21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Даходы ІП ад продажу выпушчаных у сельскай мясцовасці тавараў вызваляюцца ад падаходнага падатку

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даходы ІП ад продажу выпушчаных у сельскай мясцовасці тавараў вызваляюцца ад падаходнага падатку

Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя атрымлiваюць даходы ад рэалiзацыi вырабленых у сельскай мясцовасцi тавараў, вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку. Гэта прадугледжана Дэкрэтам № 17 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у дэкрэты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 9 i ад 28 студзеня 2008 г. № 1", якi падпiсаў 12 жнiўня кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам унесены змяненнi i дапаўненнi ў дэкрэты ад 20 снежня 2007 года № 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi сельскiх населеных пунктаў" i ад 28 студзеня 2008 года № 1 "Аб стымуляваннi вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг)".

Дэкрэт павiнен урэгуляваць асобныя пытаннi, што ўзнiкаюць пры прымяненнi спецыяльных рэжымаў, вызначаных у названых дэкрэтах, у сферы падаткаабкладання, лiцэнзавання, крэдытавання, цэнаўтварэння, дзяржаўных закупак сыравiны, камплектуючых i матэрыялаў для арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя вырабляюць тавары ў сельскай мясцовасцi.

У сувязi з гэтым прадугледжваецца магчымасць прымянення спецыяльных рэжымаў, устаноўленых у дэкрэтах № 9 i № 1, не толькi ў сельскiх населеных пунктах, але i за iх межамi (на тэрыторыi сельсаветаў, за выключэннем тэрыторыi пасёлкаў гарадскога тыпу i гарадоў раённага падпарадкавання).

Прадастаўляецца магчымасць прымянення спецыяльных рэжымаў не толькi арганiзацыям, але i iх фiлiялам, прадстаўнiцтвам, iншым адасобленым падраздзяленням юрыдычных асобаў, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасцi тавараў у сельскай мясцовасцi.

Рэалiзацыя палажэнняў дэкрэта дасць магчымасць пашырыць сферу прымянення мераў, устаноўленых дэкрэтамi № 9 i № 1, прыцягнуць новыя iнвестыцыi ў сельскую мясцовасць, малыя i сярэднiя населеныя пункты, актывiзаваць прыватную iнiцыятыву, а таксама будзе садзейнiчаць сацыяльна-эканамiчнаму развiццю рэгiёнаў i павышэнню iх эканамiчнага патэнцыялу.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя атрымлiваюць даходы ад рэалiзацыi вырабленых у сельскай мясцовасцi тавараў, вызваляюцца ад выплаты падаходнага па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика