МТЗ адарваўся ад праследавальнiкаў
МТЗ адарваўся ад праследавальнiкаў
Спорт-тайм У нядзелю пяццю матчамi завяршылася праграма 18-га тура чэмпiянату краiны па футболе ў вышэйшай лiзе. У цэнтральным матчы тура сталiчны МТЗ-РIПА выйграў (3:0) у Вiцебску ў аднаго са сваiх канкурэнтаў у барацьбе за прызавое месца. Ужо на 45-й секундзе матчу "Вiцебску" стала дрэнна — Ерамчук пазмагаўся ў штрафной i арганiзаваў узяцце варот. У сярэдзiне другой паловы сустрэчы сiмпатычны гол атрымаўся ў Страхановiча, пераможную кропку паставiў Вячаслаў Глеб на 89-й хвiлiне. Нечаканасць адбылася ў Мiнску на "Дынама", дзе таксама быў зафiксаваны буйны лiк (1:4) i таксама на карысць гасцей. Другi год запар мiнчане не могуць абыграць сваiх аднаклубнiкаў з берагоў Буга. Падапечныя Iгара Крыўшэнкi павялi ў лiку ўжо на 7-й хвiлiне пасля ўдару Рака, але далей рэалiзацыя момантаў у гаспадароў сапсавалася. Брэсцкае "Дынама" ў сваю чаргу рэалiзавала большую частку сваiх магчымасцяў, дубль на рахунку Мазалеўскага. Нарэшце адзначылася перамогай над "Савiтам" жодзiнскае "Тарпеда"(1:0), якое не выйгравала шэсць тураў запар. Таксама перамогi ў "Гранiта" над "Нафтанам" (3:1) i салiгорскага "Шахцёра" над "Нёманам" (2:1). БАТЭ ўнiчыю згуляла ў Магiлёве з мясцовым "Дняпром" (3:3), "Гомель" прымаў "Смаргонь i прайграў (0:1), "Дарыда" дома саступiла "Лакаматыву" (0:2).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю пяццю матчамi завяршылася праграма 18-га тура чэмпiянату краiны па футболе ў вышэйшай лiзе. У цэнтральным матчы тура сталiчны МТЗ-РIПА выйгр |
|