеstоr.minsk.bу/sn/2001/14/sn11415.html):

Таблiца не новая. Аднак з яе бачна, хто i з якой энергастратнасцю вырабляў i вырабляе цэмент у свеце. Апроч таго, вiдавочна, што i за мяжой не грэбуюць вiльготным спосабам вытворчасцi цэменту. Калi няма iншай сыравiны.

Увогуле "Крычаўцэментнашыфер" нiколi не стаяў на месцы. У мiнулым годзе, нягледзячы на разгорнутае будаўнiцтва трэцяй печы, на прадпрыемстве быў уведзены ў строй бельгiйскi сепаратар фiрмы "Mаgоttеаuх". Дзякуючы яму крычаўцы пачалi вырабляць i пастаўляць на экспарт цэмент М 550-Д0 i М 600-Д0. Эфект ад выкарыстання навiнкi — эканомiя энергарэсурсаў i павышэнне вытворчасцi цэменту на 10 працэнтаў.

Галоўны энергетык прадпрыемства Аляксандр Уладзiмiравiч Чарноў адзначае, што ў агульным аб’ёме энергii на выраб тоны цэменту 80 працэнтаў складае газ, астатняя частка прыпадае на электраэнергiю i iншыя энерганосьбiты. Калi ўлiчыць пастаянны рост кошту на газ, то ўвага да яго частковага цi поўнага замяшчэння безумоўна iснуе. Як вядома, на ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" ўжо дзейнiчае ўстаноўка па спальваннi старых аўтапакрышак для атрымання цеплавой энергii.

— Мы выязджалi вывучаць вопыт спальвання аўтапакрышак у Лiтве, — кажа Аляксандр Уладзiмiравiч. — Эканомiя ад выкарыстання гэтага вiду палiва iснуе. Але i клопату па захаваннi экалагiчнай чысцiнi вытворчасцi дадаецца таксама. Каб было зразумела: для тэхналогii вытворчасцi цэменту няважна што спальваць — драўнiну, торф, вугаль, газ цi пакрышкi. Iснуюць тэхнiчныя рашэннi выкарыстання любога з гэтых энерганосьбiтаў. Галоўнае тут не данiна модзе, не пагоня за таннай славай, а ўзважлiвы няспешны падыход. Пакуль наш цэмент канкурэнтаздольны па цане, мы будзем выкарыстоўваць газ. Зразумела, што да пэўнай мяжы разам з коштам газу будзе расцi i кошт самога цэменту.

Энергагаспадарка прадпрыемства даволi складаная, у ёй выкарыстоўваюцца ўсе прамысловыя вiды энергii. Абслугоўвае яе калектыў у паўтары сотнi чалавек.

Не меншы штат i ў падначаленнi галоўнага механiка Андрэя Вiктаравiча Вашчылы. Спецыялiст ён малады, працуе на заводзе чатыры гады. Яго служба, як i служба галоўнага энергетыка, наўпрост уплывае на сабекошт прадукцыi. Перш за ўсё аператыўнасцю ў выкананнi рамонтаў. Што тычыцца новай печы, то вывад яе на праектную магутнасць адбыўся ў штатным рэжыме. Зараз малады калектыў механiкаў (толькi за апошнiя гады ў яго ўлiлiся пяць выпускнiкоў Магiлёўскага машынабудаўнiчага iнстытута) працуе над яе абслугоўваннем, выконвае бягучы рамонт абсталявання.

Цяпер ВРУП "Крычаўцэментнашыфер" — зладжаная каманда, якая здольная скарыць не адну вытворчую вяршыню. Да вытворчых здзяйсненняў яна пастаянна дадае перамогi ў галiне якасцi прадукцыi. Прадпрыемства пацвердзiла званне Лаўрэата прэмii Урада Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў галiне якасцi ў 2007 годзе. Такi поспех быў дасягнуты перш за ўсё дзякуючы якасцi портландцэментаў: бездабавачнага ПЦ 500-Д0, з мiнеральнымi дабаўкамi марак ПЦ 500-Д20 i ПЦ 400-Д20, шлакапортландцэменту ШПЦ 400, а таксама высокай якасцi крычаўскага шыферу — лiстоў азбестацэментавых плоскiх, не падвергнутых прэсавай апрацоўцы, а таксама хвалевых неафарбаваных i пакрытых палiмернымi пакрыццямi (апошнiя карыстаюцца павышаным попытам з-за свайго выдатнага знешняга выгляду i высокай стойкасцi). У лютым гэтага года прадпрыемства перамагло i ў галiновым конкурсе "На лепшае дасягненне ў будаўнiчай галiне Рэспублiкi Беларусь за 2007 год" у намiнацыi "Арганiзацыя года". Так высока была ацэнена праца прадпрыемства па павышэннi прафесiйнага ўзроўню работнiкаў, укараненнi новых тэхналогiй, эканомii энергарэсурсаў i шэрагу iншых паказчыкаў, у тым лiку ўкараненнi мiжнародных стандартаў ISО 9000, 14000, 18000. У намiнацыi "Прадукт года" Ганаровым дыпломам i Памятным знакам быў адзначаны портландцэмент з вапняком. Гэты высакаякасны будаўнiчы матэрыял крычаўцы пачалi вырабляць першымi ў краiне.

Сёння "Крычаўцэментнашыфер" з упэўненасцю глядзiць у будучыню. Да магчымай прыватызацыi тут адносяцца спакойна: хто б нi стаў уласнiкам адкрытага акцыянернага таварыства, у якое плануецца пераўтварыць гэта дзяржаўнае прадпрыемства, добрасумленная праца заўсёды будзе запатрабаваная. 

Віктар ХУРСІК.

УНН 700179598

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні 75-годдзя прадпрыемства крычаўскiя цэментнiкi паспяхова справiлiся з урадавым заданнем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика